Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Новы ЭУМК па бел. мове (праф.лекс) ЭА.docx
Скачиваний:
123
Добавлен:
31.08.2019
Размер:
925 Кб
Скачать

7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне

Загад — прававы дакумент, які выдаецца кіраўніком арганізацыі для вырашэння пэўных задач, якія стаяць перад дадзенай арганізацыяй (рыс. 9).

Загад

аб прадастаўленні адпачынку

АТ «Сузор’е»

ЗАГАД

21.07.2008 № 11-л

г. Баранавічы

Аб прадстаўленні водпуску

(адпачынку)

ПРАДАСТАВІЦЬ:

1. ПЯТРОВАЙ Галіне Васільеўне, сакратару-рэферэнту, адпачынак без захавання заработнай платы для ўступных экзаменаў у ВНУ на 15 каляндарных дзён з 01.09.2008 па 15.09.2008.

Падстава: 1. Заява Пятровай Г. В.

2. Выклік з універсітэта.

2. КІРЫЛОВІЧУ Мікалаю Іванавічу, галоўнаму бухгалтару, чарговы адпачынак на 24 рабочыя дні з 03.08.2008 па 31.08.2008 за перыяд з ______ па ______.

Падстава: 1. Заява Кірыловіча М. І.

2. Графік адпачынкаў.

Дырэктар АТ Подпіс А. А.Сасноўскі

Візы

З загадам азнаёмлены: Подпіс Г. В.Пятрова

21.07.2008

Подпіс М. І.Кірыловіч

23.07.2008

У справу 01-07

Подпіс

23.07.2008

Рысунак 9 — Узор напісання загада

У залежнасці ад зместу адрозніваюць загады па асноўнай дзейнасці (па агульных пытаннях) і загады па асабістым складзе (па кадрах).

Загады па агульных пытаннях выдаюцца пры стварэнні, рэарганізацыі або ліквідацыі структурных падраздзяленняў, зацвярджэнні пастановы аб структурных падраздзяленнях і службовых інструкцыях, увядзенні новых стандартаў; змяненні графіка працы прадпрыемства і інш.

Тэкст загада складаецца з двух частак: канстатуючай і распарадчай. У канстатуючай частцы выкладаюцца мэты, задачы і прычыны яго выдання, яна пачынаецца са слоў «у сувязі», «у мэтах» і інш. Распарадчая частка выкладаецца ў загаднай форме і пачынаецца словам «ЗАГАДВАЮ», якое пішацца вялікімі літарамі. Намечаныя мерапрыемствы падаюцца па пунктах. Заканчваецца распарадчая частка ўказаннем органа або асобы, на якую ўскладзены кантроль за выкананнем дадзенага загаду. Загад ўступае ў сілу з моманту яго падпісання.

Загадамі па асабістым складзе афармляецца прыём, звальненне і перавод супрацоўнікаў арганізацыі на іншую працу.

Загад уключае наступныя рэквізіты:

  1. назва віда дакумента (ЗАГАД);

  2. дата (датай загада з’яўляецца дата яго падпісання);

  3. парадкавы нумар;

  4. месца выдання;

  5. індэкс дакумента;

  6. загаловак да тэксту;

  7. тэкст;

  8. подпіс кіраўніка;

  9. адзнага аб узгадненні;

  10. прозвішча і тэлефон выканаўцы.

Распараджэнне — прававы акт, які выдаецца кіраўніком арганізацыі або яго намеснікам для вырашэння аператыўных пытанняў асноўнай дзейнасці (рыс. 10).

Тэкст таксама складаецца з дзвюх частак: канстатуючай і распарадчай. Распарадчая частка можа пачынацца словамі «АБАВЯЗВАЮ» або «ПРАПАНОЎВАЮ».

Распараджэнне

Фірма «Эталон»

РАСПАРАДЖЭННЕ

01.12.2008 №28

г. Мінск

Аб правядзенні рамонтных работ

У сувязі з аварыйным станам ацяпляльнай сістэмай у цэху № 3

АБАВЯЗВАЮ:

1. Правесці рамонтныя работы ў цэху № 3.

Адказны — начальнік рамонтна-тэхнічнай службы Макараў Д.І.

Тэрмін выканання — 15.02.2009.

2. Кантроль за правядзеннем рамонтных работ ускласці на начальніка цэха № 3 Антонава Ю.В.

Дырэктар Подпіс Л.Б. Папоў

Візы

У справу 07-15

подпіс

Красноў 213 76 03

Рысунак 10 — Узор напісання распараджэння