- •Уводзіны
- •Тэма 1. Прадмет сацыяльна-эканамiчнай геаграфii. Сацыяльна-эканамічная геаграфiя ў сiстэме навук § 1. Сутнасць сацыяльна-эканамiчнай геаграфii
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 2. Першасныя аб’екты вывучэння сэг
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 2. Развіццё ідэй сацыяльна-эканамічнай геаграфіі
- •§ 3. Антычны перыяд развiцця сэг
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 4. Сэг у сярэднявеччы
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 5. Канец "класiчнай" геаграфii I пачатак "новай" геаграфіі
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •§ 6. Асноўныя напрамкi развіцця iдэй сэг у XX ст.
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 3. Асноўныя ідэі, тэорыі, канцэпцыі і метады даследаванняў сэг
- •§ 7. Асноўныя iдэi, тэорыi I канцэпцыі прасторавай арганізацыі грамадства
- •Блок самаправеркi
- •§ 8. Новыя iдэi, напрамкi, гіпотэзы і тэорыі
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 9. Агульнанавуковыя падыходы і метады
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 10. Агульнагеаграфічныя I спецыяльныя метады сэг
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 4. Катэгарыйны фонд сацыяльна-эканамічнай геаграфіі § 11. Элементы лагічнай структуры сэг
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 12. Фундаментальныя і вытворныя катэгорыі сэг
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 5. Тэорыя эканоміка-геаграфічнага становішча § 13. Эканоміка-геаграфічнае становiшча і яго віды
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 14. Роля эгс у развiцці аб’екта I яго ацэнка
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 16. Мiжнародны I мiжраённы падзел працы
- •Блок самаправеркi
- •Блок самаправеркi
- •§ 17. Агляд работ па эканамiчным раянаваннi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •§ 18. Эканамічны раён і яго прыкметы
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 7. Тэорыя тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэм § 19. Тэрытарыяльна-вытворчыя комплексы і тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы
- •Блок самаправеркi
- •Пашыральны блок
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркі
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 8. Тэрытарыяльная арганізацыя грамадства § 20. Фактары размяшчэння насельнiцтва і гаспадаркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Блок самаправеркi
- •§ 21. Заканамернасці размяшчэння насельнiцтва I гаспадаркi
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Тэма 9. Тэндэнцыі і напрамкі развіцця сэг § 22. Сацыялагiзацыя і экалагізацыя эканоміка-геаграфічных даследаванняў
- •Блок самаправеркi
- •§ 23. Тэндэнцыі развіцця сэг
- •Пашыральны блок
- •Блок самаправеркi
- •Абагульняльны блок
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Пашыральны блок
З мэтай удакладнiць сутнасць геаграфічнага падзелу працы М. Баранскі адзначыў: "Трэба, відаць, удакладніць яшчэ і такую блытанiну паняццяў, калі разнастайнасць прадукцыi прымаюць за геаграфiчны падзел працы. Скажам, у адной краіне вырошчваецца жыта i лён, а ў другой – бавоўна i рыс; факт адрознення прадукцыi тут у наяўнасці, але ад гэтага да падзелу працы яшчэ далёка. Калi адна краіна, што забяспечана жытам і лёнам, ужывае жыта ў ежу, а лёнам апранаецца, а другая краіна, што забяспечана рысам i бавоўнай, харчуецца рысам, а апранаецца бавоўнай, то атрымліваецца толькi адрозненне натуральнай прадукцыі, адрозненне тых канкрэтных спажывецкіх каштоў-насцей, якімі задавальняюцца адны i тыя ж патрэбы, але не атрымаецца нiякага геаграфiчнага падзелу працы, таму што тут няма працы адной краіны для другой.
У геаграфiчным падзеле працы можна адрозніваць два выпадкi: першы, калі краiна (або раён) увозiць якую-небудзь прадукцыю з іншай краiны (або раёна) таму, што па прыродных умовах зусiм не можа яе атрымаць, і другi выпадак, калі завозіцца прадукцыя, якая магла б быць атрымана i ў сябе, але абышлася б даражэй. Першы выпадак можна было б назваць абсалютным, другі – адносным. У залежнасцi ад таго, у якiх маштабах адбываецца, якую тэрыторыю ахоплівае геаграфiчны падзел працы, прынята адрознiваць і тры яго віды (цi формы): міжнародны, унутрыдзяржаўны (міжраённы) і ўнутрыраённы.
