Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kultura.docx
Скачиваний:
145
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
366.4 Кб
Скачать

28. Школьны I прыгонны тэатры на Беларусi.

Абрадавая паэзія, калядаванне і шчадраванне, хаджэнні валачобнікаў на Вялікдзень, купальскія карагоды заўсёды суправаджалі музыкі. Удзельнікамі народных свят былі скамарохі, якія выступалі з драматычнымі і камічнымі інтэрмедыямі. Вандроўныя акцёры карысталіся рознымі струннымі і ўдарнымі інструментамі (свістулькамі, дудамі, рагамі, бубнамі, скрыпкамі). У 17 ст. у Смаргоні была створана спецыяльная акадэмія, дзе рыхтавалі акцёраў і дрэсіравалі мядзведзяў. Выступленні скамарохаў садзейнічалі ўзнікненню ў 16 ст. народнага лялечнага тэатра - батлейкі, уключаў песні, танцы, маналогі, дыялогі. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. Папулярнымі былі народныя драмы "Цар Ірад" і "Цар Максімільян".

Але спачатку з’явіўся школьны тэатр. Дзейнічалі тэатры перш за ўсё пры езуіцкіх навучальных установах. У іх рэпертуарах пераважалі пастаноўкі на польскай і лацінскай мовах. Спектакль уяўляў сабой пышнае відовішча з музыкай, песнямі, танцамі, паміж дзеямі выконваліся інтэрмедыі, хоры, балеты.Важнай з’явай жыцця другой паловы 18 ст. стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты: Радзівілы, Сапегі, Тызенгаўзы і іншыя, – утрымлівалі ў сваіх маёнтках капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавіліся кампазітарамі і музыкантамі, як Міхал Клеафас Агінскі, аўтар паланеза “Развітанне з Радзімай”.

У свецкай музыцы 16–18 стст. найбольш характэрным жанрам быў кант – шматгалосая песня свецкага зместу. У Нясвіжскай друкарні быў надрукаваны “Канцыянал” – адзін з першых на Беларусі нотных зборнікаў. У Нясвіжы была створана адна з першых на Беларусі майстэрань па вырабу музычных інструментаў. Аркестры беларускіх магнатаў часам былі буйнейшыя за вядомыя заходнееўрапейскія. Напрыклад, аркестр М. Агінскага налічваў 106 інструментаў, а аркестр Гайдна толькі 14.Асабліва цікавым быў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Рэпертуар тэатра складаўся з опер і балетаў італьянскіх кампазітараў, а таксама твораў М.К. Агінскага. Сцэна тэатра дазваляла ставіць спектаклі барочнага тыпу з выхадам вялікай колькасці спевакоў, з паказам водных феерый. Частка сцэны затаплялася вадой і па ёй плавалі лодкі.

Не менш вядомы быў Нясвіжскі тэатр Францішкі Уршулі Радзівіл. Для свайго тэатра яна напісала 16 драматычных і оперных лібрэта. Спачатку тэатр з’яўляўся аматарскім: на сцэне выступалі члены княжацкай сям’і, госці, сваякі. У другой палове 18 ст. выступалі ўжо іншаземныя майстры і артысты з прыгонных сялян. Для падрыхтоўкі акцёраў оперы і балета на Беларусі існавалі некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме). Прыгонныя і прыватныя тэатры таксама працавалі ў Слуцку, Шклове, Магілёве, Чачэрску, Свіслачы.

29. Барока I ракако ў архiтэктуры Беларусi.

