- •Спіс скарачэнняў і абрэвіятур
- •Уводзіны
- •Праграмна-інфармацыйны блок выпіска з тыпавой праграмы
- •Змест вучэбнай дысцыпліны
- •«Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Вучэбна-метадычны блок
- •Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1 Мова і соцыум. Гіпотэзы паходжання мовы. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
- •1.3 Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
- •2.1 Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова хіv—хvі ст.
- •2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст *
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Лексічная сістэма беларускай мовы
- •Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання
- •1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •1.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •1.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •1.4 Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Беларуская тэрміналогія
- •2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
- •2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)
- •2.3 З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі [6, с. 7—14]
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
- •3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
- •3.2 Тыпы слоўнікаў
- •3.3 Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •1.1 Білінгвізм у Рэспубліцы Беларусь. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму
- •1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянальныя стылі маўлення
- •Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
- •1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
- •1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
- •2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
- •3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту: сказ, абзац, складанае сінтаксічнае цэлае. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў і абзацаў навуковага тэксту
- •3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
- •4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
- •Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
- •4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
- •Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
- •4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Белавежская пушча
- •Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне
- •5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
- •5.2 Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
- •5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •6.1 Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2 Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці
- •Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх афармлення
- •7.1 Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)
- •7.4 Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самакатролю
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
- •1.2 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
- •1.3 Службовы этыкет і культура зносін
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория цикла и. Шумпетера
- •Правільнасць маўлення і моўныя нормы
- •2.1 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
- •2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
- •3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
- •3.2 Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці
- •3.3 Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория экономического цикла н. Д. Кондратьева
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Кантрольны блок выніковы тэст
- •Пытанні да заліку
- •Навучальна-даследчыцкі блок прыкладныя тэмы вусных паведамленняў I рэфератаў
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
Сфера прымянення навуковага стылю мовы — навука, тэхніка і вучэбны працэс. Мэта навуковага стылю — паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадмета апісання, яго ўласцівасці, прычыны і інш.
Вылучаюць наступныя асноўныя функцыянальна-стылёвыя характарыстыкі навуковага стылю: дакладнасць, лагічнасць, абстрактнасць, доказнасць і аб’ектыўнасць.
Дакладнасць рэалізуецца праз сэнсавую адпаведнасць асобных слоў, выказванняў знешнім рэаліям, сітуацыям або паняццям, а таксама праз выкарыстанне адзінак маўлення ў тых значэннях, што замацаваны за імі моўнай практыкай і прадстаўлены ў адпаведных кадыфікаваных лінгвістычных даведніках. Праяўленне дакладнасці ў навуковым тэксце звязана з выкарыстаннем правераных па аўтарытэтных выданнях лічбаў, фактаў і інш. Для навуковага стылю дакладнасць служыць абавязковым атрыбутам: гэтаму спрыяюць і адназначная лексіка дадзеных стыляў, і стандартныя структуры сказаў, і наяўнасць добра ўсвядомленых паняццяў, старанна падрыхтаваных думак і суджэнняў.
Пры дапамозе лагічнасці ўстанаўліваюцца несупярэчлівыя, паслядоўныя, адпаведныя рэчаіснасці сэнсавыя сувязі паміж часткамі паведамлення. Так, лагічнасць выходзіць за межы слова і праяўляецца ў сказе, у галіне сінтаксісу. Лагічнасць павінна прымяняцца і па-за межамі сказа да выступленняў, дакладаў, артыкулаў і г. д., якія звычайна будуюцца па лагічнай схеме, маюць устойлівую кампазіцыю: уводзіны (уступ) — асноўная частка — заключэнне. Асноўныя палажэнні кожнай часткі павінны арганічна і лагічна звязвацца паміж сабой.
Абстрактнасць у навуковым стылі праяўляецца ў абмежаванні прадмета даследавання ад усіх магчымых фактараў, што могуць паўплываць на аб’ектыўнасць аналізу. Так, апісваючы паняцце «дрэва» мы маем на ўвазе не канкрэтнае дрэва (бяроза ці сасна), а абстрактнае паняцце, што мае свае прыметы і вылучае яго з шэрагу іншых прадметаў. Абстрагаванне — даволі важны працэс мыслення чалавека.
Доказнасць, або аргументаванасць, выкарыстоўваецца ў навуковым стылі з мэтай абмежавання наяўнасці ў навуковых тэкстах беспадстаўных сцвярджэнняў. Кожны аргумент (гіпотэза) павінен быць пацверджаны дакладным фактам.
Аб’ектыўнасць навуковай інфармацыі — гістарычна залежнае паняцце, абумоўленае ступенню развіцця навукі на пэўным этапе вывучэння з’явы або прадмета. Аднак кожны навуковец пры аналізе аб’екта даследавання павінен імкнуцца да аб’ектыўнага апісання вынікаў даследавання, не ўтойваючы і не прыдумваючы жаданыя вынікі. У такім выпадку аб’ектыўнасць даволі цесна звязана з абстрагаваннем.
2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
Лексіка навуковага стылю складаецца з трох узроўняў: 1) агульнаўжывальная (нейтральная); 2) кніжная (агульнанавуковая); 3) спецыяльная (тэрміналагічная). Агульнаўжывальныя словы выкарыстоўваюцца ў навуковым стылі толькі ў першасным значэнні, што дазваляе аб’ектыўна акрэсліць сутнасць паняцця або з’явы. Таму, калі слова шматзначнае, у навуковым стылі яно ўжываецца толькі ў адным значэнні (радзей у двух-трох). Напрыклад, слова зямля ў беларускай мове мае пяць значэнняў:
«планета»;
«суша ў адрозненні ад воднай прасторы»;
«глеба»;
«гаспадарка»;
«радзіма».
