Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kultura.docx
Скачиваний:
145
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
366.4 Кб
Скачать

19. Манументальны жывапic на Беларусi (xiy – xyiii стст.).

Аб манументальным жывапісе XIV-XVIст. больш вядома з літаратурных і архіўных крыніц. Іх даныя сведчаць, што фрэскавымі роспісамі былі упрыгожаны княжацкія палацы ў Вільні, Троках, Крэве, Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы і касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да нашага часу, таму вялікую мастацкую і гістарычную каштоўнасць маюць роспісы, выкананыя беларускімі мастакамі ў будынках на тэрыторыі Польшчы.Самым значным помнікам манументальнага жывапісу XV ст., удзел у стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з’яўляюцца роспісы капліцы св. Тройцы ў Люблінскім замку. Сцены яе пакрываюць сюжэтныя кампазіцыі, арнаментальныя выявы. Па сваіх мастацкіх, стылістычных якасцях яны нагадваюць больш ранні жывапіс. Гэта дае падставы сцвярджаць, што яе фрэскавае ўбранне было выканана беларускімі жывапісцамі, якімі кіраваў майстар Андрэй. Большасць сцэн у роспісах, прысвечаны сюжэтам Новага запавету. Прыкметная рыса фрэсак: наяўнасць партрэтных выяў. Роспісы вызначаюцца выразным колеравым рашэннем. Агульны каларыт фрэсак мажорны, святочны. Аб характары і высокім узроўні беларускага манументальнага жывапісу XIV-XVI ст. сведчаць таксама роспісы Дабравешчанскай царквы Супрасльскага манастыра, створаныя ў 1557 г. Да нашых дзён фрэскі дайшлі толькі ў фрагментах. Сцены царквы ўпрыгожвалі евангельскія сюжэты, якія расказваюць аб розных падзеях з жыцця Маці Боскай і Хрыста. Колеравая гама вытанчаная, з мяккімі пераходамі вохрыстых, сера-сініх і карычнева-вішнёвых тонаў. У графічна-лінейнай манеры жывапісу, у выяўленні лёгкіх, некалькі выцягнутых, фігур, у прапрацоўцы складак адзення і архітэктурных форм адчуваецца ўплыў як візантыйскага, так і заходнееўрапейскага мастацтва.

Развіццё манументальнага жывапісу, як і станковага, у XVIIст. адбывалася ў межах некалькіх стыляў. У пачатку XVIIст. назіраюцца змяшэнні гатычных і рэнесансных уплываў. З 30-х гг. ст. набывае моц стыль барока. Ён вызначаў беларускі жывапіс да канца XVIII ст. і прайшоў у сваім развіцці некалькі этапаў: ранні, сталы і позні. Уласцівыя асаблівасці беларускага манументальнага жывапісу XVII ст.: бурны працэс авалодання новымі выяўленчымі сродкамі, узрастае цікавасць да анатоміі чалавека, этнаграфічных дэталяў, да спіхалагічных характарыстык герояў выяўляемых сцэн. У асноўным гэта былі падзеі Старога і Новага запаветаў Бібліі. Але ў параўнанні з папярэднімі перыядамі ў іх пабудове вядучая роля належыць лінейнай перспектыве, рэалістычным святлоценявым і колераым вырашэнням. Жывапісцаў усё больш клапоцяць магчымасць перадаць рэчаіснасць ва ўсёй разнастайнасці яе з’яў. З сярэдзіны XVIIст. мастакі пачынаюць працаваць у манеры, тыповай для заходнееўрапейскага манументальнага жывапісу. Прыкладамі манументальнага жывапісу разглядаемага перыяду з’яўляюцца роспіс царквы Куцеінскага Богаяўленскага манастыра каля Оршы, роспісы мураванага богаяўленскага сабора ў Магілёве. Манументальны жывапіс другой паловы XVIIст. працягвае асноўныя дасягненні першай паловы стагоддзя. Яго развіццё ішло ў межах сталага барока. Найбольш яркі помнік новага перыяду – роспіс драўлянай Троіцкай царквы Маркава манастыра ў Віцебску (1691). Сцены царквы былі рапісаны поўнасцю ад купала да апдлогі. Кожная з выяўленых сцэн акаймоўвалася чатырохвугольнай маляванай рамай і мела таксама подпіс на стараславянскай мове. Уплыў барока адчувальны ў дынаміцы кампазіцый, ускладненай пластыцы фігур, у пільнай увазе да акружэння.

