Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

52. Грамадска-палітычнае развіццё бсср у сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 80-х гг. XX ст

У 1944 г. БССР атрымала права знешніх зносін. У 1945 г. яна стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), а пасля і іншых уплывовых арганізацый. Аднак міжнародная дзейнасць БССР была вельмі абмежавана. Тым не менш гэта паспрыяла росту аўтарытэту рэспублікі. Смерць Сталіна (1953) мела пераломнае знач-не для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. На ХХ з’ездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Адбылася некаторая дэмакратызацыя грамадс. жыцця, былі рэабілітаваны многія ахвяры рэпрэсій. У 1961 г. новая праграма партыі мела намер пабудаваць камунізм у СССР да 1980 г., на працягу жыцця аднаго пакалення. Кіраўніцтва афіцыйна атрымала права адміністрацыйнага кантролю. На працягу 1960 - 1970 гг. усе беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову навучання. У 1964 г. Першы сакратар ЦК Кампартыі М. Хрушчоў быў вызвалены ад займаемай пасады, кіраваць партыяй і краінай быў пастаўлены Л. Брэжнеў. У 1965 г. на Беларусі кампартыю ўзначаліў П. Машэраў. Пасля змены кіраўніцтва ў сакавіку і верасні 1965 г. пленумы ЦК КПСС разгледзелі пытанні аб развіцці сельскай гаспадаркі і паляпшэнні кіравання эканомікай. Замест створанай у 1957 г. тэрытар-най сіс-мы кіравання была уведзена галіновая пад кіраўніцтвам асобных міністэрстваў. Былі пашыраны правы прадпрыемстваў па распараджэнні прыбыткамі (прадпрыемствы атрымалі магчымасць будаваць жыллё, дзіцячыя садкі, санаторыі для сваіх супрацоўнікаў, што павялічвала стымуляванне працы), былі прыняты меры па барацьбе з безгаспадарчасцю, па лепшым выкарыстанні рэсурсаў. З калгасаў і саўгасаў спісваліся даўгі, павялічваліся закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю, узрасла тэхнічная ўзброенасць вытворчасці. Канчаткова былі ліквідаваны апошнія прыкметы савецкага прыгонннага права для калгаснікаў - як і ўсе іншыя грамадзяне краіны, яны атрымалі пашпарты, права на пенсію, на гарантаваную аплату працы.

53. Культурнае жыццё бсср у сярэдзіне 50-сярэдзіне 80-х гг. 20 ст.

За гады ВАВ у рэспубліцы была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база школ, тэхнікумаў і ВНУ, загінула шмат настаўнікаў, выкладчыкаў і вучоных. Аднак да 1950 г. сетка школьнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі была адноўлена. У рэчышчы агульных спроб рэфармавання 50-х гг. праходзіла і рэфармаванне сістэмы адукацыі, але ў асноўным сярэдняй школы. Вялікія зрухі адбыліся ў развіцці бел. навукі, асабліва яе флагмана – Акадэміі навук. Значных поспехаў бел. навука дабілася ў такіх абласцях, як матэматыка, спектраскапія, люмінісцэнцыя, квантавая электроніка, ядэрная фізіка, парашковая металургія, біялогія, геалогія. Таксама развівалася гуманітарная навука. У прыватнасці, была выдана “Гісторыя БССР” у 5 тамах і “Беларуская Савецкая энцыклапедыя” у 12 тамах. У бел. літ-ру прыйшлі маладыя пісьменнікі і паэты: празаікі І. Шамякін, Я. Брыль, І. Мележ, А. Кулакоўскі, паэты К. Кірэенка, А. Вялюгін, драматургі А. Макаёнак, К. Губарэвіч. Большасць твораў прысвячалася падзеям мінулай вайны. Гэта “Глубокая плынь” І. Шамякіна, “Мінскі напрамак” І. Мележа, “Расстаёмся ненадоўга” А. Кулакоўскага і інш. Пачаў развівацца мемуарны жанр. У жывапісі найбольшай вядомасцю карысталіся імёны такіх мастакоў, чк В. Волкаў, Ф. Дарашкевіч, В. Стальмашонак, В. Цірко і інш. Актыўна працавалі кампазітары-песеннікі. “Радзіма мая дарагая”, “Лясная песня” У. Алоўнікава, “Песня пра Нёман” М. Сакалоўскага і шмат інш. песень актыўна гучалі па радыё і тэлебачанні.