Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kultura.docx
Скачиваний:
145
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
366.4 Кб
Скачать

24. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусi (xiy – xyiii стст.): разьба па дрэве, выраб дэкаратыўнай кафлi.

Інтэнсіўнае развіццё керамікі у гэты перыяд перш за ўсё датычыць кафельнай вытворчасці, якая ужывалася у якасці канструктыўных і дэкаратыўных элементаў печаў і камінаў, абліцовачнага матэр'яла сцен у манументальных пабудовах. Гаршковая кафля, вядомая яшчэ з часоў старажытнага Рыма, у XVI стагоддзі змяняецца каробкавай. Сціплае кафельнае аздабленне паступова становіцца усё больш складаным, асабліва з пачаткам вытворчасці паліўнай керамікі і пад уздзеяннем рэнесанснага стылю, які дапоўніў кафельны дэкор выявамі сюжэтных кампазіцый і партрэтамі. Майстэрства вырабу кафлі атрымала вядомасць далёка за межамі Беларусі, асабліва у другой палове XVII стагоддзя, калі беларускія майстры у вялікай колькасці працавалі ў Маскоўскай дзяржаве, куды яны прынеслі тэхніку вырабу паліхромнай кафлі. XVIII ст.- КафляУ пачатку XVIII стагоддзя ў Беларусі, як у іншых краінах, шырокае распаўсюджанне атрымоўвае распісная кафля, якая вырабляецца па ўзору галандскай. Для яе характэрна пераход ад барэльефнага дэкору да размалёўкі з адлюстраваннем бытавых сцэн. Акрамя таго працягвала равівацца традыцыя паліўной керамікі, закладзеныя ў мінулыя стагоддзі.

Вялікае распаўсюджанне ў XVII-XVIII стст. атрымала кафля. Па тэхніка-матэрыяльных адзнаках яна дзеліцца на тэракотавую (“чырвоную” – XVI-XVII стст.), манахромную рэльефную і паліхромную рэльефную (XVI-XVII стст., асобныя прыклады ў XVIII ст.) і распісную (XVIII ст.). У афармленні кафлі выкарыстоўвалі геаметрычныя матывы, кветкі, расліны, фрукты, птушак, жывёл, гербы, выявы людзей, бытавыя жыцейскія і біблейскія матывы, тэксты. Кампазітнае афармленне, названае “паўлінава вока” з’яўляецца ўласна беларускім вынаходніцтвам. Рамеснікі цаніннай справы так сама былі выведзены ў Маскву, дзе іх прадукцыя карысталася вялікім попытам (кафляныя печы).

25. Развiццё адукацыi на беларускiх землях (xiy – сяр. Xyii ст).

У другой палове XVI - пачатку XVII ст. адбыліся прыкметныя зрухі ў развіцці асноўных канфесійных сістэм адукацыі. Пашыралася традыцыйная сістэма праваслаўнай царкоўна-манастырскай адукацыі, пачалі ўзнікаць першыя брацкія школы, якія ў значнай ступені адаптавалі еўрапейскі педагагічны вопыт і выпрацавалі ўласную методыку навучання. Брацкія друкарні ў канцы XVI - першай палове XVII ст. апублікавалі пераважную большасць усіх буквароў і вучэбных дапаможнікаў ва ўсходняй Еўропе, у тым ліку славянскую граматыку Мялеція Сматрыцкага.

Першая брацкая школа была створана ў Вільні ў 1584 г. Услед за ёй анала-гічныя ўстановы ўзніклі ў Магілёве, Берасці, Менску, Пінску і іншых беларускіх гарадах. Для пачатковага навучання настаўнікі брацкіх школ карысталіся Псал-тырам, Часасловам, азбукамі і букварамі. Атрымаўшы першапачатковую пад-рыхтоўку, вучні пераходзілі да засваення "сямі вызваленых (свабодных) навук": "трывіума" (граматыка, рыторыка, дыялектыка) і "квадрывіума" (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка). Вывучаліся царкоўнаславянская, грэчаская, старабеларуская, лацінская і польская мовы. Пры вывучэнні "квадрывіума" у брацкіх школах карысталіся падручнікамі, выдадзенымі ў Заходняй Еўропе. Заняткі былі пабудаваны з выкарыстаннем элементаў класна-урочнай сістэмы, а навучальны год пачынаўся, як ў нашы дні, з 1 верасня.

