Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смаляков Теория СЭГ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.08.2019
Размер:
663.55 Кб
Скачать

Блок самаправеркi

1. Якія з метадаў даследаванняў у СЭГ можна ўмоўна аднесцi да "чыста" геаграфічных і чаму? 2. У чым заключаецца двухбаковасць картаграфічнага метаду? 3. Прывядзiце прыклады ўзаемазвязанасці розных метадаў даследаванняў. 4. Ахарактарызуйце напрамкi i сферы выкарыстання ў СЭГ экспедыцыйна-палявога метаду. 5. Раскрыйце сутнасць i значэнне выкарыстання колькасных метадаў.

Абагульняльны блок

1. У XX ст. асноўныя iдэi, гіпотэзы, тэорыі i канцэпцыі ў галiне СЭГ узнiкалі ў вынiку дыферэнцыяцыі, сацыялагізацыi і фармалізацыі геаграфіі.

2. Вялікае значэнне набылі пытанні тэорыi СЭГ, што праявілася ў дыскусіях аб адзінстве геаграфіі, у абгрунтаванні асноўных палажэнняў тэарэтычнай геаграфіі.

3. Адной з тэорый, якая найбольш істотна паўплывала на развіццё сусветнай СЭГ, лiчыцца тэорыя цэнтральных месцаў В. Крысталера  А. Лёша.

4. Сацыялагізацыя геаграфіі прывяла да з’яўлення шэрагу навуковых школ, у цэнтры даследаванняў якіх знаходзіўся чалавек з яго iнтарэсамі, заняткамі, узаемаадносінамі з навакольным асяроддзем, паводзінамі i г. д.

5. Навуковы метад уяўляе сабою сродак даследавання рэчаіснасці, сукупнасць прыёмаў і спосабаў збору, сістэматызацыі, апрацоўкі і прадстаўлення iнфармацыi.

6. Філасофскую пазiцыю даследчыка, зыходзячы з якой прымяняюцца пэўныя метады, прынята называць падыходам.

7. Даследаванні ў СЭГ заснаваны на многіх агульнанавуковых падыходах: сістэмным, гістарычным, комплексным, праблемным, экалагічным.

8. У СЭГ выкарыстоўваюцца розныя агульнагеаграфічныя (апі-сальныя, параўнальныя, экспедыцыйна-палявыя, картаграфічныя), а таксама спецыяльныя (статыстычныя, матэматычныя, сацыялагiчныя і інш.) метады.

Тэма 4. Катэгарыйны фонд сацыяльна-эканамічнай геаграфіі § 11. Элементы лагічнай структуры сэг

Паняццi і катэгорыі. Лагічная структура любой навукі, не толькі СЭГ, уяўляе сабой спалучэнне пэўных элементаў. У якасці такіх адзi-нак у навуказнаўстве вылучаюцца асновы, прынцыпы, тэорыі, пастулаты, законы, гiпотэзы, канцэпцыі і iнш. Прычым у навуказнаўстве і фiласофiі дакладнага размежавання паміж такiмі словамi, як "закон" i "прынцып", "тэорыя" i "канцэпцыя", "пастулат" не iснуе. Часта яны ўжываюцца ў адным i тым жа значэннi.

Зыходнымі, першапачатковымі элементамі лагічнай структуры навукі з’яўляюцца паняцці цi катэгорыі. Што такое "паняцці" i "катэгорыі"? Гэта – словы, якiмі выражаецца сутнасць тых ці iншых палажэнняў навукі. Гэта – рабочы інструмент навукi, без якога яна не можа развіцца. Па меры развiцця навукi пашыраецца колькасць паняццяў i катэгорый, якія ёю выкарыстоўваюцца. Паступова фарміруецца паняцiйны апарат навукi, цi iншымi словамі, яе катэгарыйны фонд. Кожная навука мае свой паняцiйны апарат. У паняццях i катэгорыях адлюстроўваецца прадмет даследавання, яго вынiкi, раскрываецца сутнасць зробленых вывадаў, абагульненняў.

Блок самаправеркi

Вы чытаеце навуковыя тэксты, у якiх ключавымi словамi з’яўляюцца паняццi і катэгорыі: 1) ядро, атам, працэсы распаду, радыёактыўнасць; 2) клетка, аднаклеткавыя i шматклеткавыя арганізмы, прасцейшыя; 3) марэна, катлавіны, марэнныя ўзвышшы, краявыя ўтварэнні; 4) гаспадарчы вузел, сiстэма рассялення, эканамічныя лiнiі, эканоміка-геаграфічнае становішча. Да якiх навук адносяцца названыя ў прыкладах тэксты?