У навуковым стылі з прыведзеных тут значэнняў рэалізуюцца толькі тры — першае, другое і трэцяе.
Імкненне да абагульнення, да абстарктнага характару паведамлення праяўляецца ў тым, што ў навуковым стылі абстрактная лексіка пераважае над канкрэтнай. Слова ў навуковым стылі звычайна называе не канкрэтны індывідуальна непаўторны прадмет, а клас аднародных прадметаў або з’яў, г. зн. выражае не прыватнае, індывідуальнае, а агульнае навуковае паняцце. Напрыклад: Эканоміка займаецца вывучэннем народнай гаспадаркі або яе часткі. У гэтым прыкладзе амаль кожнае слова абазначае агульнае паняцце — эканоміка ўвогуле (а не эканоміка Беларусі, напрыклад), гападарка ўвогуле і інш.
Лексіка навуковага стылю характарызуецца таксама адноснай аднароднасцю. Гэта праяўляецца ў тым, што аб’ём слоўнікавага складу тэксту павялічваецца не столькі ў выніку ўжывання розных слоў, колькі за кошт шматразовага паўтарэння адных і тых жа.
Другі значны пласт навуковага маўленння складае агульнанавуковая, або кніжная, лексіка. Пры дапамозе агульнанавуковых слоў апісваюцца з’явы і працэсы розных галін навукі і тэхнікі, напрыклад, аперацыя, пытанне, задача, працэс, прыстасаванне, вынік, аспект, этап, дыяпазон, факт, актуальнасць, каштоўнасць і г. д.
Трэці пласт лексікі навуковага стылю мовы складае тэрміналогія. Тэрміналогія — гэта ядро навуковага стылю, найбольш істотная асаблівасць мовы навукі. Тэрмін — слова або словазлучэнне, якое дакладна і адназначна называе прадмет, з’яву або паняцце навукі, найбольш поўна раскрывае змест вывучаемага прадмета або з’явы. У аснове тэрміна ляжыць навукова пабудаванае азначэнне (дэфініцыя). Валодаючы строгім, дакладна акрэсленым значэннем, тэрмін называе ўсе істотныя прыметы, неабходныя для раскрыцця паняцця, паказвае агульнасць дадзенага паняцця з іншымі, а таксама адрознівае яго ад іх пры дапамозе спецыфічных рыс, напрыклад: Эканомічны крызіс — парушэнне ў працэсе развіцця эканомікі, якое праяўляецца ў абсалютным падзенні вытворчасці, недагрузцы вытворчых магутнасцяў, росце беспрацоўя, парушэннях у грашова-крэдытнай і валютна-фінансавай сферах і інш.
Важнае месца сярод тэрміналагічнай лексікі займаюць запазычаныя словы. Гэта тлумачыцца наступнымі фактарамі: 1) запазычаныя словы, як правіла, не звязаны для чалавека з пэўнымі асацыяцыямі, як гэта адбываецца са словамі роднай мовы; 2) выкарыстанне запазычаных тэрмінаў спрыяе развіццю тэндэнцыі да міжнароднай стандартызацыі мовы і навукі.
Тэрміналагічная лексіка ў сваю чаргу падзяляецца на агульнанавуковую тэрміналогію і вузкаспецыяльную. Агульнанавуковыя тэрміны выражаюць катэгорыі і паняцці, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх галінах навуковых ведаў. Напрыклад: сістэма, элемент, структура, функцыя, мадэль, парадыгма, праграма, фактар, аналіз, сінтэз і інш.
Вузкаспецыяльныя тэрміны называюць спецыфічныя для кожнай навуковай галіны прадметы і з’явы, паняцці і катэгорыі. У адпаведнасці з асаблівасцямі той дзейнасці, якую абслугоўвае спецыяльная мова, вылучаюць пяць адносна самастойных лексічных груповак вузкаспецыяльных тэрмінаў:
тэрміны, якія называюць сферу дзейнасці, у склад якіх уваходзяць назвы навуковых дысцыплін, галін тэхнікі, тэхналогіі вытворчасці; найменні праблем, якімі займаюцца канкрэтныя навукі і інш.: інфарматыка, эканоміка сельскай гаспадаркі, радыёфізіка, малекулярная біялогія, мікрабіялогія і інш.;
тэрміны, якія называюць аб’ект дзейнасці: мова (мовазнаўства), літаратура (літаратуразнаўства), вірусы (вірусалогія), металы (металазнаўства), гукі (фанетыка) і інш.;
тэрміны, якія называюць суб’ект дзейнасці: навуказнаўца, інфарматык, генетык, мікрабіёлаг, эканаміст, лінгвіст і інш.;
тэрміны, якія называюць сродкі дзейнасці, уключаюць некалькі самастойных катэгарыяльных груповак: а) прылады дзейнасці — датчыкі, мікрапрацэсары, ператваральнікі, тэрміналы, лазеры, рэзанатары, рэактары і інш.; б) працэсы дзейнасці — тэлекіраванне, радыёлакацыя, праектаванне, дыягностыка і інш.; в) метады дзейнасці — збор інфармацыі, анатаванне, рэфераванне і інш.;
тэрміны, якія называюць прадукты дзейнасці, ахопліваюць шырокі спектр розных вынікаў дзейнасці: паўправадніковыя матэрыялы, металічныя сплавы, пласмасы, мовы праграмавання і г. д.
Такім чынам, лексіка навуковага стылю ўяўляе сабой складанае ўтварэнне, якое ўключае розныя лексічныя пласты, сярод якіх базавым з’яўляецца пласт тэрміналагічнай лексікі.