Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kultura.docx
Скачиваний:
145
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
366.4 Кб
Скачать

39. Горадабудаўніцтва на Беларусі ў XIX – пачатку XX ст.

У канцы XVIII - першай палове XIX ст. адбывалася карэнная рэканструкцыя гарадоў. У лютым 1778 г. Кацярына II зацвердзіла планы 22 гарадоў Магілёўскага i Полацкага намесніцтваў. На гарады Беларусі паступова распаўсюджвалася рэгулярная архітэктурна-планіровачная арганізацыя па ўзорах гарадоў Расійскай імперыі. Дзеля гэтага былі зруйнаваны крапасныя валы ў Мінску, Магілёве, Пінску i іншых гарадах, што садзейнічала стварэнню выразнай вулічнай сеткі.

Прынцып рэгулярнай прамавугольнай планіроўкі найболып паслядоўна ажыццяўляўся ў невялікіх гарадах, такіх, як Бабінавічы, Гарадок, Клімавічы, Мсціслаў, Сураж, Чавусы. Паказальныя ў гэтых адносінах Бабінавічы i Клімавічы, планы якіх уяўляюць сабой "ідэальныя" планіровачныя схемы таго часу3. Мноства планаў, асабліва ў канцы XVIII ст. i на ру-бяжы XVIII i ХІХстст., распрацоўваліся ў Пецярбургу, аднак былі i такія, якія складаліся на месцах губернскімі архітэктарамі i каморнікамі. Такія планы часта былі болып дасканалымі i выконваліся болыы паспяхова4.

Рэгламентацыя гарадской забудовы праводзілася з выкарыстаннем ты­ловых агульнаімперскіх найвысачэйша зацверджаных праектаў гарадскіх пабудоў. Агульны нагляд за ходам горадабудаўніцтва ажыццяўлялі губернатары i (з 1832 г.) губернскія будаўнічыя i дарожныя камісіі, якія падпарадкоўваліся Галоўнаму праўленню шляхоў зносін i публічных будынкаў у Санкт-Пецярбургу. У склад губернскай адміністрацыі ўваходзілі губернскі архітэктар i яго памочнік.

Важным паказчыкам змен у знешнім абліччы беларускіх гарадоў пер­шай паловы XIX ст. з'яўляўся рост будаўніцтва мураваных дамоў. У гэтых адносінах вызначаўся Мінск. У 1803 г. у ім налічвалася 1041 драўляная i 225 мураваных забудоў5. У 1861 г. з 1565 будынкаў Мінска 851 (больш за па-лову) былі мураванымі6. Па колькасці мураваных дамоў на 1 тыс. пабудоў сярод 50 губерняў еўрапейскай часткі Расійскай імперыі Віленская губерня займала 8-е месца, Мінская - 27-е, Гродзенская - 32-е, Віцебская - 42-е, Магілёўская - 43-е.

Спецыфікай беларускага горадабудаўніцтва канца XVIII - першай паловы XIX ст. з'яўляецца праектаванне i будаўніцтва Бабруйскай i Брэсцкай крэпасцей i комплексная забудова шэрагу беларускіх гарадоў як гарадоў-рэзідэнцый. Новыя ўладальнікі беларускіх маёнткаў стваралі палацава-сядзібныя ансамблі, выразна змяніўшы воблік старажытных беларускіх гарадоў. У канцы XVIII ст. такія комплексы пабудавалГбылыя фаварыты Кацярыны II С.Зорыч у Шклове, Р.Пацёмкін у Крычаве, царскі намеснік у Беларусі граф З.Чарнышоў – у Чачэрску1.

