- •Спіс скарачэнняў і абрэвіятур
- •Уводзіны
- •Праграмна-інфармацыйны блок выпіска з тыпавой праграмы
- •Змест вучэбнай дысцыпліны
- •«Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Вучэбна-метадычны блок
- •Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1 Мова і соцыум. Гіпотэзы паходжання мовы. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
- •1.3 Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
- •2.1 Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова хіv—хvі ст.
- •2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст *
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Лексічная сістэма беларускай мовы
- •Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання
- •1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •1.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •1.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •1.4 Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Беларуская тэрміналогія
- •2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
- •2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)
- •2.3 З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі [6, с. 7—14]
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
- •3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
- •3.2 Тыпы слоўнікаў
- •3.3 Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •1.1 Білінгвізм у Рэспубліцы Беларусь. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму
- •1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянальныя стылі маўлення
- •Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
- •1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
- •1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
- •2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
- •3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту: сказ, абзац, складанае сінтаксічнае цэлае. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў і абзацаў навуковага тэксту
- •3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
- •4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
- •Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
- •4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
- •Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
- •4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Белавежская пушча
- •Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне
- •5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
- •5.2 Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
- •5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •6.1 Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2 Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці
- •Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх афармлення
- •7.1 Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)
- •7.4 Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самакатролю
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
- •1.2 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
- •1.3 Службовы этыкет і культура зносін
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория цикла и. Шумпетера
- •Правільнасць маўлення і моўныя нормы
- •2.1 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
- •2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
- •3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
- •3.2 Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці
- •3.3 Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория экономического цикла н. Д. Кондратьева
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Кантрольны блок выніковы тэст
- •Пытанні да заліку
- •Навучальна-даследчыцкі блок прыкладныя тэмы вусных паведамленняў I рэфератаў
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Спіс рэкамендаваных крыніц
Азарка, В. У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэб.-метад. дапаможнік / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. — 3-е выд., перапрац. — Мн. : БДПУ, 2007. — С. 25-31.
Асновы культуры маўлення і стылістыкі / пад рэд. У. В. Ані-чэнкі.— Мн. : [б. с.], 1992.
Беларуская мова : энцыкл. / пад рэд. А. Я. Міхневіча ; рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш. — Мн. : БелЭН, 1994. — 655 с.
Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску / А. А. Каўрус. — Мн. : [б. в.], 1994.
Каўрус, А. А. Стылістыка беларускай мовы / А. А. Каўрус. — 3-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Нар. асвета, 1992.— 207с.
Маршэўская, В. В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах : вуч. дапаможнік / В. В. Мар-шэўская. — Гродна : ГрДУ, 2002. — 115 с.
Маршэўская, В. В. Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум : вучэбны дапаможнік / В. В. Маршэўская. — Гродна : ГрДУ, 2000. — 113 с.
Навуковы стыль мовы. Водгук, рэцэнзія, анатацыя, рэферат, дыпломная работа / склад.: Н. Я. Савіцкая [і інш.]. — Мн. : БДТУ, 1999. — 66 с.
Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. — Мн. : Інтэрпрэссэрвіс : Кн. Дом, 2003.
Рахманин, Л. В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов : учеб. пособие / Л. В. Рахманин. — М. :[б. и.], 1997.
Розенталь, Д. Э. Практическая стилистика русского языка / Д. М. Розенталь. — М. : Высш. шк., 1987. — С. 33.
Смольская, Т. М. Беларуская мова : Юрыдычная лексіка : вучэб. дапаможнік для студ. юрыд. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / Т. М. Смольская, Л. У. Хрышчановіч. — Мн. : ТетраСистемс, 2006. — 240 с.
Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту : вучэб. дапаможнік для студэнтаў выш. навучальных устаноў філалалагічнага профілю / М. Я. Цікоцкі. — Мн. : Беларуская навука, 2002. — 223 с.
МОДУЛЬ 5
Культура прафесійнага маўлення
Мэта — засвоіць асаблівасці паняццяў мова і маўленне, асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення, маўленчы этыкет.
Задачы:
навучыцца распазнаваць асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення і моўныя нормы;
прыйсці да ўсведамлення ўзаемадзеяння вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці;
засвоіць асноўныя этапы падрыхтоўкі да публічнага выступлення, якасці-паказчыкі паспяховага выступлення;
карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці.
Тэма 1
Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
Пытанні культуры маўлення ў прафесійнай сферы сталі асабліва актуальныя ў сучасным жыцці чалавека. Для справавога маўлення надзвычай важна адпавядаць якасцям, якія абумоўліваюць эфектыўнасць справавых зносін. Адна з іх — пісьменнасць, пад якім разумеецца не толькі валоданне правіламі словаўжывання, граматычнай спалучальнасці, мадэляў сказаў, але і размежаванне сфер выкарыстання мовы.