Галоўны ўплыў на развіццё манументальнага жывапісу XVIIIст. аказала барока. Уплыў ракако і класіцызму на яго ў разглядаемы перыяд не быў дамінуючым. Роспісы XVIII ст., нават праваслаўных храмаў, ужо не будуюцца па кананізаванай схеме, як гэта было ў папярэднія гады. У іх больш свабодна трактуюцца біблейскія і евангельскія сюжэты, уключаюцца сцэны, дзе апавядаецца аб гістарычных падзеях, даюцца партрэты вядомых гістарычных асоб. Гэта прыкметы часу, але разам з тым і прыкметы беларускага манументальнага жывапісу XVIIIст. Прыкладамі з’яўляюцца роспісы Кармеліцкага касцёла ў Мсціславе (1765-1767), найбольш выдатным прыкладам з’яўляюцца роспісы Нясвіжскага езуіцкага касцёла божага цела, датуемыя 1751-1753 гг. Іх выканала група майстроў пад кіраўніцтвам прыдворнага мастака Радзівілаў Ксаверыя Дамініка Гескага-старэйшага. Фрэскі касцёла адпавядаюць стылю барока. Тут шмат алегарычных фігур, сімвалаў, сцэны напоўнены рухам, яны дынамічныя і выразныя. Роспісы дэманструюць пільную ўвагу да бытавых дэталяў, у іх шмат трапна заўважаных і перададзеных момантаў рэальнага жыцця. Да значных твораў манументальнага жывапісу XVIIIст. адносяцца таксама роспісы касцёла Святога Андрэя ў Слоніме (апошн. чв. XVIII ст.), сінагогі ў Слоніме (2 пал.XVIII ст.), царквы Раства Багародзіцы ў Слаўгарадзе (кан.XVIII ст.) і інш.

20. Узнiкненне свецкага жывапicу. Сармацкi партрэт на Беларусi. Пахавальны i данатарскi партрэт.

У XIV – XVII ст. на Бел сталі існаваць жывапісныя школы, якія адыгрвлі немалаважную ролю ў развіцці жанравага свецкага жывапісу. Сваеасаблівай з'явай партрэтнага жанру 16 - пач. 18 ст. з'яўляецца сармацкі партрэт. Чалавек у такіх твроах паказваўся па вызначанай схеме - у парадлным аддзенні, у акружэнні прадметаў, што адлюстроўвалі не толькі мадэль, яе унутраны свет, характар, але і перадавала прынадлежнасць да той ці іншай саслоўнай групы насельніцтва, дазваляла даведацца аб палажэнні асобы ў грамадстве.

Сармацкі партрэт - характэрная для мастацтва РП форма параднага шляхецкага партрэта часоў барока (16—18в), звязаная з комплексам светапогляду і кул сарматызму. Прадстаўлены шырокім спектрам твораў — ад падобных да рэпрэзентатыўных заходнееўрапейскіх партрэтаў позняга Адраджэння і барока да выяў, набліжаных да народна-прымітыўнага мастацтва. Адлюстроўваў пераважна вобраз чалавека-воіна паказваў ролю ваенна-феадальна саслоўя ў дзяржаве, перадаваў паэтыку яго гераізаванага света- і самаўспрымання. У адпаведнасці з міфам аб паходжанні польскай шляхты ад сарматаў сармацкі партрэт убіраў у сябе рысы арыенталізму і дэкаратыўнасці. У мастацтве Беларусі і Украіны асабліва шмат пераймаў ад фармальна-эстэтычных асноў іканапісу.

Сармацкаму партрэту ўласцівы лінеарнасць малюнка, вялікія плоскасці яркіх колеравых паверхняў, акцэнтаванне дэкаратыўных элементаў і фактуры каштоўных тканін у спалучэнні з падкрэсленым рэалізмам вобразаў. Класічны Сармацкі партрэт кампазіцыйна ўключае адлюстраванне мадэлі, герб партрэтаванага і інскрыпцыю (надпіс). Сармацкія партрэты ўваходзілі ў склад палацавых галерэй (асабліва значных у родавых ма-ёнтках Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў, Пацаў), кляштарных і царкоўных збораў. У пахавальных комплексах сустракаецца разнавіднасць Сармацкага партрэта — пахавальны партрэт

Да ліку найбольш выдатных помнікаў адносіцца партрэт Юрыя Радзівіла. Мадэль у ім паказана ў поўны рост у акружэнні шматлікіх дэталяў. Дзякуючы ім, а таксама надпісу, можна даведацца аб им, аб месцы асобы ў тагачасным грамадстве.Акрамя Вільні, Нясвіжа, Супрасля, буйным цэнтрам партрэтнага жывапісу 16 ст. з’яўляўся Слуцк. Тут пры двары князёў Алелькавічаў працавала некалькі майстроў. Магчыма аднаму з іх належыць партрэт Кацярыны Слуцкай. Разам з тыповымі рысамі, уласцівымі сармацкім выявам, у рабоце прысутнічаюць пэўныя элементы рэнесансу і маньярызму.

