Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смаляков Теория СЭГ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.08.2019
Размер:
663.55 Кб
Скачать

Блок самаправеркi

1. Раскрыйце сутнасць і значэнне геаграфічнай экспертызы. 2. Вызначце прадмет i задачы даследаванняў камерцыйнай геаграфіі. 3. Чым выклікана новая хваля ў развiцці камерцыйнай геаграфіі ў постсацыялiстычных краінах? 4. Якiя стадыi прайшла ў сваім развiццi геаграфiя, у тым ліку сацыяльна-эканамічная геаграфія? 5. У чым праяўляецца ўзмацненне практычнай накіраванасці даследаванняў СЭГ?

Інтэграцыйныя працэсы ў геаграфii. Працэс дыферэнцыяцыі навуковых ведаў абумовіў фарміраванне складанай разгалiнаванай сiстэмы геаграфiчных навук. Яна ўключае шэраг фiзiка-геаграфiчных i эканомiка-геаграфiчных дысцыплін. У кожнай з іx праводзяцца глыбокiя даследаваннi кампанентаў прыроднага цi гаспадарчага комплексу.

Дыферэнцыяцыя навукi – працэс аб’ектыўны і заканамерны. Аднак трэба мець на ўвазе, што дыферэнцыяцыя навуковых ведаў дыялектычна ўзаемазвязана з працэсам іх інтэграцыi. Гэтыя процiлегласцi абумоўлiваюць і арганічна дапаўняюць адна другую. Сказанае ў поўнай меры адносіцца да геаграфіі. Яна па сваёй сутнасці з’яўляецца комплекснай, інтэграцыйнай навукай. Інтэграцыйны патэнцыял геаграфіі дае магчымасцi комплексна аналiзаваць узаемадзеянне прыроды і грамадства на тэрыторыях рознага маштабу – ад геаграфiчнай абалонкi ў цэлым да асобнай мясцовасці, краявіда.

Па меры развiцця грамадскай вытворчасці ўзмацняецца ўзаема-дзеянне прыроды, насельніцтва і яго гаспадарчай дзейнасці. Гэтае ўзаемадзеянне адбываецца ў вялiкiх маштабах, характарызуецца шматбаковасцю i дынамiзмам. Усё большую ролю адыгрываюць глабальныя, нацыянальныя, рэгiянальныя i лакальныя праблемы, што знаходзяцца "на стыку" прыроды, насельнiцтва, гаспадаркi. Аб’ек-тыўна ўзрастае неабходнасць комплекснага даследавання такiх праблем, г. зн. агульнагеаграфічнага вывучэння тэрыторыі.

Інтэграцыйныя працэсы ў геаграфii, узмацненне ўвагi да агульнагеаграфiчных даследаванняў вызначаюць сучасныя тэндэнцыi раз-віцця навукі, адпавядаюць практычным патрэбам сацыяльна-экана-мічнага развіцця. Прадметам агульнагеаграфiчнага вывучэння з’яў-ляюцца тэрытарыяльныя прыродна-гаспадарчыя сiстэмы, што сталі аб’ектыўнай рэальнасцю. У межах кожнай з iх узаемадзейнічаюць прыродныя, вытворчыя і сацыяльныя аб’екты і працэсы.

Расiйскi географ Ю. Дзмітрэўскi (Санкт-Пецярбург) пры аналізе гiсторыi развіцця геаграфіi наступным чынам вызначае пройдзены ёю шлях: адзiная геаграфія – дыферэнцыяцыя геаграфіі – адзінства геаграфiчных навук. Разам з тым геаграфiя прайшла шлях ад навукi апiсальнай да навукі аналітычнай i затым да навукі канструктыўнай.

Сучасныя географы ў сваёй большасці ўсведамляюць неабходнасць разгортвання агульнагеаграфічных даследаванняў, больш поў-най рэалізацыі iнтэграцыйнага патэнцыялу геаграфіі.

Абагульняльны блок

1. У сучаснай СЭГ дамінуюць тэндэнцыі сацыялагiзацыi i экалагізацыі, што адпавядае запытам i патрабаванням сацыяльна-эка-намічнага развiцця.

2. Сацыялагiзацыя азначае перамяшчэнне акцэнту ва ўсiх напрамках даследаванняў на ўмовы жыцця чалавека, узровень жыцця, узровень развіцця сацыяльнай сферы, г. зн. на ўсе сацыяльныя моманты.

3. Экалагiзацыя заключаецца ў аналізе стану навакольнага асяроддзя, улiку ўсiх экалагiчных аспектаў пры даследаданні эканамiчных і сацыяльных з’яў і працэсаў.

4. Палiтычная i эканамічная сітуацыя ў постсацыялiстычных краiнах стымулюе развiццё такіх напрамкаў СЭГ, як палiтычная i камерцыйная геаграфія.

5. Адносна новым напрамкам развiцця СЭГ з’яўляецца геаграфiчная экспертыза – ацэнка якасцi прасторавай iнфармацыi.

6. Узмацняецца практычная накiраванасць, канструктыўнасць дас-ледаванняў.

7. Вызначальнай тэндэнцыяй развiцця геаграфіі становяцца iнтэг-рацыйныя працэсы, што знаходзiць адлюстраванне ў пашырэннi агульнагеаграфічных даследаванняў.