Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kultura.docx
Скачиваний:
145
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
366.4 Кб
Скачать

63. Мастацтва кiно I смi (канец XX – пачатак XXI ст.).

Беларуская публіцыстыка 1990-х гг. увасобілася ў спецыфічным, выразна сацыяльным ракурсе партрэта перабудовы: набыткі і выдаткі, святло і цені працэсу дэмакратызацыі жыцця, ажыццяўлення дзяржаўнага суверэнітэту РБ. За апошняе дзесяцігоддзе публіцыстыка праз афіцыйныя і незалежныя (прыватныя) перыядычныя выданні ў дастатковай меры рэалізавала сваю запраграмаванасць на вострую дыскусійнасць, права на іншадумства. У 2001 г. налічвалася 633 газеты (на бел.мове - 199) агульным тыражом 12,3 млн.экз, а таксама часопісаў і інш. перыядычных выданняў – 394(на бел.мове 112) агульным тыражом 18,9 млн. экз. Гэта адлюстравала эйфарыю самавызначэння на хвалях галоснасці, слодыч заваёў і горыч расчараванняў. Пры гэтым даволі часта страчваўся ідэалагічны фундамент, ідэалагічная накіраванасць, без чаго публіцыстычныя творы часта не спрыялі аб’яднанню бел. нацыі для дасягнення агульных мэт. Адбылося згортванне буйных аналітычных форм публіцыстыкі, на першы план выйшлі лакальныя, мабільныя журналісцкія жанры (артыкул, карэспандэнцыя, рэпартаж, інтэрв’ю і інш.). Яны былі прысвечаны вясковай тэме, праблемам Чарнобыльскай катастрофы, прыярытэтам сучаснага грамадства, выхаванню моладзі і інш.

Адной з гал. Праблем сучаснай публіцыстыкі стала асэнсаванне гіст. мінулага Беларусі і нац. адраджэння. Даволі пашыранымі з’яўляюцца шэрагі нігілістаў, сутнасць амбіцыйна-катэгарычных пазіцый, якія можна вызначыць у ахайванні і адмаўленні гіст. мінулага Бел., асабліва апошніх 80 гадоў. Іншы, канструктыўны падыход да гіст. спадчыны і лёсу бел. народа ўяўляе погляд на мінулае, памяць як гал. рычаг грамадскага аднаўлення, надзейна замацаваны ў глыбінных пластах нац. і агульначалавечага жыцця, менталітэце беларусаў. Менавіта з такіх пазіцый асвятляецца мінулае бел. грамадства ў артыкулах палітолагаў І.Грышана, Н.Шэлдышавай, М.Васькова і інш., выступленнях пісьменнікаў І.Шамякіна, Я.Брыля, І.Навуменкі, І. Новікава, Г.Пашкова і інш. У пошуку духоўных арыенціраў публіцыстыка ўсё часцей скіроўвае позірк у мінулае і знаходзіць там яскравыя прыклады, вартыя пераймання. А.Марціновіч уяўляе аблічча першапраходцаў на ніве бел. мовы і культуры – П.Шэйна, І.Насовіча і інш. (“Гістарычнае эсэ”, “Нарысы пра знакамітых людзей Беларусі”), І.Доброўскі стварыў партрэт славутага бел. вучонага-генэтыка А. Жабрака (дакументальны раман “Гаснуць вулканы”).

Бел публіцыстыка ў сучасных умовах імкнецца ахоўваць высокія ідэалы жыцця, захоўваць вернасць свайму герою. Усё больш прыкметна вылучаюцца на першы план духоўныя бакі рэчаіснасці. Герой сучаснай публіцыстыкі разнастайны ў сваёй дэмакратычнай тыпажнасці. Па-ранейшаму дарагія публіцысту вобразы ветэранаў працы, жыхароў вёсак, сціплых, простых у звыклым уяўленні, і па сутнасці “стаўпоў”, якія трымалі на сваіх плячах непамерны цяжар будаўніцтва, утрымання і абароны краіны. Такім чынам публіцыстыка павінна заставацца люстэркам стану народнага самаадчування. Цяжкасці і складанасці сучаснага грамадска-палітычнага жыцця і страты маральна-этычных і эстэтычных арыенціраў ў грамадстве спрыялі паяўленню ў бел. кіно карцін пра пакінутых дзяцей (“Двое на востраве слёз” В.Дашука і “Гамункулус” А.Карпава-малодшага); пра падлеткаў, што збіраюцца ў банды (“Мяне клічуць Арлекіна” В.Рыбакова); злачынцаў (“Віцебская справа” В.Дашука).

