Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kultura.docx
Скачиваний:
145
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
366.4 Кб
Скачать

54. Навуковае жыццё ў бсср (другая палова XX – пачатак XXI ст.). Развіццё гістарычнай навукі.

Паспяхова развівалася навука. У 1944 г. у Мінску зноў пачала сваю дзейнасць Акадэмія навук БССР. У першыя пасляваенныя гады яе калектыў працаваў у цяжкіх умовах. Не хапала памяшканняў, лабараторнага абсталявання, кваліфікаваных кадраў. Аднаўляліся навукова-даследчыя інстытуты меліярацыі, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці, лясной гаспадаркі. К канцу 1950 г. у БССР дзейнічала 77 навуковых устаноў, а ў 1958 г. гэтая лічба ўзрасла да 83. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР. У пасляваенныя гады тут праводзіліся работы па стварэнні новых сплаваў, вывучэнні фэрамагнетызму, тэхналогіі апрацоўкі металаў. Паспяхова распрацоўваліся пытанні калоіднай хіміі, рацыянальнага выкарыстання торфу, праводзіліся даследаванні, накіраваныя на павышэнне ўрадлівасці глебы, культуры земляробства, жывёлагадоўлі ў калгасах і саўгасах рэспублікі.

У 1955 г. у сістэме АН БССР быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі – спектраскапія, люмінесцэнцыя, тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў і вылічальная матэматыка. У 1955 г. ствараецца Інстытут матэматыкі з вылічальным цэнтрам, адкрываецца Аддзел фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, які хутка рэарганізуецца ў Інстытут таго ж профілю. На базе энергетычнага сектара ў 1952 г. ствараецца Інстытут энергетыкі, пераўтвораны ў 1963 г. у Інстытут цяпла – і масаабмену. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней у Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын.

Пашыралася сетка навуковых устаноў, умацоўвалася іх матэрыяльная і даследча-эксперыментальная база. Было завершана будаўніцтва навуковых гарадкоў для Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР (г.п. Сосны), Інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (г.п. Бараўдяны), Інстытута пладаводства, агародніцтва і бульбы (г.п. Самахвалавічы), Iнстытута земляробства, Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (г.Жодзіна). Пачалося будаўніцтва акадэмічнага гарадка. Акадэмічныя навукова-даследчыя падраздзяленні былі створаны і ў абласных цэнтрах Беларусі. Толькі за гады дзевятай-адзінаццатай пяцігодак у рэспубліцы было створана звыш 30 навуковых устаноў. У 1985 г. навуковыя даследаванні і распрацоўкі праводзілі каля 200 акадэмічных і галіновых інстытутаў, ВНУ і праектна-канструктарскіх арганізацый. Калі ў 1960 г. у Беларусі было 6840 навуковых работнікаў (уключаючы навукова-педагагічныя кадры ВНУ), у 1970 г. - 21 863, то у 1985 г. - 42 452.

Вядучым навуковым цэнтрам у рэспубліцы заставалася Акадэмія навук. У 1985 г. тут працавау 5761 навуковы супрацоўнік, у тым ліку 273 дактары і 2076 кандыдатаў навук. Пачынаючы з 1977 г. АН БССР стала адной з першых у краіне выкарыстоўваць праграмна-мэтавае планаванне фундаментальных даследаванняу (у галіне прырода-знаўчых, тэхнічных і грамадскіх навук). Значную ролю у развіцці Акадэміі навук адыгралі выдатныя вучоныя і арганізатары навукі, якія ўзначальвалі яе на пасадзе прэзідэнта АН - біёлаг В.Ф.Купрэвіч (з 1952 па 1969 г.) і фізік М.А.Барысевіч (з 1969 па 1987 г.). Беларускія вучоныя ўдзельнічалі ў навуковых распрацоўках, звязаных з развіццём абароннага комплексу і асваеннем космасу. Гонарам рэспублікі з'яўляюцца касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, якія неаднаразова пабывалі ў космасе.

Па мовазнаўству была падрыхтавана вялікая праца "Граматыка беларускай мовы" у 2 тамах 1962, 1966), выдадзены "Русско-белорусский словарь" (1953) і "Беларуска-рускі слоўнік" (1962). Па літаратуразнаўству былі выдадзены працы: "Гсторыя дакастрычніцкай літаратуры" (Т.1, 1968; Т.2, 1969 ), "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры" (Т.1-2, 1965-1966). У гістарычнай навуцы ў 50-60-я гады была падрыхтавана і выдадзена першая абагульняючая праца "История Белорусской ССР" у 2 тамах, потым 5-томная "Гiсторыя Беларускай ССР" (1972-1975), "История рабочего класса Белорусской ССР" у 4 тамах (1984-1987), трохтомнік "Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны" (1967-1982). Былі падрыхтаваны і выдадзены "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" у 12 тамах (1969-1975), "Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі" ў 5 тамах (1984-1987) і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]