Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смаляков Теория СЭГ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.08.2019
Размер:
663.55 Кб
Скачать

Пашыральны блок

У працах географаў сустракаюцца і iншыя назвы ў дачыненні да найбольш агульных катэгорый і паняццяў – базісныя паняццi, базісныя катэгорыі. Так, у лiку базісных паняццяў геаграфіі англiйскiя навукоўцы Д. Харвэй і Дж. Найст’юн называлi размяшчэнне, адлегласць, напрамак, узаемасувязь, тэрытарыяльная структура, кампактная структура.

Тэорыi СЭГ. Мы прыйшлі да высновы, што першаснымі элементамі лагічнай структуры навукі з’яўляюцца паняцці i катэгорыі. Вобразна кажучы, гэта – цаглінкi, што складаюць падмурак любой навукі. Калі адлюстраваць элементы лагічнай структуры навукі ў выглядзе піраміды, яна будзе мець наступны выгляд: у аснове пірамiды знаходзяцца катэгорыі, вяршыню яе складаюць тэорыі навукі. Прамежкавае становішча займаюць метады, гіпотэзы, пастулаты, заканамернасцi.

Такім чынам, тэорыя выступае ў якасці найбольш агульнага i складанага кампанента лагiчнай структуры навукі. У фiласофіі тэорыя вызначаецца так: "Сiстэма навуковых ведаў, якая дае тлумачэнне пэўнай сукупнасці з’яў". Навуковыя тэорыі – гэта ад-люстраванне аб’ектыўных працэсаў i адносін. Адкрытыя ў пэўнай галіне ведаў заканамерныя сувязі маюць агульную зыходную базу. Адлюстраваннем сутнасці заканамерных сувязяў паміж аб’ектамі, з’явамі, працэсамі становіцца тэорыя.

Выпрацоўка навуковай тэорыі – працяглы працэс збору, сістэма-тызацыі, аналізу вялізнай масы навуковага матэрыялу. Раскрыць сутнасць тэорыі – значыць паказаць заканамерныя сувязі і адносіны памiж вывучаемымі аб’ектамі і з’явамi, сфармуляваць вывады. Кожная тэорыя складаецца з шэрагу палажэнняў, сцвярджэнняў, заканамернасцяў. Гэтыя палажэнні фармулююцца з дапамогай катэгорый і паняццяў. Кожная тэорыя мае сістэму разгалiнаваных паняццяў, з дапамогай якiх даюцца фармулёўкі асноўных палажэнняў.

Асновай фарміравання тэорый адпаведнай навукi становяцца яе фундаментальныя катэгорыі. На падставе фундаментальнай катэгорыі складваецца сістэма ведаў, у якой меркаванні і паняцці звязаны памiж сабой і ўтвараюць пэўную цэласнасць – тэорыю. Кожная навука мае, як правіла, некалькі ўзаемазвязаных тэорый.

Выкладзеныя агульныя палажэнні ў поўнай меры адносяцца да СЭГ. Вылучаныя фундаментальныя катэгорыі СЭГ: размяшчэнне насельніцтва i гаспадаркі, эканоміка-геаграфічнае становiшча, геаграфiчны падзел працы, эканамічны раён, тэрытарыяльная сацыяльна-эканамічная сістэма – сталі асновай фарміравання адпаведных тэорый. Сучасная СЭГ мае ў сваім складзе наступныя тэорыі: эканоміка-геаграфічнага становішча, геаграфічнага падзелу працы, эканамічнага раянавання, тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэм. Цесная ўзаемазвязанасць асноўных палажэнняў тэорый геаграфічнага падзелу працы i эканамічнага раянавання дае магчымасць звесці іх у адну тэорыю. Многiя палажэнні, абагульненні, выяўленыя заканамернасці паступова складваюцца ў тэорыю тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства (у аснове яе – фундаментальная катэгорыя "размяшчэнне насельніцтва і гаспадаркі"). Дадзеная тэорыя знаходзiцца ў стадыі фарміравання, э’яўляецца агульнай у дачыненні да iншых тэорый сацыяльна-эканамiчнай геаграфii.