Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kultura.docx
Скачиваний:
145
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
366.4 Кб
Скачать

26. Развiццё адукацыi і літаратуры на беларускiх землях у складзе Рэчы Паспалiтай.

Пад уздзеяннем ідэй Рэнесансу стан адукацыі ў ВКЛ узняўся на больш высокі ўзровень. З пачаткам Рэфармацыі тут сталі ўзнікаць кальвінісцкія і зрэдку лютэранскія школы. Асаблівасцю адукацыйных устаноў ВКЛ ХVІ ст. зрабілася перавага ў іх так званых брацкіх школ, дзе на працягу 3-5 год навучаліся дзеці розных саслоўяў, як правіла, пратэстанцкага і праваслаўнага веравызнання. У пратэстанцкіх школах выкладаліся багаслоўе і царкоўныя спевы, лацінская, грэчаская і родная мова, рыторыка, гісторыя, матэматыка. Развіццё брацкіх школ у ХVІІ ст. прывяло да з’яўлення падручнікаў. Так, у Брэсце праваслаўны святар Л. Зізаній падрыхтаваў да выдання «Азбуку з Лексісам». 12 лютага 1596 г. ён выдаў «Граматыку словенску совершенного искуства осми частій слова... ». У 1631 і 1636 гг. у Куцейна пад Оршай беларуска-украінскі асветнік С. Собаль надрукаваў «Буквар».

На хвалі барацьбы каталіцызма з Рэфармацыяй у 1570 г. у Вільні езуітамі быў створаны так званы «калегіум», а праз 9 год на яго базе пачала дзейнічаць вышэйшая навучальная ўстанова – акадэмія і ўніверсітэт з 7-гадовым тэрмінам навучання. Зцягам часу папулярнасць універсітэта, а таксама колькасць яго навучэнцаў узраслі з 60 студэнтаў (1579) да 800 штогод (у першай пал. ХVII ст.). Асноўную іх масу складалі выпускнікі калегіумаў Берасця, Віцебска, Гародні, Нясвіжа, Оршы, Пінска, Полацка.За правядзенне ў РП адукацыйнай рэформы на дзяржаўным узроўні ўзялася створаная ў 1773 годзе Адукацыйная камісія. У лік абавязковых прадметаў былі ўключаны геаграфія, права, логіка, рыторыка, эканоміка. Пасля забароны (1773) дзейнасці ў РП Ордэна езуітаў Віленская акадэмія ў 1780 г. была ператворана ў Галоўную школу ВКЛ і пад яе пачатак перадаваліся ўсе навучальныя ўстановы.У гэты ж час узнікае і пашыраецца прафесійная школа. Так, у Гародні, дзякуючы намаганням магната А. Тызенгауза (1738-1785), рыхтаваліся медыкі, ветэрынары, аўдытары, мастакі, чарцёжнікі. Запрошаны каралём РП французскі прафесар Ж. Жылібер заснаваў у Гародні вышэйшую медыцынскую школу (1775-1781), а пры ёй – аптэку, прыродазнаўчы кабінет, анатамічны тэатр і батанічны сад.

Мастацкае слова, філасофская думка і гістарычная падзея адбілася ў асабістых запісах жыхароў ВКЛ – лістах аршанскага старасты Ф. Кміты-Чарнабыльскага (1530-1587) на адрас паны-рады, «Дзённіка» навагародскага падсудка Ф. Еўлашоўскага (1546-1616), «Дыярыуш» ігумена А. Філіповіча (1597-1648), дзённік «Авантуры майго жыцця» наваградскай лекаркі С. Русецкай (1718-1760). Акрамя рэлігійна-палемічнай літаратуры, у ВКЛ у рэчышчы барочнага мастацтва ніжэйшага ўзроўню развіваліся і іншыя яе жанры – лірыка, п’есы для батлейкі, а таксама сатыра. Апошняя найлепш прадстаўлена ў ананімным творы «Ліст да Абуховіча» (1655), дзе ў асобе ваяводы высмейваецца амаральнасць шляхты. Тая ж праблема ёсць і ў другім ананімным творы «Прамова Мялешкі». Сімяон Полацкі (С. Г. Пятроўскі-Сітніяновіч) (1629-1680 гг.) напісаў мноства вершаў і паэм маральна-дыдактычнага характару, дзве тэатральныя камедыі, выдаў зборнік «Рыфмалогіі». За нядоўгі час свайго жыцця С. Полацкі выявіў багаты талент святара і багаслова, педагога, паэта, перакладчыка. Як прыхільнік ідэі кансалідацыі славян распрацаваў праект («Прывілей») заснавання ў Расіі славяна-грэка-лацінскай акадэміі. У асобных яго творах сустракаюцца рысы барока.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]