Найбольш істотныя змены ў статусе сярод беларускіх населеных пунктаў адбыліся з Гомелем. У 1775 г. Кацярына II за перамогу над туркамі падаравала Гомель з наваколлем палкаводцу П. Румянцаву. Графы Румянцавы зрабілі Гомель сваёй рэзідэнцыяй, перапланавалі, нанава пабудавалі палац, гандлёвыя рады, жылыя забудовы, комплекс гаспадарчых, рэлігійных i культурных устаноў, мост праз раку Сож. Застаючыся афіцыйна мястэчкам Беліцкага навета Магілёўскай губерні, Гомель значна апярэджваў павятовыя гарады не толькі гэтай, але i іншых губерняў. Так, у 1828 г. у ім налічвалася 18 мураваных будынкаў, у той час як у 11 павятовых гарадах Магілёўскай губерні – толькі 24 (у Мсціславе – 7, Оршы – 5, Чавусах – 3, Клімавічах, Старым Быхаве i Чэрыкаве – па два, Беліцы, Копысі і Рагачове – па аднаму, у Сянно i Бабінавічах – ніводнага)2. Менавіта ў Гомелі з 1842 г. па распараджэнню новага ўладальніка Гомельскага маёнтка князя І.Паскевіча пачалі пракладку першых у Беларусі i адных з першых у Расійскай імперыі асфальтаваных тратуараў3.

У 1852 г. Гомель замест Беліцы быў прызначаны цэнтрам павета.

Лес Бабруйска i Брэста вызначыла будаўніцтва крэпасцей. Бабруйская крэпасць будавалася ў 1807 - 1836 гг. на месцы гістарычнага цэнтра горада. Паводле плана 1818 г. планіроўку Бабруйска вызначала сетка ўзаемна пер­пендикулярных вуліц, забудаваных двух-трохпавярховымі дамамі. На скрыжаванні галоўных вуліц знаходзілася Саборная плошча з домам каменданта, будынкамі шпіталя i штаба, саборам Аляксандра Неўскага. У сувязі з будаўніцтвам Брэсцкай крэпасці (праект зацверджаны ў 1830 г., будаўніцтва пачатаў 1833 г.) горад быў перанесены на3 км наўсход і пабудаваны нанава па строгаму рэгулярнаму плану.

Паступова ўзрастала значэнне Мінска. Горад развіваўся даволі ды-намічна. Вядомы беларускі публіцыст П.Шпілеўскі адзначаў: "Мінск належыць да ліку буйных i прыгожых гарадоў Заходняй Расіі i пры цяперашнім сваім добраўпарадкаванні i абноўленым выглядзе, пасля пажару ў 1835 г.. можа быць сталіцай Беларусі; ён больш вялікі i больш шляхетны, чым за Магілёў i Віцебск. За выключэннем Троіцкага прадмесця, татарскага канца i некаторых глухіх завулкаў па ўскраінах горада, у Мінску ўсе дамы мураваныя i з большага вельмі вялікія, a вуліцы добра брукаваныя i вельмі ахайна даглядаюцца"1. Аднак у поўнай меры значэнне Мінска як цэнтральнага го­рада беларускіх губерняў пакуль дастаткова не выявілася. Зручнае геаграфічнае становішча разам з адміністрацыйным статусам губернскага гора­да не было падмацавана значнымі памерамі гандлёва-прамысловай дзейнасці. Не спрыяла развіццю Мінска i яго аддаленасць ад асноўных шляхоу зносін таго часу.

Такім чынам, у канцы ХVШ-першай палове XIX ст. беларускія гарады, з аднаго боку, наоывалі тыповыя рысы правінцыйных губернскіх i павятовых гарадоў Расійскай імперыі, з другога боку, разам з мястэчкамі не страцілі адметных рыс беларускіх населеных месцаў папярэдняй эпохі.

Рост гарадоў і развіццё камунальнай гаспадаркі. Урбанізацыя - най-больш паказальнае сведчанне пашырэння і ступені развіцця індустрыяльнага грамадства. На рубяжы Х1Х-ХХ стст. меліся ўсе эканамічныя падставы для ўрбанізацыі Беларусі, г. зн. у першую чаргу для павелічэння колькасці гандлёва-прамысловага насельніцтва за кошт земляробчага. Працэс урбанізацыі знаходзіў сваеё адлюстраванне ў росце гарадскіх паселішчаў, кан-цэнтрацыі насельніцтва і асабліва ў буйных гарадах, у распаўсюджанені рыс гарадскога жыцця на ўсю сетку населеных пунктаў.

