Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смаляков Теория СЭГ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.08.2019
Размер:
663.55 Кб
Скачать

Блок самаправеркi

1. Чаму паняцці і катэгорыі можна лічыць першаснымі, зыходнымі элементамі лагiчнай структуры навукі? 2. Прывядзіце свае прыклады (апрача названых у тэксце) катэгорый агульнанавуковых, агульнагеаграфічных, уласных катэгорый СЭГ. 3. Сфармулюйце сваё вызначэнне фундаментальнай катэгорыі. Чаму ў якасці першай фундаментальнай катэгорыі СЭГ вылучана катэгорыя "размяшчэнне насельніцта і гаспадаркі"? 4. У чым заключаюцца суадносіны памiж такiмі элементамі лагічнай структуры навукі, як катэгорыі i тэорыя? 5. Абгрунтуйце свае адносіны да сцвярджэнняў: а) сукупнасць паняццяў і катэгорый утварае навуковую тэорыю; б) навуковая тэорыя – цэласная сiстэма ведаў, што дае тлумачэнне пэўнай сукупнасці з’яў і працэсаў.

§ 12. Фундаментальныя і вытворныя катэгорыі сэг

Размяшчэнне насельніцтва i гаспадаркi. У папярэднім параграфе названы пяць фундаментальных катэгорый СЭГ. Першая сярод іх – размяшчэнне насельніцтва i гаспадаркі. Менавiта дадзеная катэгорыя адлюстроўвае змест даследаванняў, сутнасць прадмета СЭГ. У большасці вызначэнняў прадмета СЭГ у якасці ключавога выкарыстоўваецца слова "размяшчэнне" ці "заканамернасці размяшчэння". Так, Э. Алаеў у кнізе "Социально-экономическая география: понятийно-терминологический словарь" дае наступную фармулёўку: "Сацыяльна-эканамічная геаграфія – комплекс навуковых дысцыплін, якія вывучаюць заканамернасці размяшчэння грамадскай вытворчасцi (яна разумеецца ў адзінстве вытворчых сiл i вытворчых адносін) i рассялення людзей, іншымі словамі – тэрытарыяльную арганізацыю грамадства, асаблівасці яе праяўлення ў розных краінах, раёнах, мясцовасцях". Санкт-Пецярбургскі географ А. Канстанцінаў на падставе аналізу шматлікіх дэфініцый СЭГ зрабіў вывад: "Вiдавочна, пры вызначэнні эканамiчнай і сацыяльнай геаграфіі без слова "размяшчэнне" не абысцiся".

У катэгорыі "размяшчэнне насельнiцтва і гаспадаркі" заключана ўяўленне аб тэрытарыяльных адрозненнях у рассяленні і гаспадарчым жыцці краін і асобных раёнаў, аб тэрытарыяльных аспектах даследавання эканамічных і сацыяльных аб’ектаў і з’яў. Яна азначае працэс размеркавання на тэрыторыі аб’ектаў і вынікі гэтага працэсу, адносіны, узаемасувязі, узаемадачыненнi памiж аб’ектамі і працэсамі.

Для тэрмiна "размяшчэнне" блiзкія цi нават аднолькавыя па значэнні словы "тэрытарыяльная арганiзацыя". Катэгорыя "тэрытарыяльная арганізацыя гаспадаркі" ў эканомiка-геаграфічных работах стала ўжывацца з пачатку 1960-х гадоў. Яе можна лiчыць адной з вытворных катэгорый ад фундаментальнай катэгорыi "размяшчэнне насельнiцтва i гаспадаркi". Большасцю географаў у цяперашнi час паняцці-тэрмiны "размяшчэнне" i "тэрытарыяльная арганiзацыя" ўжываюцца як раўназначныя, ідэнтычныя.

Пашыральны блок

У асобных работах былi спробы паказаць перавагу паняцця "тэрытарыяльная арганiзацыя" над паняццем "размяшчэнне". Б. Хораў у 1960 годзе пiсаў: "Шырока вядомы такія паняццi, як "размяшчэнне вытворчасцi", "размяшчэнне вытворчых сіл", "размяшчэнне гаспадаркi" i г. д. (аднак няма такога паняцця, як "размяшчэнне грамадства", i ўжо толькі гэта сведчыць на карысць выкарыстання паняцця "тэрытарыяльная арганiзацыя" як больш шырокага, чым паняцце "размяшчэнне"1. У адказ на гэта можна прывесцi довад: сапраўды, не ўжываецца тэрмін "размяшчэнне грамадства", але хiба фундаментальная катэгорыя "размяшчэнне насельнiцтва i гаспадаркi" не азначае тое ж самае, што i "тэрытарыяльная арганізацыя грамадства"? Тым больш, што паняцце-тэрмiн "размяшчэнне" прымальна не толь-кi да тэрыторыi, але і да акваторыі, аэраторыі, г. зн. можа ўжывацца для абазначэння прасторавай арганiзацыi.

На аснове кожнай фундаментальнай катэгорыi фармiруецца складаная разгалiнаваная сетка катэгорый i паняццяў, якія можна адносіць да вытворных. Да лiку вытворных ад катэгорыi "размяшчэнне насельніцтва і гаспадаркi" адносяцца катэгорыі "формы размяшчэння", "фактары размяшчэння", "гушчыня", "шчыльнасць", "тэрытарыяльная структура гаспадаркі" i iнш. Ад iх, у сваю чаргу, утвараюцца вытворныя катэгорыi другога парадку і г. д. Так, размяшчэнне можа быць лінейным, плошчавым, "кропкавым", раўнамерным i нераўнамерным, прапарцыянальным i непрапарцыянальным дысперсным, iзаляваным .

Адна з асноўных вытворных катэгорый – тэрытарыяльная ст-руктура гаспадаркi. Яна азначае спалучэнне розных формаў размяшчэння, тэрытарыяльны "адбiтак" гаспадаркі, пэўны геаграфiчны малюнак. Элементамi тэрытарыяльнай структуры гаспадаркі з’яўля-юцца эканамiчныя лiнii, гаспадарчыя вузлы i цэнтры. Усё гэта – выт-ворныя катэгорыi.