Міжнародны падзел працы – гэта працэс устойлівай канцэнтрацыі ў асобных краiнах вытворчасці матэрыяльных каштоўнасцей і паслуг звыш уласных патрэб, г. зн. для знешняга абмену, і адначасова працэс спажывання тавараў i паслуг звыш вытворчых магчымасцей на аснове набыцця прадукцыі па-за межамі краіны. З прыведзенага вызначэння вынiкае, што спецыялізацыя асобных краін можа быць не толькі на пэўных вiдах прадукцыi, але i на паслугах – арганiзацыi адпачынку, лячэння, турызму i iнш. Гэта адносiцца таксама да эканамічных раёнаў.
Унутрыдзяржаўны (міжраённы) падзел працы – спецыялiзацыя асобных частак адной краiны на вытворчасці тых ці iншых відаў тавараў i абмен імi. Мiжраённым такі вiд геаграфiчнага падзелу працы называюць на падставе таго, што тэрытарыяльныя спецыялізаваныя адзiнкi гаспадаркi краіны – гэта эканамічныя раёны. Але працэс геаграфічнага падзелу працы на гэтым не завяршаецца. Ён працягваецца ўнутры эканамічных раёнаў, зыходзячы пераважна з прыродных адрозненняў, асаблiвасцей ЭГС, заселенасці.
Фактары, што абумоўліваюць геаграфiчны падзел працы. Геаграфiчны падзел працы – аб’ектыўны працэс, які ажыццяўляецца пад уздзеяннем розных фактараў. У першую чаргу трэба адначыць фактары прыроднага характару. Пад iх уплывам геаграфiчны падзел працы адбываецца перш за ўсё ў сельскагаспадарчай вытворчасцi i здабыўнай прамысловасці.
Спецыялізацыя сельскай гаспадаркi ў значнай ступенi вызначаецца асаблівасцямi прыродных умоў; размяшчэнне здабычы карысных выкапняў – непасрэдна размеркаваннем іx па тэрыторыi Зямлі i асобных краiн. Сённяшнюю эканоміку нельга ўявіць без выкарыстання нафты, прыроднага газу, жалезнай, меднай руды, баксітаў, фасфарытаў. Радовішчы ж названых карысных выкапняў маюцца далека не ва ўсіх краінах.
Прыклады ў галіне мiжнароднага падзелу працы: Чылі, Замбiя – спецыялiзацыя на здабычы меднай руды; Аўстралійскi Саюз, Бразiлiя – на здабычы баксiтаў. Бразiлiя, Калумбія – галоўныя вытворцы кавы, на iх долю прыпадае 2/3 сусветнага збору. Прыроднымі фактарамі абумоўлена спецыялiзацыя Егiпта, Пакістана, Індыi, Узбекістана, Таджыкiстана на вытворчасці бавоўны, Беларусі – на ільнаводстве, вытворчасцi калійных угнаенняў.
Прыклады ў галіне мiжраённага падзелу працы: Цэнтральны Казахстан – спецыялiзацыя на здабычы меднай руды; Усходнi Казахстан – на свінцова-цынкавай прамысловасцi; спецыялiзацыя Усходне-Сiбiрскага і Далёкаўсходняга эканамiчных раёнаў Расіi на лясной прамысловасцi.
Другую групу фактараў, пад уздзеяннем якiх адбываецца геаграфічны падзел працы, утвараюць эканамічныя фактары, эканомiка-геаграфiчнае становiшча, працоўныя рэсурсы i іх кваліфiкацыя, створаны вытворчы i навукова-тэхнічны патэнцыял. Менавіта яны вызначылi спецыялізацыю Японіi, Сінгапура, Швейцарыі на дакладным машынабудаваннi, радыёэлектронiцы; Літвы, Латвiі – на станкабудаваннi, электра- i радыётэхнiчнай прамысловасцi.
На мiжнародны падзел працы ў значнай ступені таксама аказваюць уплыў сацыяльна-палiтычныя фактары: палiтычны лад краiны, знешняя палiтыка, асаблiвасцi гiстарычнага развіцця, вытворчых традыцый i традыцый эканамічных сувязяў. Напрыклад, адна з галоўных прычын пераўтварэння Швейцарыі ў "міжнароднага банкiра", буй- нейшага экспарцёра капіталу заключаецца ў "вечным нейтралітэце" гэтай краiны.