Адраджэнне практычна не адбілася ў архітэктуры Беларусі. Дух адраджэння, яго веліч і цяга да прыгажосці свету ўспадкавала барока. Доля магнацкіх сем'яў Беларусі выказала прыхільнасць пратэстантызму, сярод іх і Радзівілы. Узмацненне каталіцкага ўплыву і паланізацыя магнацкіх сем'яў вярнулі да каталіцызм у і Радзівілаў. Паломніцкія падарожжы ў Рым, знаходжанне там змянілі рэлігійныя перакананні Мікалая Хрыстафора Радзівіла «Сіротка». Той вярнуўся з Рыма і стаў заказчыкам двух першых рэлігійных збудаванняў у стылі ранняга барока, апярэдзіўшы ў гэтым нават езуітаў Кракава. На яго сродкі створаны -Касцёл езуітаў у Нясвіжы, Калегіята Cв. Тройцы (Алыка, сучасная Украіна).Абодва будынкі створаны па італьянскім праектам і пераважна пад кіраўніцтвам італьянскіх архітэктараў. Храм у Алыцы створаны па праекце Бенедэта Молі, Джавані Маліверна і пабудаваны ў 1635-1640 гг.

Касцёл езуітаў у Нясвіжы пабудаваў архітэктар, езуіт Ян Марыя Бернардоні, будаўніцтва доўжылася некалькі раней — у 1586-1601 рр. Збудаванне адкрыла новую старонку ў архітэктуры Беларусі, распачаўшы і новы стыль (барока), і новы тып (крыжова-купальная базіліка), і новыя архітэктурныя тэхналогіі. Пазней у Беларусі атрымаў распаўсюджванне мясцовы варыянт стылю — віленскае барока. Да лепшых узораў свецкіх пабудоў у стылі позняга барока належыць рэзідэнцыя роду Сапегаў — Ружанскі замак-палац. Комплекс створаны па праекце архітэктара Яна Самуэля Бекера. На пачатак 1780-х гг. уладар пачаў вялікае будаўніцтва і перабудаваў старое ўмацаванне ў бліскучы палацава-паркавы комплекс. Паўстаў велізарны комплекс збудаванняў з палацам, двума флігелямі і параднай брамай, да якой прыбудавалі кардэргардыю для ганаровай варты. Увесь комплекс атачала скразная каланада, якая ўтварае велізарны пачэсны двор перад палацам магната. У Заходнім флігелі размясцілі падборку карцін Сапегаў, Усходні пад адным дахам меў манеж для коней і тэатр. Узорам для тэатральнай залы ўзялі залу тэатра сям'і Фарнезэ ў горадзе Парма (Італія). Па тагачаснай модзе, меў уладар і ўласную бібліятэку і архіў.

Унікальным на тэрыторыі Беларусі быў і сад барока, створаны на паўночным баку Ружанскага замка. Ён нагадваў веер, выкладзены на зямлі. Яго таксама стварыў Ян Самуэль Бекер. Сад барока пачынаўся з закругленай палянкі перад паркавым фасадам палаца і меў радыяльна-кальцавую планіроўку. Кожная з алей сада заканчвалася паркавым павільёнам, сярод якіх быў і тэатр пад небам. Сад быў знішчаны раней за палац і вядомы толькі па апісаннях. У пасляваенныя гады 20 ст. яго забудавалі прыватнымі дамамі. Падобную планіроўку сада барока ў Цэнтральнай Еўропе мае палац Эстэрхазі ў Фертодзе, Венгрыя, але ён значна прасцей, чым сад барока Ружанскага палаца. Комплекс надзвычай пашкоджаны і толькі ў пачатак 21 стагоддзя прынята рашэнне па аднаўленню яго збудаванняў.

Своеасаблівым фіналам развіцця барока стала фарміраванне ў сярэдзіне 18 ст. адметнага ад іншых стылю ракако, у аснову мастацтва якога быў пакладзены крывалінейны асіметрычны арнамент. Апошні быў заснаваны на стылізаванай і перайначанай форме ракавіны, абрамлёнай спляценнем складанейшых завіткоў, увагнутых ліній. У стылі ракако былі пабудаваны палацы М.Радзівіла ў Дзятлаве, М.К.Агінскага ў Слоніме і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]