Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

54. Беларусь у перыяд “перабудовы” (1985-1991 гг.) Дэмакратычныя перамены ва Усходняй Еўропе.

У красавіку 1985 г. на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. Ён хутка абвясціў курс рэформаў, якія атрымалі назву “перабудова”. Пачала распрацоўвацца праграма комплексных зменаў па вывадзе краіны з доўгага эканаміч крызісу. Ставілася на мэце паскарэнне тэмпаў росту савец. эканомікі, укараненне дасягненняў НТР і інтэнсіфікацыя вытворчасці, узвышэнне ролі творчай самастойнасці асобы. У адрозненне, напрыклад, ад Кітая, у якім рэфармавалася галоўным чынам эканаміч. сфера, перабудова ў СССР была накіравана на маштабныя змены адразу ва ўсіх сферах, уключаючы дэмакратызацыю грамадства. Ініцыятарам перабудовы была КПСС, на канферэнцыях, з’ездах, пленумах ЦК распрацоўваліся мерапрыемствы па яе рэалізацыі ў жыцці. Асобнымі мерапрыемствамі перабудовы стала палітыка галоснасці, дзяржразліку, адраджэння прыватнай ініцыятывы ў рамках кааператыўнага руху. Палітыка галоснасці прадугледжвала паступовае адмаўленне ад кантролю КПСС за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве. Цэнзура над публікацыямі была зменшана, дазволены сходы для абмеркавання палітычных працэсаў. Акрамя кантралюемых камуністычнай партыяй і ўрадам грамадскіх арганізацый сталі ўзнікаць самастойныя дыскусійныя клубы і нефармальныя аб’яднанні, у якіх можна было праявіць асабістую грамадскую ініцыятыву. Першай тэмай для шырокага абмеркавання ў прэсе сталі культ асобы Сталіна і палітычныя рэпрэсіі 30 - пач. 50-х гг. Выкрыццё культу асобы Сталіна ў найвыш-ых партыйных органах сярэ 50-х гг. мела адносна абмежаваны характар. Зараз жа грамадства атрымлівала ўсё больш інфармацыі пра жахі канцэнтрацыйных лагераў, пра рэпрэсіі супраць мільёнаў ні ў чым не вінаватых людзей. Важную ролю адыгрывалі літ-рныя і публіцыстычныя творы, у якіх паказваліся скалечаныя рэжымам лёсы. Узнавіліся працэсы рэабілітацыі бязвінна рэпрэсіраваных. Але яшчэ не дазвалялася рэзка крытыкаваць сучасную палітыку партыі. Дазвол прыватнай эканамічнай ініцыятывы таксама не прынёс доўгачаканага плёну. Меркавалася, што кааператывы дапамогуць дзяржаве забяспечыць насельніцтва дэфіцытнымі відамі прадукцыі, выпуск якой дзяржава не змагла самастойна арганізаваць. Але кааператары здолелі гэта зрабіць толькі часткова. Большасць з іх займалася пасрэдніцкімі аперацыямі ці працавала ў сферах паслуг і гандлю. Страшэнныя экалагічныя і эканамічныя наступствы для ўсёй тэрыторыі Беларусі мела аварыя на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), якая адбылася 26 красавіка 1986 г. На тэрыторыю Беларусі прыпала 70 % радыеактыўнага забруджвання. Асабліва ў цяжкім становішчы апынулася насельніцтва паўднёвага ўсходу БССР - усяго 2 100 000 чалавек. З абароту было выведзена 20 % сельгасугоддзяў і 14 % ляснога фонду. Толькі 4 мая 1986 г. было прынята рашэнне аб высяленні жыхароў трыццацікіламетровай зоны вакол ЧАЭС. Вынікі катастрофы ўсяляк замоўчваліся. Насельніцтва не атрымоўвала аператыўнай інфармацыі. У 1989 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў праграму доўгатэрміновых дзеянняў па ліквідацыі наступстваў аварыі, разлічаную да 1995 г. Аднак цалкам яна так і не была выканана. У БССР працэс дэмакратызацыі грамадства ішоў значна больш марудна, чым у іншых рэспубліках. Тым не менш, тут таксама ўзнікалі апазіцыйныя арганізацыі - “Талака”, “Тутэйшыя”, “Паходня” і г. д. 24 - 25 чэрвеня 1989 г. ў Вільнюсе адбыўся ўстаноўчы сход Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне” (БНФ). Калі падчас першага сходу размова ішла галоўным чынам аб падтрымцы палітыкі перабудовы і галоснасці, дык на канферэнцыі БНФ 30 чэрвеня - 1 ліпеня 1990 г. ўжо адкрыта абвяшчалася аб немагчымасці дасягнення суверэнітэту і дэмакратыі ў складзе СССР. У сакавіку - красавіку 1990 г. у БССР адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет рэспублікі, а таксама ў мясцовыя саветы. Упершыню за многія дзесяцігоддзі яны праходзілі на альтэрнатыўнай аснове. 10 лютага 1990 г. на Усебеларускім дэмакратычным форуме быў створаны Беларускі дэмакратычны блок, які аб’ядноўваў прадстаўнікоў дэмакратычна арыентаваных арганізацый. У выніку ў зноў выбраным Вярхоўным Савеце з’явіліся апазіцыйныя фракцыі БНФ і “Дэмакратычны клуб”. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. У тых умовах гэта былo хутчэй толькі пажаданнем. Аднак мела надзвычай важныя наступствы. Між тым унутрыэканамічная і палітычная сітуацыя ў СССР значна пагоршылася. Пачаліся міжнацыянальныя сутыкненні. Фактычна ішла грамадзянская вайна паміж Арменіяй і Азербайджанам. Незалежнасць сваёй рэспублікі абвясціў парламент Літвы. Вясной 1991 г. антысавецкія мітынгі прайшлі і на Беларусі. М. Гарбачоў рабіў непаслядоўныя крокі ў вырашэнні канфліктаў. Так, выкарыстанне ваенных часцей супраць мірнага насельніцтва для вырашэння праблемы апазіцыйных настрояў не дало станоўчых вынікаў. Аўтарытэт саюзнага кіраўніцтва моцна аслаб. З цяжкасцю ішлі перагаворы з кіраўніцтвам рэспублік аб заключэнні новага саюзнага дагавора. Канчатковы лёс Савецкага Саюза вырашыў дзяржаўны пераварот у жніўні 1991 г. ў Маскве, які паказаў поўную бяздзейнасць цэнтральных уладаў. У снежні 1991 г. на сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Украіны, якая праходзіла ў Віскулях (Белавежская пушча) было прынята рашэнне аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб стварэнні СССР. Замест яго 8 снежня 1991 г. стваралася Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД), каардынацыйным цэнтрам якой стала сталіца Беларусі - Мінск.