Усяго ў Беларусі перад пачаткам Першай сусветнай вайны налічвала-ся 45 гарадоў. Захоўвалася старая градацыя гарадоў на чатыры губернскія (Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск), 31 павятовы (Ашмяны, Бабруйск, Ба-рысаў, Брэст, Вілейка, Ваўкавыск, Гомель, Гарадок, Горкі, Дрыса, Ггумен, Клімавічы, Кобрын, Лепель, Лща, Мазыр, Мсціслаў, Навагрудак, Орша, Пінск, Полацк, Пружаны, Рэчыца, Рагачоў, Слонім, Слуцк, Стары Быхаў, Сянно, Чавусы, Чэрыкаў) 110 пазаштатных (Адэльск, Бабшавічы, Відзы, Докшыцы, Друя, Копысь, Нясвіж, Радашковічы, Смаргонь, Сураж).

Гарадавое палажэнне 1892 г. распаўсюджвалася ў поўным аб'ёме на 15 гарадоў (Бабруйск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Мінск, Магілёў, Исцклау, Орша, Пінск, Полацк, Рагачоў, Слонім, Чавусы, Чэрыкаў). Астатнія 30 з-за недастатковасці гарадскіх сродкаў і гандлёва-прамысловага развіцця атрымалі згаданае палажэнне ў спрошчаным выглядзе (без абран-гя гарадскіх дум, а тольга ўпраў).

Да 80 % гарадскога жыллёвага фонду складалі аднапавярховыя жы-лыя дамы. Найвышэйшы паказчык каменнай забудовы, паводле даных за 1910 г. (ад 40 да 47 % усёй забудовы), назіраўся ў Гродне, Брэсце і Лідзе1. Вадаправод у 1910 г. быў у сямі гарадах - чатырох губернях, а таксама Гомелі, Мазыры і Слоніме. У Мінску дзейнічала конка, у Віцебску - трамвай. Напярэдадні Першай сусветнай вайны былі распрацаваны планы ажыццяўлення трамвайнага руху ў Бабруйску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Мінску.

Найвышэйшы ўрбанізацыйны паказчык для тагачаснай Беларусі нале-жыць Гомелю. У 1913 г. Гомель разам з Мінскам і Віцебскам уваходзіў у тройку буйнейшых беларускіх гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тыс. ча-лавек. За 50 гадоў (1863-1913) Яго насельніцтва павялічылася прыкладна ў восем разоў, з 12,6 тыс. да 100,5 тыс. чалавек2.

Развццё шляхоў зносін, прамысловасці, гандлю набліжала некаторыя мястэчкі і чыгуначныя станцыі да ўзроўню гарадоў, але ўлады гэтага не улічвалі. Толькі Смаргонь у 1904 г. атрымала статус горада. Астатнія просьбы жыхароў шэрагу населеных пунктаў Беларусі аб наданні ім гарадскіх правоў засталіся безвыніковымі Так, у кастрычніку 1902 г. з адпаведным прашэннем на імя магілёўскага губернатара звярнуліся жыхары мя-стэчак Жлобіна і Карпілаукі (Рагачоўскі павет). Яны паведамлялі, што абодва мястэчкі фактычна зліліся ў адзін населены пункт, са значнай коль-касцю жыхароў (каля 11 тыс. чалавек), буйным чыгуначным вузлом , прыс-танню на Дняпры. Пасля працяглага, чатырохгадовага, разгляду прашэння ўлады вырашылі "пакінуць яго без наступстваў"3.

Па колькасці, складу х занятках насельніцтва, ролі ў прамысловасці, гандлі і транспартных зносінах на афіцыйны гарадскі статус і адпаведна га-радское самакіраванне маглі прэтэндаваць такія населеныя пункты, як Ба-ранавічы, Глыбокае, Дуброўна, Жлобін, Маладзечна, Шклоў.

У цэлым урбанізацыя ў Беларусі выявіла тэндэнцыю да павелічэння ролі буйных гарадоў у жыцці грамадства. Вакол іх ствараліся ўрбанізаваныя зоны1. Аднак гэты паказчык не насіў характару выключнай і лакальнай з'явы, а толькі завяршыў ўрбанізацыйную піраміду Беларусі аснову якой складалі дробныя гарады і буйныя мястэчкі. У іх канцэнтравалася больш за палову гараджан.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]