Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смаляков Теория СЭГ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.08.2019
Размер:
663.55 Кб
Скачать

Блок самаправеркi

1. Раскрыйце сутнасць працэсу раёнаўтварэння. Якiмi фактарамі абумоўлены гэты працэс? 2. У чым заключаюцца задачы эканамiчнага раянавання тэрыторыi? 3. Пакажыце суадносіны памiж рознымі ўзроўнямі эканамiчнага раянавання. 4. Пералiчыце ў патрэбнай паслядоўнасці таксанамiчныя адзiнкi, што вылучаюцца на розных узроўнях эканамiчнага раянавання.

§ 17. Агляд работ па эканамiчным раянаваннi

Эканамічнае раянаванне Расiі. Першыя спробы эканамічнага раянавання Расіі адносяцца да пачатку ХIХ ст. Адна з першых спроб раянавання належыць К. Арсеньеву. У 1818 і 1848 гадах ён прапанаваў свае схемы групоўкі губерняў Расіі па агульных рысах клімату і глебаў, сельскагаспадарчых заняткаў жыхароў. Раянаванне К. Арсеньевым праведзена, такім чынам, не толькі па прыродных, але і па гаспадарчых прыкметах. Усяго ім вылучана 10 тэрытарыяльных адзінак пад назвай "прасторы": Балтыйская, Паўночная, Стэпавая, Карпацкая i інш. Тэрыторыя Беларусі ў схеме К. Арсеньева ўключана ў Нізінную прастору. Прасторы ў гэтай схеме маюць пераважна шыротны працяг.

У 1853 г. П. Крукаў у тэксце да "Карты прамысловасці Расіі" абгрунтаваў асаблівасці развіцця прамысловасці ў розных частках тэрыторыі. Ім вылучаны чатыры тэрытарыяльныя адзінкі (краіны): лясная, прамысловая, земляробчая і пашавая.

Найбольшая колькасць прац з прапановамі пэўных схем раянавання Расiі адносiцца да другой паловы XIX ст. Для гэтага перыяду характэрна развiццё прамысловасці, чыгуначнага транспарту, таварнага земляробства. Адрозненнi памiж асобнымі мясцовасцямі сталі больш праяўляцца не толькi ў сельскагаспадарчай вытворчасцi, але i ў прамысловых i транспартных адносiнах. Развiвалася земская статыстыка, што дало магчымасць абапiрацца пры раянаваннi на першасны статыстычны матэрыял па адносна дробных адмінiстрацыйных адзiнках (да гэтага часу выкарыстоўвалiся пераважна статыстычныя паказчыкi па губернях). Схемы раянавання Расіі былi вылучаны ў работах Дз. Мендзялеева, Д. Рыхтэра, А. Скварцова, А. Чэлiнцава і іншых даследчыкаў. Развiвалася ідэя iнтэгральнага эканамiчнага раянавання, многія работы прысвечаны сельскагаспадарчаму раянаванню. Даследчыкамi пры раянаванні выкарыстоўвалiся крытэрыi як прыроднага, так i гаспадарчага характару.

Сярод работ названага перыяду найбольшай грунтоўнасцю вылучаюцца падыходы П. Сямёнава-Цян-Шанскага, аўтара шэрагу прац па статыстыцы i геаграфii Расіі. Яго раянаванне заснавана на ўлiку прыродна-гістарычных умоў (глебы i рэльеф), таксама эканамічных паказчыкаў, менавiта: 1) сістэма гаспадаркі; 2) размеркаванне зямель па ўгоддзях; 3) ступень развіцця прамысловасці; 4) шчыльнасць насельнiцтва; 5) нацыянальны склад; 6) прафесіі насельнiцтва. Раянаванне выканана на падставе аналізу багатай першаснай статыстычнай iнфармацыi.

У межах еўрапейскай Расii П. Сямёнавым-Цян-Шанскім вылучана 14 эканамічных раёнаў. Ім упершыню цэнтральная частка Расii падзелена на Маскоўскi прамысловы нечарназёмны і Цэнтральны чарназёмны раёны, вылучаны Паволжскі раён уздоўж яго раёнаўтва-ральнай восі – ракi Волгі. Адзiн з вылучаных эканамiчных раёнаў – Беларускі.