Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kultura.docx
Скачиваний:
145
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
366.4 Кб
Скачать

5. Культура беларускiх земляў у IX – XIII стст.: дойлiдства, манументальны жывапiс.

З узнікненнем Старажытнарускай дзяржавы са сталіцай у горадзе Кіеў, землі сучаснай Беларусі ўвайшлі ў яе склад.

Сацыяльна-эканамічная змены і рост сіл феадальнага грамадства ў IX—XII стст. спрыяюць будаўніцтву і развіццю гарадоў. На заходнерускіх землях ўнікаюць новыя гарады — Полацк, Віцебск, Менск, Гродна, Орша, Пінск, Бярэсце, Тураў, Браслаў, Ваўкавыск. Звычайна яны ўзводзіліся ў сутоках рэк, якія служылі натуральнымі абарончымі ўмацаваннямі.

Найбольшае развіццё атрымліваюць у гарадах акрамя ўмацаванняў, культавыя пабудовы і жыллё — усё пераважна з дрэва[8]. Цэнтральнае месца ў горадзе займаў дзяцінец (крэмль), вакол якога размяшчаліся рамесна-гандлёвы рад — гэты прыём быў традыцыйным для старажытнарускага горадабудаўніцтва[1].

Напрыканцы X ст. на Русі было прынята хрысціянства, якое спрыяла ўмацаванню феадальных адносінаў, развіццю дзяржаўнасці, узаемнаму ўплыму з суседнімі краінамі. Сувязь з Візантыяй, адкуль і прыйшло хрысціянства, пакінула заўважны след у старажытнарускім дойлідстве. Стварэнне манументальных храмаў спрыяла развіццю будаўнічай тэхнікі, мастацкага аздаблення[1], на нароўні з развіццём гарадоў стала першапрычынай фарміравання новых кірункаў у дойлідстве, з'явіўся такі тып збудаванняў як каменны крыжова-купальны храм, пабудаваны з тонкай квадратнай цэглы — плінфы. У X—XI стст. храмы на беларускіх землях будавалі пераважна майстры, запрошаныя зВізантыі. Закладзены паміж 1044 і 1066 гг. і пабудаваны ён з плінфы ў тэхніцы з так званым схаваным радам Сафійскі сабор у Полацку можна лічыць першым з ліку выбітных культавых збудаванняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У гэтым помніку былі закладзены асноватворныя прынцыпы мясцовай архітэктурнай школы, якія выявіліся ў цэнтрычна-пірамідальнай кампазіцыі архітэктурных форм. Хутчэй за ўсё, такія прынцыпы з'явіліся пад уздзеяннем мясцовых будаўнічых традыцый, якія склаліся яшчэ ў драўляным народным дойлідстве[9].

Для мураванай культавай архітэктуры гэтага перыяду характэрна муроўка сцен са схавным радам, які замазваўся шырокай белай паласой раствору так, каб фасадныя сцены атрымлівалі паласатую двухколерную расфарбоўку. Падобная муроўка таксама сустракаецца і пазней, у перыяд феадальнай раздробленасці[1].

На мяжы X-XI стст. умацаваны цэнтр Полацка — дзяцінец — быў перанесены на поўдзень да месца ўпадзення Палоты ў Заходнюю Дзвіну. Дзяцінец плошчай 7 га атрымаў назву Верхні замак. Акольны пасад, які зваўся Ніжнім горадам, сфармаваўся паміж дзяцінцам і старым гарадзішчам. Запалоцце абоСтары горад развівалася як і пасад. Такім чынам ў Полацка ўтварылася трохчастковая структура плана, дзе дамінуючае становішча заняў дзяцінец. Уздоўж Дзвіны пазней пачала развівацца найбольш буйная частка горада — Вялікі пасад. Да XII ст. плошча горада ўзрасла да 70-80 га[1].

Акрамя асноўнага ўмацавання вакол дзяцінца, кожная частка Полацка мела свае абарончыя збудаванні. У дзяцінцы размяшчаліся Сафійскій сабор, палац князя, жыллё феадалаў, дружыны, заможных рамеснікаў. Жыллёвая забудова фармавалася стыхійна і безсістэмна. Вуліцы пракладваліся паміж хатамі і былі замошчаны бярвеннямі на лагах[1].

Падчас раскопак у Брэсце была выяўлена найстаражытнейшая частка горада — Бярэсце. Сярод іншага захаваліся рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў, дваровыя насцілы і парканы, якія з'яўляюцца характэрнымі для паселішчаў XI-XIII стст. Жытло аднакамернае, зрубнай канструкцыі «абло з астаткам», у плане квадратнае, даўжыня сцен складае ад 3,2 да 4,4 м, у якасці матэрыялу выкарыстаны хвоя і дуб. Пабудовы захаваліся на вышыню 7-12 вянцоў, што дазваляе меркаваць аб аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, форме і памерах дзвярных і аконных праёмаў, дэталях дашчанага даху і інш[1].

