Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смаляков Теория СЭГ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.08.2019
Размер:
663.55 Кб
Скачать

Пашыральны блок

У савецкай i часткова замежнай СЭГ у свой час узнiкла дыскусiя аб праблеме адзiнства геаграфіі, яе месцы ў сiстэме навук, самой сістэме геаграфічных навук і ўзаемаадносiнах звенняў гэтай сістэмы і iнш. У 1968 г. В. Гохман, Б. Гурэвiч і Ю. Саушкін абгрунтавалi неабходнасць афармлення новай галіны навуказнаўства, якая б вывучала гэтыя праблемы, i назвалі яе метагеаграфiяй. У задачы метагеаграфіі яны ўключылi раскрыццё недахопаў і супярэчнасцей геаграфii; знаходжанне шляхоў яе больш дасканалага развiцця; выяўленне перспектыўных напрамкаў гэтага развіцця; вызначэнне метадаў кiравання сiстэмай геаграфічных навук.

Акрамя новых iдэй, гіпотэз, тэорый, напрамкаў, існуе шэраг уяўленняў, якiя грунтуюцца на асаблiвасцях або супярэчнасцях навукі. Геаграфічны дэтэрмiнiзм – канцэпцыя, якая тлумачыць з’явы грамадскага жыцця асаблівасцямі прыроднага асяроддзя i геаграфiчным месцапалажэннем той ці іншай тэрыторыі. Прыхiльнiкi гэтай канцэпцыі лiчаць, што геаграфічнае асяроддзе і яго асобныя элементы вызначаюць развіццё грамадства. У ЗША сфарміравалася разнавіднасць геаграфiчнага дэтэрмiнізму – энвайронменталізм. З яго пазiцый развіццё і размяшчэнне гаспадаркi разглядаюцца як вынiк якасцей прыроды, а розніца ў міжнародным падзеле працы вызначаецца розніцай у прыродным асяроддзi. Адным з адгалінаванняў энвайронменталiзму з’яўляецца тэорыя "кліматычных оптымумаў" Э. Хантынгтона, у адпаведнасцi з якой у найбольшай ступенi "прыдатныя да прагрэсу" і "закліканы" кіраваць астатнім светам толькі народы тых краiн, што месцяцца ва ўмераным поясе.

На хвалi крытыкi геаграфiчнага дэтэрмінізму ў пачатку ХХ ст. з’явiўся новы напрамак у СЭГ – геаграфічны пасiбiлізм. Прыхільнікі гэтага напрамку лічаць геаграфiчнае асяроддзе фактарам, якi абмяжоўвае і змяняе дзейнасць людзей. Галоўная роля ў развіццi геаграфiчнага пасібілізму належыць французскай школе "геаграфіі чалавека". Адпаведна ўяўленням прыхільнікаў гэтага напрамку ў выніку выбару таго ці іншага шляху развіцця ствараюцца пэўныя напрамкі гаспадарчай дзейнасці людзей, адпаведныя культурныя краявіды, прычым геаграфiчная абстаноўка, у якой рабіўся выбар шляху развiцця, ёсць нешта спрадвек зададзенае і нязменнае. У СЭГ геаграфічны пасібiлізм развівалі І. Боўмэн і К. Заўэр (ЗША), О. Шлютэр (Германiя), часткова А. Ваейкаў (Расiя).

Блок самаправеркi

1. Якiя канцэпцыі, iдэі, тэорыi, школы ўзнiклi ў СЭГ у XX ст.? Што гэтаму спрыяла? 2. У чым сутнасць гуманістычнай геаграфіі? 3. Што такое "электаральная геаграфія"? 4. Назавіце праблемы і задачы тэарэтычнай геаграфіі. 5. Што такое геаграфічны дэтэрмiнiзм і пасiбiлізм?

§ 9. Агульнанавуковыя падыходы і метады

Падыход i метад у СЭГ. Словы "падыход" i "метад" у дачыненні да навуковых даследаванняў у літаратуры нярэдка ўжываюцца ў аднолькавым значэнні. Нават у паняцiйна-тэрміналагiчным слоўніку Э. Алаева "Сацыяльна-эканамічная геаграфія" памiж iмі пастаўлены знак роўнасці: метад вызначаецца як падыходы да даследавання, як метадалогія.

Аднак ёсць і работы са спробай размежаваць названыя катэгорыі, больш дакладна паказаць iх сутнасць. Можна пагадзiцца з тым, што падыход – больш агульная, больш аб’ёмная катэгорыя. Па З. Дзенiсу (Латвія), падыход – гэта філасофская метадалагічная пазiцыя даследчыка, яго стратэгiя. Метад жа ўяўляе сабою канкрэтны сродак, інструмент даследавання, які ўключае канкрэтныя прыёмы і спосабы збору, сістэматызацыi, апрацоўкi, прадстаўлення iнфармацыі. У перакладзе з грэчаскай мовы метад – гэта шлях даследавання, пазнання, тэорыя, вучэнне.

Аўтары артыкула "Падыход i метад у сацыяльна-эканамічнай геаграфіі"1 А. Анохін i А. Касцяеў прапануюць лiчыць падыход стратэгіяй, а метад – тактычным сродкам даследавання. Падыход і метад узаемазвязаныя i ўзаемазалежныя.

Зыходзячы з таго, што тэрытарыяльнасць – адметная рыса геаграфіі, агульным i абавязковым падыходам для ўсіх геаграфічных даследаванняў з’яўляецца тэрытарыяльны падыход. Агульнанавуковымі па сваёй сутнасцi з’яўляюцца сістэмны, гістарычны, праблемны, комплексны, мэтавы, канструктыўны, экалагічны падыходы. Усе яны ў той ці iншай ступені выкарыстоўваюцца і ў даследаваннях у галіне сацыяльна-эканамічнай геаграфii.

Многiя навукі выкарыстоўваюць аднолькавыя або блізкія метады даследаванняў, але спалучэнне метадаў, накірункi і асаблівасці іx прымянення часцей за ўсё iндывідуальныя, уласцівыя канкрэтнай навуцы. Паглыбленне ўзаемасувязяў навук да таго, што вынiкi, мадэлі і метады адных навук выкарыстоўваюцца ў іншых навуках, вядзе да ўзнiкнення праблемы метаду міждысцыплінарных даследаванняў. Абстрактызацыя сучаснай СЭГ патрабуе шукаць метады iнтэр-прэтацыі навуковых дадзеных, якiя выкананы з дапамогаю сродкаў фармалізацыі.

Асноўны змест навуковых метадаў утвараюць навуковыя тэорыi. Любая такая тэорыя ёсць функцыя метаду пры пабудове iншых тэорый, таму розніца памiж метадам i тэорыяй мае функцыянальны характар.