Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Смаляков Теория СЭГ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.08.2019
Размер:
663.55 Кб
Скачать

Пашыральны блок

Трэба адзначыць, што "выключна" прыродныя тэрытарыяльныя сiстэмы, якія з’яўляюцца прадметам вывучэння фізічнай геаграфіі, і "выключна" сацыяльна-эканамічныя тэрытарыяльныя сістэмы, што даследуюцца сацыяльна-эканамiчнай геаграфiяй, iснуюць толькі абстрактна, тэарэтычна. У рэальнасцi ж любая тэрыторыя ўяўляе сабой цэласную сiстэму ўзаемадзейных у яе межах прыродных, вытворчых і сацыяльных аб’ектаў і працэсаў. Па меры развіцця грамадства ўзаемадзеянне памiж гаспадарчай дзейнасцю чалавека i прыродным асяроддзем увесь час узмацняецца, паглыбляецца. Ёсць падставы лiчыць, што рэальна існуюць тэрытарыяльныя прыродна-гаспадарчыя (тэрытарыяльныя прыродна-грамадскiя) сiстэмы. Такiя сiстэмы –аб’ект вывучэння геаграфічнай навукі ў цэлым.

Блок самаправеркі

1. Якiя фактары вызначаюць фарміраванне структуры ТСЭС? 2. З якіх падсістэм яна складаецца? 3. Ахарактарызуйце ўласцiвасці (атрыбуты) ТСЭС. 4. У чым заключаецца iерархічнасць ТСЭС?

Абагульняльны блок

1. Паміж эканоміка-геаграфічнымі аб’ектамi пэўнай тэрыторыi ўсталёўваюцца цесныя ўзаемасувязі, што абумоўлiвае фарміраванне тэрытарыяльных гаспадарчых спалучэнняў – ТВК i ТСЭС.

2. Прыроднай асновай фарміравання ТВК служаць тэрытарыяльныя спалучэнні прыродных рэсурсаў.

3. ТСЭС – складаныя, структурныя, шматфункцыянальныя, дынамiчныя, iерархічныя ўтварэннi.

4. ТСЭС адрозніваюцца памерамi ахопліваемай тэрыторыі, структурай гаспадаркі і спецыялiзацыяй у геаграфічным падзеле працы.

5. ТСЭС можна разглядаць у якасцi падсiстэмы больш складаных тэрытарыяльных спалучэнняў – прыродна-гаспадарчых сiстэм.

Тэма 8. Тэрытарыяльная арганізацыя грамадства § 20. Фактары размяшчэння насельнiцтва і гаспадаркi

У папярэднiх параграфах разгледжаны тэорыі СЭГ: эканомiка-геа-графічнага становiшча, геаграфічнага падзелу працы і эканамічнага раянавання, тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сiстэм. У аснове кожнай з іх ляжыць фундаментальная катэгорыя сацыяльна-эка-намiчнай геаграфіі.

На сучасным этапе эканоміка- i сацыяльна-геаграфічных даследаванняў можна гаварыць аб фармiраваннi тэорыi тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства на падставе першай функцыянальнай катэгорыi СЭГ – размяшчэнні насельніцтва і гаспадаркі. Тэорыя тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства з’яўляецца найбольш агульнай у адносінах да iншых тэорый. Яна як быццам убірае ў сябе галоўныя палажэнні папярэднiх тэорый. Гэтую тэорыю паступова ўтвараюць выяўленыя i сфармуляваныя заканамернасці размеркавання насельнiцтва i гаспадаркі па тэрыторыi пад уздзеяннем сукупнасці розных прычын. Тэорыя тэрытарыяльнай арганiзацыi грамадства знаходзіцца ў стадыі станаўлення, фарміравання. Пераглядаюцца, удакладняюцца некаторыя яе палажэнні, выяўляюцца, фармулююцца новыя.

Істотным і даволі добра распрацаваным палажэннем тэорыi тэрытарыяльнай арганізацыi грамадства з’яўляецца ўяўленне аб фактарах размяшчэння насельнiцтва i гаспадаркі.

Заўвага: успомнім фактары – сілы (прычыны), што абумоўліваюць той цi iншы працэс, тую цi iншую з’яву.

Яшчэ ў самым пачатку станаўлення эканамічнай геаграфіі як навукі было заўважана, што паміж канкрэтным аб’ектам і месцам яго размяшчэння, знаходжання iснуе пэўная сувязь, узаемазалежнасць. На выбар месцапалажэння аб’екта аказваюць уплыў, з аднаго боку, асаблiвасцi самога аб’екта, а з другога – асаблiвасці тэрыторыі, на якой ён знаходзiцца.

Сукупнасць прычын, што вызначаюць месцазнаходжанне таго цi iншага эканоміка-геаграфічнага аб’екта, прынята называць фактарамі размяшчэння. Пад уплывам многіх фактараў працякае працэс размяш-чэння насельнiцтва i гаспадаркі па тэрыторыі мацерыкоў, рэгіёнаў, асобных краін. Гэты працэс характарызуецца няспыннасцю, дынамічнасцю, шматграннасцю. Фактары пад уздзеяннем якіх складваецца размяшчэнне эканоміка-геаграфічных аб’ектаў, могуць быць прыроднага, эканамічнага, сацыяльнага характару.

Такiм чынам, можна сфармуляваць першае палажэнне тэорыi тэрытарыяльнай арганізацыі грамадства: размяшчэнне насельніцтва i гаспадаркі па тэрыторыі адбываецца пад уздзеяннем сукупнасці сацыяльна-эканамічных, гістарычных і прыродных фактараў.