- •1. Прадмет, ф-цыі і задачы гіст. Навукі.
- •2. Фармацыйная(стадыяльная) і цывілізацыйная тэорыі гістарычнага развіцця. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.
- •3. Фарміраванне эйкумены ў палеаліце і мезаліце. Старажытныя цывілізацыі.
- •4. Даіндаеўрапейскі пер-яд у гісторыі Беларусі.
- •5. Рассяленне індаеўрапейцаў. Бронзавы век на тэр-рыі Беларусі.
- •6. Жалезны век на тэр-рыі Беларусі.
- •7. Хрысціянска-варварскія каралеўствы ў Заходняй Еўропе. Утварэнне Кіеўскай русі.
- •8. Першыя дзяржавы-княствы на тэр-рыі Беларусі ў 9-11 ст.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бел. Зямель Русі ў 6-13 ст. Фарміраванне феадалізму.
- •11. Паходжанне і распаўсюджванне хрысціянства. Хрысціянізацыя бел. Зямель.
- •12. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура бел. Зямель у 9-13 ст.
- •13. Прычыны ўтварэння і пачатак вкл.
- •14. Вкл у канцы 13-70-я гг. 14 ст.
- •15. Вкл у канцы 14-першай палове16 ст.
- •16. Дзяржаўны лад, сістэма судаводства і заканадаўства вкл.
- •17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл ў 14-16 ст.
- •18. Рэнесанс у Еўропе і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель у канцы 14-16 ст.
- •19. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе і Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.
- •20. Фарміраванне бел. Народнасці.
- •21. Пачатак Новага часу ў сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •22. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у 17 ст.
- •23. Беларусь у гады Паўночнай вайны. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай.
- •24. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 17-18 ст.
- •25. Культура бел. Зямель у 17-18 ст. Распаўсюджванне ідэй Асветніцтва.
- •26. Пачатак мадэрнізацыі ў краінах Заходняй Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •27. Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў канцы 18-пачатку 19 ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •28. Грамадска-паліт. Рух у Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •29. Культура Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •30. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •31. Культура Беларусі ў другой палове 19-пачатку 20 ст. Пачатак фарміравання бел. Нацыі.
- •32. Развіццё капіталізму на Беларусі ў парэформенны час(60-90-я гг. 19 ст.).
- •33. Паўстанне 1863 г. У Беларусі.
- •34. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы 19-пачатку 20 ст.
- •35. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэр-рыі Беларусі.
- •36. Беларусь у 1906-1913 гг.
- •37. Становішча Беларусі ў пер-яд Першай Сусветнай вайны.
- •38. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на тэр-рыі Беларусі. Абвастрэнне паліт. Сітуацыі ў красавіку-верасні 1917 г.
- •39. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. На тэр-рыі Беларусі. Усталяванне савецкай улады.
- •40.Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.
- •41. Утварэнне бсср і ЛітБелСср. Савецка-польская вайна і яе вынікі.
- •42. Асноўныя тэндэнцыі развіцця свету ў міжваенны час. Нэп у Беларусі.
- •43. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у 1920-я гг. Удзел бсср у стварэнні ссср.
- •44. Індустрыялізацыя і масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср.
- •45. Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.
- •46. Культурнае жыццё бсср у 1930-я гады.
- •47. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы(1921-1939 гг.).
- •48. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •49. Выхад бсср на міжнародную арэну. Знешнепаліт. Становішча рэспублікі ў час “халоднай вайны”.
- •50. Бсср у сярэдзіне 40- сяр. 50-х гг. 20 ст.
- •51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
- •52. Грамадска-палітычнае развіццё бсср у сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 80-х гг. XX ст
- •53. Культурнае жыццё бсср у сярэдзіне 50-сярэдзіне 80-х гг. 20 ст.
- •54. Беларусь у перыяд “перабудовы” (1985-1991 гг.) Дэмакратычныя перамены ва Усходняй Еўропе.
- •55. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту
- •56. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •57. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве
- •58. Культурнае жыццё Беларусі ў канцы 20-пачатку 21 ст.
51. Сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у сяр. 50 –сяр. 80-х гг 20 ст.