Змены ў мiжнародным падзеле працы, што адбываюцца ў апошнiя гады, выклiканы палiтычнымi падзеямі, зменамі на палітычнай карце свету (распадам СССР i Югаславіi, аб’яднаннем Германii ў адну дзяржаву, падзелам Чэхаславакіі на Чэхiю i Славакію) у пачатку 90-х гадоў. Да нядаўняга часу iснавалі дзве гаспадарчыя сiстэмы: капiталiстычная i сацыялiстычная, сувязі эканамiчныя замыкалiся пераважна ў рамках гэтых сiстэм. Існаваў так званы міжнародны сацыялістычны падзел працы. Цяпер жа сусветныя гаспадарчыя сувязі складваюцца менавіта пад уздзеяннем аб’ектыўных фактараў, на падставе ўзаемнай эканамічнай выгады, удзелу кожнай краіны ў мiжнародным падзеле працы ў адпаведнасці з яе спецыялiзацыяй i ўз- роўнем эканамічнага развiцця.
Гiстарычны характар геаграфічнага падзелу працы. Геаграфiчны падзел працы – працэс, што працякае пастаянна, няспынна. Развіваецца грамадства, развіваюцца вытворчыя сiлы – адпаведна працягваецца працэс геаграфiчнага падзелу працы ўнутры краін, памiж краiнамi. У чым гэта праяўляецца? Па-першае, не застаецца нязменнай спецыялiзацыя асобных тэрыторый. Адкрываюцца новыя радовiшчы карысных выкапняў, асвойваюцца новыя прыродныя багаццi i адбываюцца змены ў спецыялізацыі тых ці іншых краiн, тэрытарыяльных частак адной краiны. Скажам, у сувязі з эксплуатацыяй нафтавых промыслаў у Паўночным моры ў другой палове 70-х гадоў нафтаздабыўнымі краiнамi сталi Вялiкабрытанiя, Нарвегія. У 60–70-я гады Заходне-Сiбірскi раён Расіi ператварыўся ў пастаўшчыка прыроднага газу i нафты мiжнароднага значэння. У сувязі з гэтым адбыліся істотныя змены ў сусветным рынку нафты i газу.
У вынiку дыферэнцыяцыі ўзнiкаюць новыя галiны, но- выя віды гаспадарчай дзейнасцi. Пэўныя краiны ці эканамічныя раёны развiваюць спецыялiзацыю на гэтых відах гаспадарчай дзейнасці. У якасці прыкладаў можна прывесцi ўзнiкненне і развiццё ў розныя часы алюмiнiевай прамысловасцi, вытворчасці сiнтэтычнага каўчуку, вытворчасцi тытану, аптычнага машынабудавання, радыёэлектронiкі. Развіццё ў шырокіх маштабах рэкрэацыi, турызму, спецыялiзацыя цэлых краін у гэтых галінах (Швейцарыя, Іспанія, Кiпр) – адносна новая з’ява ў геаграфiчным падзеле працы.
Спецыялізацыя Беларусі на вытворчасцi мінеральных угнаенняў, хiмічных валокнаў і нiтак, шын, пластмас таксама адносіцца да 60–70-х гадоў.
Эканамiчная выгада – вызначальны фактар геаграфічнага падзелу працы. Геаграфічны падзел працы прыводзіць да таго, што вытворчасць тых цi iншых вiдаў прадукцыі засяроджваецца там, дзе яны могуць быць атрыманы з меншымi затратамі. Кожнай краіне няма неабходнасці ствараць і развiваць на сваёй тэрыторыі як мага большую колькасць галiн гаспадаркi. Нават тады, калi пэўныя ўмовы для гэтага ёсць. Часта некаторыя віды прадукцыі выгадней завезцi з-за мяжы.
М. Баранскі адзначаў, што неабходная ўмова ўзнікнення геаграфічнага падзелу працы заключаецца ў тым, каб эканомiя працы ад яго ажыццяўлення была б большай, чым затраты на дадатковыя перавозкi. Цана тавару ў месцы яго продажу Ц(п) павiнна быць большай, чым цана тавару на месцы яго вытворчасцi Ц(в) плюс транспартныя выдаткi Т(в): Ц(п) > Ц(в) + Т(в). Пры гэтай умове геаграфiчны падзел працы дае эканамічны эфект.
Можна зрабiць вывад, што геаграфiчны падзел працы стымулюе рост прадукцыйнасцi працы, памяншэнне затрат на атрыманне прадукцыі. Удзел у міжнародным геаграфічным падзеле працы прыносiць краінам эканамічную выгаду. Краіны маюць магчымасць рэалiзаваць свае перавагі (багацце прыроднымі рэсурсамi, зручнасць ЭГС, высокі ўзровень прадукцыйнасці працы і інш.) шляхам удзелу ў сусветных гандлёва-эканамічных сувязях.