Вы адказалі на пастаўленае пытанне і яшчэ раз пераканаліся ў тым, што навукі адрознiваюцца памiж сабой прадметам даследавання і гэтае адрозненне адлюстроўваецца праз паняцці i катэгорыі, якiмі дадзеныя навукі карыстаюцца.

Цi iснуе розніца памiж словамі "паняццi" і "катэгорыі"? Адзначым, што розніца гэтая адносная, умоўная. Звычайна на ўвазе маецца, што слова "катэгорыя" азначае большую ступень абстракцыі, абагульнення. Скажам, "рака", "паселішча", "горад" i г. д. – што гэта? Агульныя паняццi ці катэгорыі? Далей будзем выкарыстоўваць пераважна слова катэгорыi – катэгорыі СЭГ.

Усе катэгорыi, што выкарыстоўваюцца ў СЭГ, умоўна можна па-дзялiць на тры групы: 1) агульнанавуковыя; 2) агульнагеаграфічныя; 3) уласныя катэгорыi СЭГ. Так, у СЭГ шырокае выкарыстанне знаходзяць катэгорыi, якiя актыўна функцыянуюць i ў іншых навуках – грамадскiх і прыродазнаўчых. Цяжка ці немагчыма вызначыць іх прыналежнасць да канкрэтнай навукi, хаця iншы раз гэта катэгорыi эканамічнага ці палітычнага зместу. Такiя катэгорыi прынята лiчыць агульнанавуковымi. Прыкладамі іх з’яўляюцца сістэма, гаспадарка, город, комплекс, вытворчыя сілы, дзяржаўныя межы, грамадства, прырода, нацыянальнае багацце, землекарыстанне, меліярацыя.

Другую групу ўтвараюць катэгорыі, што шырока ўжываюцца ва ўсёй сiстэме геаграфiчных навук. Гэта перш за ўсё катэгорыі, звязаныя з адлюстраваннем адметнай рысы геаграфii – тэрытарыяльнасці, тэрытарыяльнага падыходу. Агульнагеаграфічнымі па сваёй сутнасцi з’яўляюцца, напрыклад, катэгорыі: рэгiён, ёмістасць тэрыторыi, тэрытарыяльны комплекс, краявід, краяназнаўства, раянаванне, размяшчэнне, геаграфічная абалонка, геаграфiчнае становiшча.

Нарэшце, трэцяя група катэгорый утворана непасрэдна ў працэсе развiцця самой сацыяльна-эканамічнай геаграфіі: эканамiчнае раянаванне, сістэма рассялення, вузлавыя тэрыторыі, прамысловы пункт, эканамічнае прыцягненне, урбанізаваная зона. Шэраг катэгорый i паняццяў гэтай групы абазначае розныя паказчыкі, што ўжываюцца ў СЭГ, напрыклад: гушчыня паселiшчаў, асвоенасць тэрыторыі, грузанапружанасць.

Сярод уласных катэгорый СЭГ па iх значэнні, па ступені абстрактнасці, колькасці ўзаемасувязяў паміж элементамі вылучаюцца фундаментальныя катэгорыi.

Трэба адзначыць, што фундаментальныя катэгорыі маюць і асобныя навукі і дыялектыка – навука аб агульных законах развіцця прыроды, грамадства, мыслення. Так, да лiку фундаментальных катэгорый дыялектыкі можна аднесці наступныя: развіццё, процілегласць, колькасць і якасць, прычыннасць.

На падставе лагічнага аналізу СЭГ, г. зн. аналізу яе вызначэнняў (дэфiніцый), сутнасці палажэнняў, тэндэнцый развіцця, можна вылучыць наступныя фундаментальныя катэгорыi дадзенай навукі: размяшчэнне насельніцтва і гаспадаркі, эканоміка-геаграфічнае становішча, геаграфiчны падзел працы, эканамічны раён, тэрытарыяльная сацыяльна-эканамічная сістэма. Сутнасць кожнай з названых катэгорый будзе раскрыта ў наступным параграфе.

Ад кожнай фундаментальнай катэгорыі ўтвараюцца шматлікія вытворныя катэгорыі.