Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл ў 14-16 ст.

Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у 13-16 стст. складала с/г. Асноўным сродкам вытворчасці з`яўлялася зямля, якая належыла дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўляўся вялікі князь. У гэты пер-яд існавалі 2 формы вярхоўнай феад. уласнасці зямлі:умоўная(памесная) і безумоўная(вотчыная або абмежаваная ці неабмежаваная). Побач з вялікакняжацкім даменам у канцы 14 ст. ён займаў прыкладна 70 % тэр-рыі ВКЛ, існавала вялікая колькасць незалежных маёнткаў. Вялікі князь захоўваў у адносінах да гэтых тэр-рый толькі права вярх. правіцеля дзяржавы. На працягу дадзенага пер-яду адбываўся працэс запрыгоньвання сялян. Першым юрыдычным крокам у гэтым напрамку з`явіўся прывілей Казіміра(1447 г.), якім абмяжоўваліся сял. пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласніцкія землі. Наступны этап – судзебнік(1466 г.), па якому ўводзіўся прынцып земскай даўніны. Наступны крок – першы статут (1529 г.), паводле якога прынцып земскай даўніны памяншаўся да 10 год. Гэтым жа статутам адмяняўся Юр`еў дзень. Па гзтаму статуту для селяніна было ўстаноўлена “пажылое”(5 коп літ. грошаў). Апошні этап ў запрыгоньванні сялян – статут 1588 г., па якому прадугледжваўся пажыццёвы выкуп збеглых сялян. У 1557 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст у сваіх уладаннях правёў аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сял. землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Вынікам рэформы было шырокае распаўсюджванне новага віду гаспадарання – фальваркава-паншчыннай сістэмы. Гэты від заснаваны на працы сялян. Фальварак быў арыентаваны на рынак. Яго ўзнікненне прыпадае на 2-ую палову 16 ст., што было звязана з рэзкім побытам на збожжа на рынках Зах. Еўропы, на якую была арыентавана эканоміка ВКЛ. Згодна з уставай на ваолокі праводзілася нов. землеўпарадкаванне. За адзінку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока. Лепшая зямля адводзілася пад гаспадарскі двор(фальварак). Памеры фальваркаў былі розныя(ад 8 да 15 валок): 200-400 гектараў зямлі. Сялянскі надзел складала валока памерамі 33 моргі або 23,43 гект. З гэтага часу сяляне падзяляліся на 2 катэгорыі(цяглых і асаглых). Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом(раб. жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Іх асноўная павіннасць – паншчына(2 дні ў тыдзень з валокі). Асадныя павіннасці павінны былі плаціць у залежнасці ад якасці зямлі ад 66 да 106 коп літоўскіх грошаў. Усе астатнія павіннасці яны выконвалі ў тых самых памерах як і цяглыя. Агароднікі падзяляліся невялікімі участкамі зямлі(3,6 або 9 моргаў) з надзелу памерамі у 3 маргі. Яго уладальнік павінен адпрацоўваць у фальварку 1 дзень паншчыны ў тыдзень пешшу(сяляне-слугі). Ва ўсходніх ваяводствах рэформа не праводзілася, бо была дрэнная глеба. Гэтыя землі былі найбольш аддалены ад балтыйскіх бартоў. Менавіта з гэтага перыяду ўсходняя частка Беларусі пачала адставаць ад заходняй у развіцці сельск. гаспадаркі(пачатак развіцця капіталістычных адносін). У 13-16 стст. на тэр-рыі ВКЛ павялічваецца рост гарадоў і мястэчкаў, колькасць якіх у сярэдзіне 17 ст. складала прыкладна 350, з якіх пераважную большасць складалі мястэчкі(230 дамоў з некалькімі вуліцамі і 2-3 тысячамі жыхароў). У сярэдзіне 17 ст. – 12-13 % складала менавіта гарадское насельніцтва. 80 % гараджан складалі беларусы. Этнічны склад дапаўняўся за кошт рускіх, яўрэяў, палякаў, украінцаў, немцаў, татар,якія складалі ад 20 да 40 % насельніцтва. Гарады мелі неаднародную сацыяльную стр-ру. Вярхушка была прадстаўлена купецтвам і рамесніцкімі майстрамі, якім належыла ўся ўлада ў горадзе. Уплывовы ўклад складалі таксама прадстаўнікі ваенна-служылага саслоўя, баяры, а таксама шляхта. Увогуле гарадскі патрацыят складаў каля 25 % насельніцтва. Найбольш шматлікую групу(40-50 %) складалі дробныя гандляты, рамеснікі і іх сем`і. Найбольш абяздоленай часткай з`яўляліся лёздныя людзі або гультаі(1/3 нас-ва гарадоў). У 1-ай палове 16 ст. 40 % усіх гарадскіх пасяленняў з`яўляліся ўласніцкімі(Слуцк, Стары Быкаў, Тураў, Зэльва, Маладзечна і інш.). Гарады з нас-вам 10000 жыхароў лічыліся буйнымі(Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Пінск). Крыніца 16 ст. успамінала каля 200 рамесніцкіх прафесій і сацыяльнасцей. Да ліку найбольш развітых адносіліся рамёствы па апрацоўцы метала(каля 40 прафесій), дрэваапрацоўка(27 прафесій) і г.д. Дзеля абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі стваралі ўласныя карпарацыі(цэхі). Цэхі былі 3-х тыпаў: спецыялізаваныя, аб`яднаныя(2 і больш) і зборныя. Рамеснікі ў цэхах падзяляліся на майстроў, гандляроў. На чале цэха стаяў цэхмістр(стараста), які выбіраўся аднагалосна цэхамі-майстрамі. Колькасць членаў цэха вагалася ад 60 да 150 чал., з якіх чаляднікі складалі ад 40 да 60 %. Галоўная мэта цэха – гэта ахова гарадскога рынка ад канкурэнтаў як з іншых гарадоў, так і ад нецэхавых рамеснікаў унутры горада(партачоў). Рост рамяства садзейнічаў развіццю гандлю ў буйных гарадах, таргі адбываліся раз ў тыдзень. Буйныя гандл. цэнтры – Віцебск, Полацк, Менск, Бярэсця. На тэр-рыі Беларусі існавала каля 20 буйных шляхоў, якія звязвалі бел. гарады з суседнімі краінамі. Бел. купцы выконвалі папярэдніцкую ролю ў гандлі паміж Польшчай і Расіяй. Купцы аб`ядноўваліся ў бродчыну. З умацаваннем эканам. і гарадской ролі гарадоў расло іх імкненне пашырыць свае правы і прывілеі. З канца 14 ст. дзярж. улада ў ВКЛ пайшла на дараванне гарадам самакіравання на аснове магдэбургскага права. 1387 г. – Вільня, 1390 г. – Брэст, 1391 г. – Віцебск і Магілёў, 1396 г. – Гродна, 1499 г. – Менск. Магістрат кіраваў у горадзе з магдэбургскім правам, які складваўся з рады і лавы(суд па крымінальных справах). Члены рады і лавы выбіраліся з заможнай вярхушкі, на чале магістрата стаяў войт, якому належыла вышэйшая судовая выканаўчая ўлада. Паўсядзённы нагляд за дзейнасцю магістрата ажыццяўляў намеснік войта – лент-войт. Радцы са свайго асяроддзя выбіралі 3-х, 4-х бурмістраў, якія па чарзе старшынствавалі на пасяджэннях рады, наглядалі за гарадскім парадкам, выдаткамі гарадск. казны. Пасяджэнні магістрата праходзілі ў будынку магістрата.