Гістарычная тэме пачала развівацца ў двух кірунках. Першы звязаны з пераасэнсаваннем гісторыі савецкага часу, і асноўнае месца ў ім набыла тэма палітычных рэпрэсій. Гэтаму былі прысвечаны дакументальныя стужкі “Цішка Гартны” Ю.Цвяткова, “Спецперасяленцы” В.Жыгалка, “Ля берага човен чакае мяне” С. Галавецкага. У фільме “Наш бронецягнік” М.Пташук паказаў драму былога ахоўніка ў ГУЛАГУ, ролю якога сыграў вядомы артыст У.Гасцюхін. Другі кірунак звязаны са зваротам сцэнарыстаў і рэжысёраў да аддаленай ў вяках гісторыі народа, што раней не рабілася, за выключэннем практычна адзінай стужкі “Я, Францыск Скарына…”, знятай рэжысёрам Б. Сцяпанавым. Пашырыўся ахоп гістарычных падзей – гісторыя народа стала не толькі гісторыяй жыцця рабочых і сялян, але і гісторыяй шляхетскай, магнацкай, яе героямі сталі таксама асветнікі і святары. Рэжысёр В.Шавялевіч стварыў дакументальна-мастацкі тэлецыкл з фільмаў “Па шляхах “Слова пра паход Ігаравы”, “Прыйдзі і віждзь”, “Кола лёсу”, “Пастка для зубра”, дылогіі “Да вас, сучаснікі мае”, якія аб’ядноўвае тэма зямлі, чалавека на ёй, яго сумлення праз паказ вобразаў Рагнеды, К.Тураўскага, Е.Полацкай, Ягайлы, Вітаўта і інш. былі зняты і інш. Дакументальныя стужкі, прысвечаныя гістарычным асобам старажытнасці.

Бел. кінематаграфісты звяртаюцца да экранізацыі вядомых літаратурных твораў У.Караткевіча, Я.Баршчэўскага, В.Быкава, А.Адамовіча і інш. Так, у традыцыях фантастычнага рэалізму рэжысёр В.Тураў экранізаваў аповесць Я.Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях” у фільме “Шляхціц Завальня” (1994). У кантэксце сусветнай культуры былі зняты мастацкія стужкі паводле твораў рускіх класікаў літаратуры. Звяртаючыся да рускай і сусветнай класікі, бел. кіно дакранаецца да філасофскіх праблем сэнсу жыцця. Гэта адметныя рысы фільмаў “Дуброўскі” паводле А.Пушкіна, рэжысёр В.Нікіфараў, “Няспешная вясна” паводле І.Буніна, рэжысёр У.Талкачоў, “Запіскі маладога доктара” паводле М.Булгакава, рэжысёр М.Якжэна і інш. Бел. кіно ў лепшых сваіх фільмах стварыла на экране вобраз беларуса – церпялівага і летуценнага, мужнага і лірычнага, гордага, працавітага чалавека, змагара, які імкнецца жыць у суладдзі са сваім сумленнем і светам прыроды. Аднак трэба адзначыць, што ў апошнія гады, нягледзячы на падтрымку дзяржавы, сітуацыя ў бел. кіно складаная. На “Беларусьфільме” на бюджэтныя сродкі здымаюцца за год 2-3 ігравыя фільмы і каля 20 кінастужак дакументальнага і анімацыйнага кіно. Здымаюцца яшчэ фільмы ад прышлых заказчыкаў, што іншы раз дазваляе пераадольваць перашкоды з фінансаваннем. Прыйшлося развітацца з ілюзіямі, згодна якім лічылі, што стварэнне незалежных (прыатных) кінастудый разняволіць кінавытворчасць. Такія кінастудыі не ўпісаліся ў рыначную эканоміку. Паступова цікавасць прадпрымальнікаў да кінематографа згасла. Грунтоўна замацавалася меркаванне, што нельга разлічваць на кіно, як на справу прыбытковую. Атрымаць пабочныя, недзяржаўныя сродкі на пастаноўку канкрэтнай карціны з кожным годам становіцца ўсё цяжэй. Размова ідзе ў дадзеным выпадку не проста пра кінавытворчасць, а пра кінамастацтва РБ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]