Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новы ЭУМК па бел. мове (праф.лекс) ЭА.docx
Скачиваний:
123
Добавлен:
31.08.2019
Размер:
925 Кб
Скачать

Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне

3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю

Галоўнай марфалагічнай асаблівасцю навуковага стылю з’яўляецца іменны характар выкладу. Назоўнікі і прыметнікі складаюць ½ усіх словаўжыванняў у навуковым тэксце. Высокі працэнт назоўнікаў абумоўлены тым, што навука перш за ўсё разглядае і тлумачыць сутнасць рэчаў, прадметаў і з’яў, якія абазначаюцца назоўнікамі. Параўнальна вялікая колькасць прыметнікаў тлумачыцца задачамі апісання характарыстык разглядаемых аб’ектаў.

Навуковаму стылю характэрны асаблівасці ва ўжыванні форм ліку назоўнікаў. Канкрэтныя назоўнікі ў навуковым тэксце могуць атрымліваць абагульненае значэнне, у такім выпадку форма адзіночнага ліку служыць для называння тыпаў, класаў прадметаў або з’яў, напрыклад: Сабака належыць да пароды лісападобных. У такіх выпадках падкрэсліваецца абагуленасць — сабака ўвогуле, любы сабака. У той жа час, у навуковым стылі магчыма выкарыстанне абстрактных і рэчыўных назоўнікаў ў множным ліку, што не характэрна для іншых стыляў. Так, словы сталь, смала, спірт і іншыя рэчыўныя назоўнікі могуць ужывацца ў множным ліку, набываючы значэнне віду або сорту.

Выкарыстанне дзеясловаў у навуковым стылі таксама мае асаблівасці. Імкненне да аб’ектыўнасці абумоўлівае бессуб’ектыўнасць паведамлення, што выклікае адсутнасць формаў 1-й і 2-й асобы адзіночнага ліку (гэта датычыцца і займеннікаў) і распаўсюджанне безасабовых форм дзеяслова (інфінітыў, дзеепрыслоўе). Дзеяслоўная форма 1-ай асобы множнага ліку і займеннік мы ў навуковым стылі выкарыстоўваюцца для выражэння так званага «аўтарскага мы», якое можа выражаць некалькі спецыфічных значэнняў:

  1. мы — уласная аўтарская першая асоба множнага ліку (з займеннікам мы і без яго);

  2. першая асоба множнага ліку можа выражаць значэнне сумеснага дзеяння (аўтар разам з чытачом або слухачом), звязанае з прыцягненнем да працэсу даследавання;

  3. форма першай асобы множнага ліку набліжаецца да безасабовага выкарыстання дзеяслова, напрыклад: Няхай мы маем нейкую сферападобную канструкцыю. У падобных выпадках магчыма замена на канструкцыю: Маецца нейкая сферападобная канструкцыя;

  4. форма першай асобы множнага ліку мае таксама вельмі шырокае «неасабовае» значэнне, напрыклад: З паняццем эканамічнага базісу мы сутыкаемся пры вывучэнні эканамічнай тэорыі, г. зн. «усе сутыкаюцца».

Найбольш аб’ектыўны характар выкладу інфармацыі ў навуковым стылі дасягаецца выкарыстаннем:

  1. форм дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу: выяўлена, даказана, знойдзена;

  2. зваротных і безасабовых форм у адпаведных сінтаксічных канструкцыях: думаецца, лічыцца, уяўляецца.

3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю

У навуковым стылі мовы фраза адрозніваецца граматычнай і сэнсавай паўнатой і высокай логіка-інфарматыўнай насычанасцю. Імкненне да аб’ектыўнасці выкладу праяўляецца ў шырокім распаўсюджанні ў навуковых тэкстах пасіўных канструкцый, напрыклад: Навукоўцы вывелі цікавую заканамернасць (актыўная канструкцыя) — Навукоўцамі выяўлена цікавая заканамернасць (поўная пасіўная канструкцыя) — Выяўлена цікавая заканамернасць (скарочаная пасіўная канструкцыя: называнне асобы апушчана).

Для навуковага стылю найбольш характэрынымі з’яўляюцца аднасастаўныя, асабліва няпэўна-асабовыя (Кісларод атрымліваюць, вапарваючы вадкае паветра) і безасабовыя сказы (Было б зусім няправільна лічыць, што...).

Імкненне да дакладнасці і лагічнасці выкладу абумоўлівае шырокае выкарыстанне ў навуковым стылі каструкцый з аднароднымі членамі і пабочнымі словамі. Сярод пабочных слоў асабліва ўжывальныя тыя, што ўказваюць на парадак называння (па-першае, па-другое, напрыканцы і інш.), а таксама тыя, што абазначаюць ступень упэўненасці (канечне, відавочна і інш.) і крыніцу інфармацыі (як сцвярджае, па меркаванні і інш.).

Найбольш ужывальнымі са складаных сказаў з’яўляюцца складаназалежныя з даданай азначальнай часткай, што абумоўлена задачай выяўлення прымет вывучаемага аб’екта. Шырока выкарыстоўваюцца даданыя акалічнасныя прычыны, паколькі навука раскрывае прычынныя сувязі з’яў рэчаіснасці. У гэтых сказах выкарыстоўваюцца як агульнаўжывальныя злучнікі (таму што, бо, так як, паколькі), так і кніжныя (дзякуючы таму што, у сілу таго што, з прычыны таго што).

У навуковым стылі мовы, як правіла, выкарыстоўваецца прамы парадак слоў, пры якім інфармацыя разгортваецца па лінейным прынцыпе, ад «дадзенага» да «новага», якое змяшчае асноўную думку выказвання. Пры прамым парадку слоў выконваюцца і пэўныя правілы пабудовы словазлучэнняў, якія ўваходзяць у склад сказа. Так, пры дапасаванні залежны кампанент павінен стаяць у прэпазіцыі да галоўнага слова (натуральныя лічбы, гістарычная эпоха, атрыманыя вынікі); пры кіраванні залежны кампанент павінен стаяць у постпазіцыі да галоўнага слова (паставіць вопыт, вынікі вопыту, аказаць уплыў); пры прымыканні прыслоўі павінны стаяць у прэпазіцыі да дзеяслова або прыметніка (бурна працякае, вельмі марудны).

Такім чынам, навуковы стыль характарызуецца наборам спецыфічных для яго сінтаксічных сродкаў.