Асабліва важна размяжоўваць паняцці мовы і маўлення. Пад мовай варта разумець з’яву ідэальную, строга лагічную і ўпарадкаваную. У той жа час маўленне — спосаб існавання мовы, яе рэалізацыя, якая праяўляецца ў нашым паўсядзённым жыцці. Нельга сцвярджаць, што маўленне можа быць толькі вусным, бо існуе і пісьмовае маўленне, у залежнасці ад чаго вылучаюць вербальнае (вуснае) і невербальнае (пісьмовае) маўленне.
Мова ўзнікла сотні тысяч гадоў таму назад, калі першабытныя людзі аб’ядналіся ў калектывы. Аб’яднанне людзей у калектывы (роды, плямёны) патрабавала дамоўленасці паміж імі, размеркавання абавязкаў, арганізаванасці, інакш кажучы, сумеснай дзейнасці. Менавіта ў працэсе сумеснай дзейнасці людзей сфарміравалася мова як сродак зносін. Праца прымушала інтэнсіўна мысліць, выказваць свае думкі, а сродкам выражэння думак з’яўляецца мова. Таму мова і мысленне сфарміраваліся адначасова, бо без мовы няма мыслення, а без мыслення мовы.
Мова — з’ява грамадская. Яна ўзнікла з развіццём грамадства і адыгрывае вялікую ролю ў яго жыцці. Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца думкамі, наладжваюць сувязі паміж народамі, дзяржавамі, развіваюць вытворчасць, тэхніку і навуку, робяць новыя адкрыцці.
Мова — сістэма матэрыяльных адзінак (тыповых гукаў, марфемаў, слоў, словазлучэнняў, сказаў) і сістэма правіл іх функцыянавання (граматыка).
Мова — агульнанародны набытак, прыдатны для функцыянавання ў любых абставінах і сітуацыях. Аднак у працэсе камунікацыі карыстальнік мовы можа рэалізаваць гэты агульнанародны набытак з пэўнай адметнасцю, выяўляючы свае індывідуальныя рэакцыі на з’явы рэчаіснасці, свае пачуцці і перажыванні. Рэалізацыю мовы ў акце маўленчай дзейнасці называюць маўленнем, г. зн. мовай у дзеянні. Звычайна маўленчая дзейнасць — двухбаковы працэс, які спалучае гаварэнне і слыхавое ўспрыняцце яго, разуменне, а пры пісьмовай камунікацыі — пісанне і чытанне.
Асноўнай адметнай прыметай маўлення з’яўляецца яго індывідуальны характар. Маўленне заўсёды належыць пэўнай асобе, якая выбірае, аддае перавагу тым ці іншым моўным сродкам, таму яно дапускае вар’іраванне формаў, індывідуальную словатворчасць, у выніку чаго ў маўленні могуць узнікаць адхіленні ад нормы (правілаў ужывання моўных сродкаў), таму паўстае праблема культуры маўлення.
Маўленне праяўляецца ў вуснай або пісьмовай форме. Вуснае маўлен- не — гэта гукавая форма маўлення, што ўспрымаецца на слых, пісьмовая — графічная форма, што ўспрымаецца з дапамогай органаў зроку.
У маўленні фармулюецца думка (яе змест, сутнасць). Але, фармулюючы думку, мы разам з тым і фарміруем яе (надаем пэўную слоўную форму). Моўнае ж афармленне думкі можа адбывацца на ўнутраным узроўні, г. зн. без выказвання (так званае ўнутранае маўленне), або разгортвацца ў выглядзе маўленчага выказвання (вуснага ці пісьмовага) (так званага знешняга маўлення).
Унутранае маўленне прызначана толькі самому сабе. Думаючы «сам сабе», чалавек афармляе думкі сцісла, вылучае значныя для яго сувязі паміж паняццямі, апускаючы тыя, што яму здаюцца вядомымі ці не такімі значнымі.
Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту-выказвання.
Такім чынам, мова, як знакавы механізм, прызначаецца для зносін і рэалізуе свае магчымасці ў працэсе функцыянавання, г. зн. у маўленні (вусным ці пісьмовым). Маўленне — гэта спосаб існавання мовы. Праз яго мова выконвае сваё камунікатыўнае прызначэнне: калі мова — сродак зносін, то маўленне — сам працэс зносін, выкарыстанне гэтага сродку [6, с. 36—39].