Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kultura.docx
Скачиваний:
145
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
366.4 Кб
Скачать

23. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусi (xiy – xyiii стст.): ткацтва, вышыўка, дываны, шпалеры. Слуцкiя паясы.

На працягу XV - XVII стагоддзя тканіны шырока імпартаваліся з Італіі, Іспаніі. Знаёмства з захлднееўрапейскай традыцыяй ткацтва і арнаментальнай вышыўкі паўплывала на развіццё мясцовай школы. XVIII ст.Кантушовыя паясы - Характэрная для стылю барока ў XVIII стагоддзі зацікаўленасць культурай Усходу знайшла адбітак у захапленні тканымі шоўкавымі паясамі, сярод якіх найбольшым побытам карысталіся персідскія. Значны попыт на паясы і іх высокі кошт падштурхнулі гандляроў перйсці да іх самастойнай вытворчасці, для чаго аткрываліся спецыяльныя ткацкія мануфактуры - "персіярні". Самай вядомай на тэрыторыі Беларусі была Слуцкая мануфактура, вырабы якой атрымалі славу ва ўсёй Еўропе. З цягам часу для паясоў была распрацавана свая мясцовая стылістыка, якая вельмі адрознівалася ад усходняй. Акрамя слуцкай, добра вядомай была Гродзенская мануфактура, вырабы якой адзначаны уплывам французскага дэкаратыўнага мастацтва.Шпалеры • Дываны • Кiлiмы - Багатая мастацкая традыцыя беларускага ткацтва спрыялі стварэнню мануфактур па вырабу шпалер, ворсавых дываноў, кілімаў. Найбольшую вядомасць набыла радзівілаўская мануфактура па вытворчасці шпалер ў Карэлічах. Да нашых дзён захавалася некалькі шпалер з серыі, якую выткалі па загаду князя Міхала Радзівіла і якія з'яўляюцца вышэйшымі дасягненнямі з вядомых карэліцкіх вырабаў. Шырока была распаўсюджана вытвочасць кілімаў і дываноў. Тэхніка выканання апошніх, якая на тэрыторі Беларусі дагэтуль была амаль не знаёмая, вызначала і характар арнаментацыі - усходнія узоры з невялікімі уключэннямі мясцовых матываў.У XVIII ст. шпалеры і дываны вырабляліся ў Гродна, Слоніме і Карэлічах.Тканіны і вышыўка - У ХVIII стагоддзі ў Беларусі была наладжана вытворчасць разнастайных відаў шаўковых і залотных тканін, шаўковых і залотных карункаў, набіванкі. У тканінах мясцовых мануфактур прасочваецца стылістычная эвалюцыя ад барока і ракако да класіцызму. Перамены у вышыўцы былі звязаны з увядзеннем новых матэр'ялаў і тэхнічных прыёмаў, выкарыстоўванні шкляруса, перламутру, бліскавак. Вышыўка выконваецца біццю і каніцеллю. Рэльефная вышыўка змяняецца гладдзю. Сур'ёзная увага надаецца аплікацыі з выкарыстаннем галуна, вышыўкі каляровымі шаўковымі ніткамі.Мэблявая вытворчасць - Мэблявая вытворчасць вызначалася вялікай разнастайнасцю вырабаў, што было абумоўлена новымі патрабаваннямі эпохі. У той час калі асартымент вырабаў для храмаў быў абмежаваны сакральнай традыцыяй, то ў вырашэнні палацавых інэр'ераў, у параўнанні з папярэдняй эпохай, мэбля адыгрывала вызначальную ролю. Не гледзячы на шырокае карыстанне прывазнымі вырабамі з Францыі, Фландрыі, Германіі і поўначы Польшчы, прадукцыя мясцовых майстроў займала таксама важнае месца.У XVII ст. пачынаецца вытворчасць бязворсавых дываноў (кілімаў) у Мядзелі, Мінску, Слуцку, Магілёве, Шклове, Полацку і ворсавых дываноў у Слуцку. У наступным, XVIII ст. была наладжана вытворчасць разнастайных відаў шаўковых, залотных тканін (адамашак, атлас, паўатлас, аксаміт і інш.), шаўковых і залотных карункаў (край, аграмант, прошва), набіванкі. У вышыўцы пачалі выкарыстоўваць новыя матэрыялы і тэхнічныя прыёмы – шклярусы, перламутр, бліскаўкі. Вышыўка выконваецца біццю і каніцеллю.Слуцкія паясы... Жамчужына высокага майстэрства беларускіх ткачоў, гонар беларускага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Далёка за межамі Слуцка былі вядомы яны і славіліся сваёй прыгажосцю ўжо ў 2-й палавіне XVIII ст.саблівага росквіту фабрыка дасягнула ў тую пару, калі яе ўпраўляючым стаў таленавіты майстар Ян Маджарскі, які пераехаў у Беларусь у 1757 г . і кіраваў мануфактурай да 1776 г . Менавіта пры ім узнік той тып пояса, які атрымаў назву слуцкага.Для слуцкага пояса характэрны высокая якасць і непаўторнасць. Яны ткаліся з шаўковых, сярэбраных і залатых нітак. Даўжыня пояса была ад 3 да 4 метраў, шырыня ад 20 да 30 сантыметраў. Паясы, вытканыя з золата і серабра, пракатваліся на спецыяльных катках, якія тайна па частках былі прывезены Янам Маджарскім з Канстанцінопаля (пазней іх устройства было асвоена слуцкімі майстрамі), Паясы ўпрыгожваліся шыкоўным арнаментам: поле звычайна запаўнялася папярэчнымі палоскамі альбо лускавым малюнкам, канцы — гірляндамі з кветак і лісця. Сустр-каліся і такія паясы, канцы якіх абшываліся махрамі.У Слуцку фабрыка праіснавала да 1846 Г . Але ў апошні час прадукцыя яе змянілася. Пасля Яна Маджарскага ўпраўляючым стаў яго сын Леан. У гады яго кіравання вытворчасць спачатку развівалася, але рэформы 90-х гадоў XVIII ст. у Рэчы Паспалітай адбіліся як на становішчы самога Леана Маджарскага, так і на прадукцыі. Пасля далучэння Беларусі да Расіі ў пачатку XIX ст. было забаронена насіць кафтаны (кунтушы), У сувязі з гэтым адпала неабходнасць у слуцкіх паясах. Іх вытворчасць скарацілася, а фабрыка пачала выпускаць узорыстыя і залатныя тканіны ў асноўным для патрэб царквы. Так страцілі паясы сваё практычнае значэнне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]