Крыніцамі гэтага мастацтва былі гравюры італьянскіх і нямецкіх мастакоў, а таксама ўсходнееўрапейскія напалову гатычныя - напалову рэнесансныя скульптурныя надмагіллі XVI ст. Для такіх надмагілляў характэрны пампезнасць, ідэалізацыя. Шляхта, з прычыны напружанай палітычнай абстаноўкі ва Усходняй Еўропе XVI-XVII стст., лічыла сябе новымі крыжакамі, адзінымі рыцарамі, вернымі абаронцамі каталіцтва.

Ў вялікія партрэты абавязкова ўключалі парадныя аксэсуары: калоны, драпры, аркады, алтары. Камерныя партрэты, звязаныя з надмагільнымі, сепулькральнымі кампазіцыямі, адрозніваюцца вытанчанай свецкасцю. Сармацкі партрэт з'яўляецца часткай ўсходнееўрапейскага тыпу пострэнесанснай культуры, якую часам называюць "славянскім барока". У сармацкіх партрэтах шмат агульнага з украінскімі "казацкія партрэтамі", народным лубком, рускай іканапіснай Строгановскоай школай і парсунамі. У асобных выпадках відавочны ўплыву кніжнай мініяцюры, у тым ліку персідскай. Агульная асаблівасць сармацкага партрэту — павышаная ўвага да пратакольнай дакладнасці партрэтнай характарыстыкі. Сармацкі партрэт адлюстроўваў разуменне заказчыкам-феадалам ролі і месца сябе і свайго роду ў гісторыі, грамадстве, дзяржаве і нават у сучасным сусвеце, звычайна ў паэтычна прыўзнятай афарбоўцы. Моцны ў сармацкім партрэце інфармацыйны пачатак выяўляўся праз набор атрыбутаў (улады, духоўнага або сацыяльнага стану мадэлі). Стваральнікамі сармацкага партрту былі ананімныя цэхавыя мастакі, але захаваліся і імёны некаторых жывапісцаў: І. Шрэтар, Д. Шульц і інш. Сармацкі партрэт перажыў фармальную і стылістычную эвалюцыю — ад пераважна манументальных выяў у поўны росту канцы 16 — 1-й пал. 17 ст. праз больш псіхалагічныя паясныя вобразы сяр 17 ст. а працягу ўсяго перыяда сарматызма ў Рэчы Паспалітай у галоўных рысах захоўваецца тып дзяржаўнага ладу, вызначальнай асаблівасцю якога быў стан пануючага класа - шляхты. С сярэдзіны 16 ст. шляхта крок за крокам адстойвала свае выключныя палітычныя і грамадзянскія правы, вымушаючы манархаў ісці на новыя саступкі. З'яўляючыся творчым і актыўным класам шляхта выносіла шэраг праектаў рэформ, моцна трымалася рэспубліканскіх ідэалаў, супрацьстоячы не толькі манархіі але і арыстакратыі. Сваё выключнае становішча шляхта імкнулася абгрунтаваць генэтычна, аб'яўляючы сябе нашчадкамі старажытных сармацкіх плямён. Аднак у гэты час сарматызм яшчэ існаваў як сума асобных прыкмет, а не сыстэма. Помнікі другой паловы XVI ст. створаны ў традыцыях Рэнесанса. Так у "Партрэце Юрыя Радзівіла" запазычаны тып прыдворнага параднага партрэта, распрацаваны Лукасам Кранахам Старэйшым (1472—1558). "Партрэт Ежы Радзівіла" (1590) выкананы пад уздзеяннем маньерысцкага мастацтва Італіі Станаўленне сармацкага пратрэта ў значнай ступені звязана з партрэтным жанрам, увасобленым ў іншым відзе выяўленчага мастацтва - скульптуры, а менавіта ў скульптурных надмагільных помніках, развіццё якіх ў 2-й палове 16 ст. перажывала бурны росквіт і было звязана ў першую чаргу з экспансіяй італьянскай кул-ы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]