- •Спіс скарачэнняў і абрэвіятур
- •Уводзіны
- •Праграмна-інфармацыйны блок выпіска з тыпавой праграмы
- •Змест вучэбнай дысцыпліны
- •«Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Вучэбна-метадычны блок
- •Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1 Мова і соцыум. Гіпотэзы паходжання мовы. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
- •1.3 Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
- •2.1 Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова хіv—хvі ст.
- •2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст *
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Лексічная сістэма беларускай мовы
- •Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання
- •1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •1.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •1.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •1.4 Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Беларуская тэрміналогія
- •2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
- •2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)
- •2.3 З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі [6, с. 7—14]
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
- •3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
- •3.2 Тыпы слоўнікаў
- •3.3 Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •1.1 Білінгвізм у Рэспубліцы Беларусь. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму
- •1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянальныя стылі маўлення
- •Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
- •1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
- •1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
- •2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
- •3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту: сказ, абзац, складанае сінтаксічнае цэлае. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў і абзацаў навуковага тэксту
- •3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
- •4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
- •Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
- •4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
- •Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
- •4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Белавежская пушча
- •Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне
- •5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
- •5.2 Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
- •5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •6.1 Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2 Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці
- •Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх афармлення
- •7.1 Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)
- •7.4 Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самакатролю
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
- •1.2 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
- •1.3 Службовы этыкет і культура зносін
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория цикла и. Шумпетера
- •Правільнасць маўлення і моўныя нормы
- •2.1 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
- •2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
- •3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
- •3.2 Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці
- •3.3 Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория экономического цикла н. Д. Кондратьева
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Кантрольны блок выніковы тэст
- •Пытанні да заліку
- •Навучальна-даследчыцкі блок прыкладныя тэмы вусных паведамленняў I рэфератаў
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
Азнаёмцеся з выходнымі дадзенымі навуковай крыніцы (назва, жанр навуковай працы, аўтар, год і месца выдання, структура, ілюстрацыі і інш.).
Прачытайце тэкст, усвядамляючы яго асноўны змест.
Вызначце тое, пра што расказваецца ў тэксце, а таксама тое, што пра гэта гаворыцца.
Высветліце актуальнасць і адрасат крыніцы (артыкула, кнігі і інш.).
Прааналізуйце структуру тэксту (кнігі), вызначыўшы ўступную, асноўную і заключную часткі.
Вызначце галоўную інфармацыю асноўнай часткі тэксту, адказаўшы для гэтага на пытанні:
Якія праблемы высвятляюцца?
Што канстатуе аўтар?
Як разглядаюцца і вырашаюцца пастаўленыя праблемы?
Да якіх вывадаў прыходзіць аўтар?
Аформіце пісьмова тэкст анатацыі, выкарыстоўваючы неабходныя лексіка-граматычныя канструкцыі.
Ажыццявіце самакантроль выкананай працы.
Праверце тэкст анатацыі, параўнаўшы яго з навуковай крыніцай і праверыўшы правапіс. Звярніце ўвагу на памер анатацыі (не больш 8% тэксту-крыніцы), яе структурную арганізацыю і логіка-граматычныя сувязі паміж сказамі і іх часткамі.
Пашыранай з’яўляецца наступная мадэль даведачна-рэкамендацыйнай анатацыі навуковай крыніцы:
1. Уступная частка: выхадныя дадзеныя крыніцы (назва, жанр, аўтар, месца і год выдання, структура, памер, ілюстрацыі).
2. Асноўная частка: пералік асноўных праблем і (або) вывады тэксту-крыніцы (можна пасля раздзелаў, глаў, параграфаў).
3. Заключная частка: актуальнасць і адрасат крыніцы.
Паказчыкамі ўзроўню анатацыі з’яўляюцца:
якасць і дакладнасць інфармацыі пра першакрыніцу;
лагічнасць яе афармлення;
адпаведнасць моўным нормам;
вызначаны памер.
4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
Тэзісы — гэта сцісла сфармуляваныя асноўныя канстатуючыя палажэнні тэксту. Паводле змешчанага ў іх матэрыялу і паводле зместу тэзісы могуць быць як першаснымі, арыгінальнымі тэкстамі, так і другаснымі, падобнымі да анатацыі, рэферата ці канспекта. Арыгінальныя тэзісы з’яўляюцца сціслым выкладам уласнага даклада, артыкула аўтара. Другасныя тэзісы складаюцца на базе першасных тэкстаў, якія належаць іншаму аўтару.
У тэзісах лаканічна і сцісла выкладаецца пэўная тэма. Кожны тэзіс звычайна падаецца асобным абзацам, асвятляе асобную мікратэму.
Тэзісы маюць дакладна нарматыўную змястоўна-кампазіцыйную структуру, у якой можна вылучыць:
прэамбулу;
асноўнае тэзіснае палажэнне;
заключны тэзіс.
Дакладны лагічны падзел зместу тэзісаў падкрэсліваецца фармальна ці графічна. Фармальнае выражэнне лагічных узаемасувязей паміж тэзісамі можа быць наступным:
выкарыстанне слоў па-першае, па-другое і іншых на пачатку кожнага тэзіса;
выкарыстанне апазіцыйных выразаў тыпу знешнія фактары — унутраныя прычыны;
выкарыстанне класіфікацыйных крытэрыяў (дзеясловы руху, дзеясловы думкі і г.д.).
Графічна логіка выкладу матэрыялу здзяйсняецца праз нумарацыю тэзісаў, напрыклад:
Любы тэкст — гэта моўнае выражэнне задумы аўтара.
Алгарытм чытання вызначаецца паслядоўнасцю разумовай дзейнасці пры ўспрыняцці асноўных фрагментаў тэксту.
Псіхалагічная ўстаноўка — гэта падрыхтаванасць чалавека да пэўнай актыўнасці, да ўдзелу ў нейкім працэсе, да рэакцыі на знаёмы стымул ці вядомую сітуацыю.
Пры выкарыстанні інтэгральнага алгарытму чытання фарміруюцца навыкі чытання, якія прадугледжваюць паслядоўнасць рацыянальных дзеянняў у адпаведнасці з блокамі алгарытму.
Псіхолагі называюць разуменнем ўсталяванне лагічнай сувязі паміж прадметамі шляхам выкарыстання ведаў, якія ўжо маюцца.
Уменне правільна фармуляваць тэзісы з’яўляецца паказчыкам узроўню падрыхтаванасці чытача, разумення ім тэмы, ступені авалодання матэрыялам і метадамі самастойнай працы з кнігай.
Рэкамендуецца пры складанні тэзісаў не прыводзіць факты і прыклады. Захоўваць у тэзісах самабытную форму выказвання, арыгінальнасць аўтарскага меркавання, каб не згубіць дакументальнасць і пераканаўчасць.
Вывучаемы тэкст патрэбна чытаць не адзін раз, разбіваючы яго на асобныя часткі; у кожным з якіх выдзяляць галоўнае, і на аснове галоўнага фармуляваць тэзісы.
Карысна звязваць асобныя тэзісы з арыгіналам тэксту (на палях кнігі рабіце спасылкі на старонкі).
Па заканчэнні працы над тэзісамі параўнайце іх з тэкстам крыніцы, затым перапішыце і пранумаруйце.
Такім чынам, тэзісы — гэта сфармуляваныя палажэнні, якія паўтараюць, сцісла фармулююць і заключаюць прачытанае (або выкладаемае вусна); заўсёды маюць доказы; выяўляюць сутнасць зместу; дазваляюць абагульніць матэрыял; яны каштоўныя для крытычнага аналізу артыкула, даклада, дысертацыі і інш.