Адначасова ў ВКЛ упершыню адносна вялікае пашырэнне атрымалі школы сярэдняга ўзроўню. Першынство ва ўсталяванні новай сістэмы адукацыі належыць прыхільнікам Рэфармацыі, добра знаёмымі з нямецкімі, швейцарскімі, нідэрландскімі, італьянскімі навучальнымі цэнтрамі. Складанасць праграм і курсаў, якія выкарыстоўваліся ва ўсіх чатырох класах кальвінісцкай гімназіі, патрабавалі адпаведнай папярэдняй падрыхтоўкі вучняў. Настаўнікамі ў пратэстанцкіх навучальных установах працавалі адукаваныя людзі з еўрапейскім узроўнем ведаў. Некаторыя з іх стваралі свае навучальныя дапаможнікі (напрыклад узгаданы вышэй "Катэхізіс" С. Буднага). Яны прыкладалі намаганні да стварэння ў межах ВКЛ свайго універсітэта. Ажыцццявіцца гэтым планам не ўдалося з-за паражэння Рэфармацыі. У сярэдзіне XVII ст. быў прыняты ўказ пра закрыццё ўсіх пратэстанцкіх школ на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

3 перамогай Контррэфармацыі на землях Вялікага княства Літоўскага ўсталявалася дасканала адпрацаваная сістэма езуіцкай адукацыі. Спачатку пачатковыя езуіцкія школы ўзніклі ў буйных гарадах Беларусі: Полацку, Нясвіжы, Оршы, Менску, Бабруйску і інш. Накірунак гэтых школ быў антыпратэстанцкі, а з цягам часу стаў і антыправаслаўным. У іх вывучалі граматыку, рыторыку, этыку, багаслоўе, фізіку, матэматыку.

Пазней езуіцкія школы ў найважнейшых цэнтрах (Полацк, Гародня, Менск) перараслі ў навучальныя ўстановы сярэдняга звяна - калегіумы, якія мелі моцныя выкладчыцкія кадры і былі набліжаны да універсітэцкага ўзроўгао адукацыі. Так, у Гарадзенскім езуіцкім калегіуме сярод 41 педагога 7 мелі званне прафесара. Да сярэдзіны XVIII ст. езуіты стварылі семнаццаць калегіумаў.

Вяршыняй дзейнасці езуітаў у сферы адукацыі стала стварэнне першай вышэйшай навучальнай установы ў ВКЛ. Яшчэ ў 1570 г. яны заснавалі ў Вільні калегіум. У 1578 г. кароль і вялікі князь Стэфан Баторый выдаў прывілей (зацверджаны 30 кастрычніка 1579 г. папам Грыгорыем XIII), на падставе якога калегіум быў пераўтвораны ў акадэмію, што давала права прысвойваць вучоныя ступені, мець выбарную адміністрацыю, правы ўласнай юрысдыкцыі. На момант свайго адкрыцця акадэмія мела два факультэты - філасофскі і тэалагічны. 3 1641 г. пачаў працаваць юрыдычны факультэт, у адкрыцці якога выра-шальную ролю адыграў сын канцлера ВКЛ Льва Сапегі - Казімір Леў Сапега.

Гістарычныя крыніцы сведчаць аб прыкметнай ролі гэтай навучальнай установы да канца існавання Рэчы Паспалітай. Пры Віленскай акадэміі дзейнічала самая вялікая друкарня, якая выпусціла мноства твораў па розных галінах ведаў, і гэтым унесла значны уклад асветы ў Беларусі, знаёмства беларускага грамадства з дасягненнямі заходнееўрапейскіх навук. Паводле прыблізных падлікаў з 1583 па 1781 гг. акадэмія прысвоіла сваім выпускнікам 4076 навуковых ступеняў, у тым ліку па філасофіі - 3510, па праву - 149, па тэалогіі - 417. Найбольш вядомыя выпускнікі акадэміі - М. Сматрыцкі, Сімяон Полацкі (Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч), А. Каяловіч і інш.

Беларускі асветнік С. Полацкі ў 1656-1664 гг. выкладаў у Полацкай брацкай школе. Пасля пераезду ў Маскву ўдзельнічаў у стварэнні першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы - Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Ён жа стварыў першы расійскі тэатр.

Неабходна заўважыць, што з 1630-х гг. некаторая частка беларускай знаці, мяшчан, духавенства вучылася ў Кіева-Магілянскім калегіуме, які паводле свайго статусу ўсё ж саступаў Віленскай і іншым класічным заходнееўрапей-скім акадэміям. Аднак вопыт гэтай навучальнай установы, заснаваны на спробе арганічнага спалучэння "заходняй" і традыцыйнай усходнеславянскай культуры, заслугоўвае ўважлівага вывучэння.

Адносна ж агульнай ацэнкі асветніцкай дзейнасці ордэна езуітаў у Беларусі можна сказаць наступнае. Езуіцкая сістэма адукацыі для свайго часу была найбольш дасканалай. Толькі ў ёй былі прадстаўлены ўсе ўзроўні адукацыі ад пачатковай да вышэйшай. Зразумела, што найважнейшай з мэтаў адукацыйнай палітыкі езуітаў было далучэнне моладзі да каталіцкай царквы, але іх дбаннем адначасова пашыраліся асвета, кругагляд шляхецкага саслоўя.