На аснове традыцый візантыйскай архітэктуры(руск.) бел. і пад уплывам форм Полацкага Сафійскага сабора ў XII ст. сфармавалася самабытная Полацкая школа дойлідства(руск.) бел.[9]. У ардозненне ад Кіева, Полацкая школа захоўвае архітэктурныя традыцыі (выкарыстанне муроўкі «са схавным радам», каменных блокаў, плоскіхлапатак, абхадных галерэй) і рашуча пераглядае сістэму крыжова-купальных будынкаў, набліжаючы іх да вежападобных кампазіцый[8], ствараючы выразныя сілуэты знешніх аб'ёмаў. Падкупальныя прасторы пераносяцца над заходнія пары слупоў. Атрымліваюць распаўсюджанне бесслуповыя цэрквы з адной апсідай і прытворам на захадзе, трохнефавыя чатырох- ці шасціслуповыя храмы, у якіх сваімі памерамі пераважае галоўны неф, а два бакавыя робяцца вузейшымі за яго, т.ч. знадворку вылучаліся тры апсіды або толькі адна, тая, што завяршала галоўны неф. Апсіды ў канцах бакавых нефаў мелі выгляд ніш і змяшчаліся ў тоўшчы ўсходняй сцяны[10]. Унутраная прастора храмаў аздаблялаецца фрэскамі[11].

Найбольш значныя збудаванні Полацкай школы ўяўлялі Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра(руск.) бел. ў прыгарадзе Полацка, Спаса-Еўфрасіннеўская царква Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, Дабравешчанская царква ўВіцебску[8][9]. Прадстаўлена таксама храмы ў Мінску, Ноўгарадзе, Смаленску[11].

Акрамя Полацкай вылучалася вылучаецца Гродзенская школа дойлідства, што склалася ў XII ст. ў межахГарадзенскага княства. Пабудовы Гродзенская школа адрозніваліся выкарыстоўваннем у роўнаслаёвай муроўцы з плінфы ўставак з абчасаных, паліраваных валуноў, геаметрычных кампазіцый з каляровых паліваных кафляў, наборнай маёлікавай падлогі з плітак разнастайных форм. Для аб'ёмна-прасторавых кампазіцый характэрна адносна невялікая круглая і гранёная форма ўнутраных слупоў. Каб садзейнічаць акустыцы, у верхнія часткі сцен умуроўвалася вялікая кольскасць галаснікоў — керамічных сасудаў, які ўмуроўваліся ў сцены будынка з мэтай паляпшэння акустычных якасцей[8][12]. Структурна яна з'яўляюцца працягам полацкага дойлідства, але ў стаўленні да паліхромнага дэкору адрозніваецца большай своеасаблівасцю і можа быць збліжаны хіба што з помнікамі еўрапейскай раманікі. У будаўніча-тэхні­чным стаўленні Гродзенская школа бліжэй усяго да помнікаў Кіева і Валыні, дзе таксама выкарыстоўвалася тэхніка роўнаслаёвай муроўкі[13].

Яскравым узорам Гродзенская школа дойлідства з'яўляецца Барысаглебская царква (Каложская), у ёй адзінай, нягледзячы на значныя страты, захаваліся архітэктурна-будаўнічыя канструкцыі да ўзроўню скляпенняў. Таксама да гэтай школы ў Гродна належаць Ніжняя царква на плошчы Старога замка, Прачысценская царква(бел. (тар.)) бел., княжацкі палац на дзядзінцы, царква ў Ваўкавыску на замчышчы (сяр. XII ст.), храмамі ў Навагрудку, Мінску і інш[11][12]. Сярод дойлідаў вылучаецца адзіны Пётр Міланег.

З канца XII — пач. XIII стагоддзя развіццё манументальнага культавага дойлідства замаруджваецца, на першы план выходзяць абарончыя збудаванні, што абумоўлена павелічэннем пагрозы з боку крыжакоў і татар(руск.) бел.. Атрымліваюць распаўсюжанне вежы данжоны, у XIII стагоддзі яны з'яўляюцца ў Камянцы, Тураве, Новагародку, на тэрыторыі Старога замка ў Гродна, на замчышчы старажытнага Бярэсця[8].

Да начашага часу захавалася толькі Камянецкая вежа, выкладзеная з брусковай цэглы. У плане ўяўляе кругдыяметрам 13,6 м, таўшчыня сцен 2,5 м. Пры вышыні 29,4 м вежа мае 5 паверхаў, злучаных лесвіцамі. Выключна абарончае прызначэнне абумовіла адсутнасць якіх-небудзь архітэктурных упрыгожванняў[8].

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]