Амаль адразу пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. пачалося аднаўленне эканомікі БССР. У вызваленую Беларусь з іншых рэспублік СССР былі накіраваны тысячы трактараў і аўтамашын, дзесяткі тысяч галоў жывёлы. У сакавіку 1946 г. СНК БССР ператварыўся ў Савет Міністраў. У верасні таго ж года быў зацверджаны план чацвёртай пяцігодкі. Дзякуючы гераічным намаганням рабочых і калгаснікаў, да канца 1950 г. аб’ём валавай прадукцыі на 15 % пераўзышоў адпаведны паказчык 1940 г. За гэты час былі пабудаваны новыя прадпрыемствы: аўтамабільны, трактарны, гіпсавы заводы, камвольны камбінат ў Мінску, завод дарожных машын ў Жодзіне, дываноў - у Віцебску і г. д. У 1947 г. адмянялася картачная сістэма размеркавання прадуктаў. Але спадзяванні народа на лібералізацыю жорсткага сталінскага рэжыму не спраўдзіліся. Сталін пайшоў на некаторае змягчэнне свайго курсу падчас вайны толькі дзеля больш паспяховай мабілізацыі народных мас на барацьбу з ворагам. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Любы чалавек, які трапіў на акупіраваную тэрыторыю ў ваенны час, быў пад сумненнем. Ужо ў 1947 г. па сцэнарыі 30-х гадоў былі праведзены новыя сфабрыкаваныя працэсы супраць “нацыяналістычных” беларускіх арганізацый. Перамога ў вайне выкарыстоўвалася як важны патрыятычны козыр для ўмацавання аўтарытэту партыі і яе правадыра - Сталіна. Адраджэнне вёскі тармазілася апорай на калгасы і саўгасы, у фонд якіх прымусова вярталі зямлю, перададзеную сялянам падчас вайны. Аграрная палітыка ў Заходняй Беларусі была накіравана на скасаванне прыватнай гаспадаркі як асноўнай формы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. За два гады (1949 - 1950) чатыры пятых сялянскіх двароў былі аб’яднаны ў калгасы. Вёска, як і раней, разглядалася ў якасці донара індустрыялізацыі. У выніку па ўсіх важных паказчыках у сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1950 г. узровень 1940 г. не быў дасягнуты. Ужо ў 1953 г. былі прыняты першыя рашэнні, якія садзейнічалі развіццю вёскі. Паляпшалася матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне калгасаў і саўгасаў, былі павялічаны закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, памяншаліся падаткі з сялян. У 1958 г. тэхніка машынна-трактарных станцый была прададзена калгасам, каб павялічыць ступень іх самастойнасці. Але кардынальнаму паляпшэнню дзейнасці сельскай гаспадаркі перашкаджаў шэраг аб’ектыўных абставін. Па-першае, калектыўная гаспадарка не стварала дзейсных стымулаў для працы сялян з поўнай самааддачай. Па-другое, было прынята памылковае стратэгічнае рашэнне аб павелічэнні пасяўной плошчы за кошт апрацоўкі цаліны. Мэтазгодна было б укласці выкарыстаныя на гэта грошы ў наяўны сельскагаспадарчы фонд для павелічэння прадукцыйнасці. Па-трэцяе, адсутнічала паслядоўнасць у правядзенні сельскагаспадарчых рэформ. Характэрнай была “кампанейшчына” - правядзенне мерапрыемстваў па змяненні кіравання сельскай гаспадаркай, па масавых пасевах кукурузы і іншых паўднёвых раслін у не прыдатных для яе раёнах. Планы па развіцці сельскай гаспадаркі перыядычна не выконваліся. Так, калі за сямігодку (1959 - 1965) аб’ём прамысловай прадукцыі ўзрос у 2,1 раза, то валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі - толькі на 38%.Нягледзячы на хуткія тэмпы росту і развіцця новых важных галін прамысловасці (хімічнай, нафтаперапрацоўчай і г. д.), электрыфікацыю і газіфікацыю, прамысловасць апынулася ў няпростай сітуацыі. У эпоху навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў эканоміцы развітых краін свету адбываліся вельмі істотныя змены, якія мелі далёка ідучыя наступствы. Спажыванне станавілася больш спецыялізаваным, колькасць новых тэхналогій падвойвалася і патройвалася ўсяго за некалькі год, тэхналогіі ўсё больш хутка станавіліся састарэлымі і патрабавалі замены. Адсутнасць развітай сферы паслуг толькі пагаршала сітуацыю. Нарастаў дэфіцыт, які быў непазбежным вынікам бюракратызаванай структуры кіравання.
Пяцігодка 1966 - 1970 гг. была настолькі паспяховай, што потым атрымала назву “залатой”. У БССР аб’ём вытворчасці прадукцыі прамысловасці ўзрос на 79%, сельскай гаспадаркі - на 45%. Дзякуючы нізкім коштам на паліва і з’яўленню новых прадпрыемстваў, у 70-я гг. ВНП БССР перасягаў адпаведныя паказчыкі большасці рэспублік Савецкага Саюза, а таксама Аўстрыі, Венгрыі і Балгарыі. Нягледзячы на гэта, узровень аплаты працы заставаўся даволі нізкі. Пры агульным росце ўзроўню жыцця насельніцтва павялічвалася колькасць дэфіцытных тавараў, паколькі пры планавай эканоміцы немагчыма прадказаць рэальную патрэбу ў асобных відах прадукцыі. Хранічнай праблемай заставалася нізкая якасць тавараў, іх небагаты асартымент. У краіне пачаўся перыяд застою. Узмацніўся пераслед інакшдумаючых (дысідэнтаў). Аднак канцлагеры цяпер замяняліся на турмы і псіхіятрычныя шпіталі.