У той жа час, ствараючы школы ў Беларусі, езуіты менш за ўсё клапаціліся пра пашырэнне асвегы сярод шырокіх колаў сельскага і гарадскога насельніцтва. Увесь змест навучання і ўся методыка выхавання былі накіраваны на тое, каб выхаваць адданых ордэну людзей. Да сярэдзіны XVIII ст. езуіцкія школы перасталі адпавядаць гаспадарчым і палітычным патрабаванням кіруючых колаў ВКЛ і ўсёй Рэчы Паспалітай з-за фармалізму і абмежаванасці іх праграм. 3 сярэдзіны XVIII ст. па меры рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай пачаліся змены ў школьнай адукацыі, паколькі былая, падпарадкаваная царкве, пе адпавядала патрэбам часу.

У 1773 г. ствараецца Адукацыйная камісія, што правяла велізарную працу па распаўсюджанні асветы і пісьменнасці. Па яе планах прадугледжва-лася ўтварэнне трох асноўных форм народнай адукацыі - ніжэйшая з парафіяльнымі школамі, сярэдняя - акруговыя і падакруговыя школы і вышэйшая -Галоўная школа ВКЛ (Віленскі універсітэт). Агульнае кіраўніцтва народнай адукацыяй ажыццяўлялі свецкія колы, а ў праграму школьнага навучання ўключаліся прадметы фізіка-матэматычнага цыкла, геаграфія, гісторыя, закана-даўства і інш. У пачатку 80-х гг. XVIII ст. на тэрыторыі той часткі Беларусі, якая засталася ў Рэчы Паспалітай, Адукацыйная камісія адчыніла 200 пачатковых школ, у якіх займалася 2500 чалавек. Прыкладна 30 % вучнёускага кантынгенту складалі сялянскія дзеці. За 20 гадоў дзейнасці камісіі ў Беларусі было адкрыта 20 сярэдніх школ (Гародня, Ваўкавыск, Наваградак, Пінск, Паставы, Халопенічы, Мазыр, Берасце, Бабруйск і інш.).

Паспяховае іх заканчэнне давала магчымасць паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. Такіх на тэрыторыі Рэчы Паспалітай было дзве: Кракаўскі універсітэт і Галоўная школа ВКЛ. Апошняя ўзнікла на базе рэарганізаванай Віленскай акадэміі. Гэта была вышэйшая навучальная ўстанова новага тыпу. Замест існуючых раней у акадэміі трох факультэтаў у Галоўнай школе пачалі працаваць два новыя - фізічная калегія і калегія маральных навук. У фізічнай калегіі вывучаліся вышэйшая матэматыка, астраномія, фізіка, хімія, механіка, прыродазнаўчыя навукі, медыцына, у калегіі маральных навук - філасофія, гісторыя, літаратура, рыторыка, тэалогія і юрыспрудэнцыя (рымскае і мясцовае права). Структура Галоўнай школы ВКЛ пераканаўча сведчыла пра тое, што яе галоўнай мэтай была ўжо не падрыхтоўка тэолагаў, а высокапрафесійных спецыялістаў розных галін навукі.

Такія важныя змены ў сістэме адукацыі Рэчы Паспалітай адбыліся пад уплывам распаўсюджання тут з сярэдзіны XVIII ст. асветніцкіх ідэй. Асветніцтва - антыфеадальная, буржуазная паводле сваёй сацыяльна-палі-тычнай сутнасці ідэалогія перыяду станаўлення капіталізму, якая прапаведавала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Асветніцкі рух зарадзіўся ў Англіі і Францыі і паступова ахапіў усю еўрапейскую культурную прастору. У новай ідэалогіі ўсё старое асацыіравалася з неабмежаванай уладай рэлігіі і царквы, што стрымлівала развіццё навуковай і філасофскай думкі, як ганебны перажытак усё болып відавочна ўспрымалася феадальная іерархія грамадства, дзе вартасць асобы вызначалася прыналежнасцю да пэўнага саслоўя, а не магчымасцямі і здольнасцямі.

Вялікі ўплыў на светапогляд дзеячаў беларускай культуры аказвалі ідэі вялікіх французскіх асветнікаў Ф. Вальтэра, Д. Дзідро, Ш. Л. Мантэск'е, Ж.-Ж. Русо. Апошняга гродзенскі староста А. Тызенгаўз запрасіў пасяліцца ў Гродна, і толькі выпадак не дазваліў знакамітаму французу гэтага зрабіць. У Беларусі распаўсюджваліся таксама творы прагрэсіўных рускіх, польскіх асветнікаў: А. Радзішчава, С. Сташыца, Г. Калантая.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]