Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

57. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве

Беларусь выступае як раўнапраўны член сусветнага супольніцтва, пачынаючы з абвяшчэння яе суверэнітэту 27 ліпеня 1990 г. Знаходзячыся ў складзе СССР, Беларусь праводзіла ўзгоднены з цэнтральнымі органамі знешнепа-літычны курс. Пасля распаду СССР пачаўся прынцыпова новы этап у міжнародным жыцці Беларуси Суверэнная Рэспубліка Беларусь стала праводзіць самастойны знешне-палітычны курс. Наша краіна з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам Парады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, членамМіжнароднага валютнага фонду (МВФ), наладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім эканамічным саюзам (ЕЭС). На тэрыторыі БССР знаходзілася амаль 30% усіх ядзер-ных боепрыпасаў СССР. Вялікая колькасць ядзернай зброі пагражала не толькі былым праціўнікам СССР, але несла ў сабе экалагічную небяспеку і для самой Беларусі. У «Дэкла-рацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» 27 ліпеня 1990 г. было абвешчана, што Беларусь мае на мэце зрабіць сваю тэ-рыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку — нейтральнай дзяржавай, г. зн. дзяржавай, знешнепалітычны курс якой ха-рактарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах. У адпа-веднасці з гэтым знешнепалітычным курсам ядзерная зброя ў 1996 г. поўнасцю выведзена за межы нашай краіны. Беларусь стала першай у свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмо-вілася ад валодання ядзернай зброяй. Беларусь разам з Расіяй і Украінай у снежні 1991 г. стала адной з краін-заснавальніц Садружнасці НезалежныхДзяр-жаў (СНД). Вызначальным фактарам ва ўзаемаадносінах краін СНД стала эканамічная інтэграцыя — узаемадзеянне і супрацоўніцтва. Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння з краінамі СНД, стварэнне ўмоў для паступо-вага ўваходжання ў еўрапейскае супольніцтва і ўтварэнне агульнага рынку з Еўропай. Асаблівая ўвага надаецца раз-віццю двухбаковых эканамічных і палітычных адносін з Ра-сіяй. Вызначальным фактарам з'явілася стварэнне 2 краса-віка 1997 г. Союза Беларусі і Расіі.

58. Культурнае жыццё Беларусі ў канцы 20-пачатку 21 ст.

З мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця нацыянальнай адукацыі ў 1991 г. быў прыняты Закон аб адукацыі. Ён гарантаваў стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы, задавальнення адукацыйных запатрабаванняў кожнага чалавека, арыентаваў на агульначалавечыя каштоўнасці. З 1998 г. пачалася рэформа 4, 5 тыс. агульнаадукацыйных школ. Яе асноўныя рысы: дэмакратызацыя сістэмы адукацыі, стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы, павышэнне якасці і эфектыўнасці адукацыі. У 90-я гг. пашыралася сетка ВНУ. Тэмпы розвіцця навуковага патэнцыялу знізіліся. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася ў 2 разы, а фінансаванне з дзяржбюджэту – у 4 разы. Аднак і ў гэтых умовах у стр-ры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з`явіліся новыя навук. установы: Інстытут праблем вык-ня прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыебіялогіі, сацыялогіі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў і інш. У 90-я гг. бел. культура значна папоўнілася значнымі творамі літ-ры, мастацтва. У выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі “Арт-творчасць”, “Віта-нова”, “Жыльбел” і інш. Апошнім часам адраджаецца і актыўна развіваецца каля 40 відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзейнічае больш за 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў народных майстроў. Такім чынам, час эканамічных і сацыяльна-паліт. перамен у грамадстве быў цесна звязаны з пошукамі і здабыткамі ў галіне адукацыі, навукі і культуры краіны, нацыянальна-культурным адраджэннем.