Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

38. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на тэр-рыі Беларусі. Абвастрэнне паліт. Сітуацыі ў красавіку-верасні 1917 г.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. скінула з трона апошняга расійскага самадзержца Мікалая ІІ. Царская хеўра настолькі самаізалявала сябе, што дастаткова было 23 лютага выйсці на вуліцы Петраграда галодным жанчынам-работніцам, каб потым да іх далучыўся ўвесь працоўны люд сталіцы і вайскоўцы петраградскага гарнізона. Ні адно буйное вайсковае злучэнне, ні адна паліт. партыя не ўстала на абарону цара. 27 лютага Петраград быў у руках паўстанцаў. У лічаныя дні царская адміністрацыя была знішчана па ўсёй краіне. Ва ўсіх буйных гарадах прайшлі мітынгі і дэманстрацыі ў падтрымку Часовага ўрада. Узнікалі саветы сялянскіх дэпутатаў. Стварэннем новай адміністрацыі, падпарадкаванай Часоваму ўраду Расіі, займаліся грамадскія камітэты парадку. Яны фарміраваліся з дзеячаў былых земскіх і гарадскіх упраў, а таксама прадстаўнікоў ад саветаў. 300-гадовае самаўладдзе Раманавых, якое амаль паўтара стагоддзя трымала ў падпарадкаванні і беларускі народ, рухнула. Тым не менш беларускі рух не спыняўся. З канца 19 ст. ён ўжо набыў устойлівую тэндэнцыю да нарастання і актыўна ўплываў на вырашэнне лёсу пасляцарскай Расіі. Беларусаў ратавала ад дэнацыяналізацыі, па-першае, іх даволі высокая этнічная маса, па-другое, польска-рускае супрауьстаянне, па-трэцяе, наяўнасць уласнай гісторыка-культурнай традыцыі і, па-чацвёртае, непрываблівасць імперскіх ідэалаў.

39. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. На тэр-рыі Беларусі. Усталяванне савецкай улады.

Захоп улады бальшавікамі ў сталіцы(25 кастрычніка) актывізаваў дзеячаў партыі У. Леніна і на беларускіх землях. Ужо 26 кастрычніка ад імя Мінскага гарадскога савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў бальшавікі абвясцілі аб спыненні паўнамоцтваў дэмакратычна абранай у жніўні гарадской думы і перадачы ўлады гарадскому савету. Але лёгкай перамогі не атрымалася. Супраціўленне бальшавіцкаму экстрэмізму працягвалі прадстаўнікі старой улады і левацэнтрысцкія сілы ў Мінску, Магілёве і Оршы. Так, у Мінску ў супрацьвагу бальшавіцкаму Савету утварыўся рэвалюцыйна-дэмакратычны орган улады – Камітэт выратавання рэвалюцыі Зах. фронту. Змагацца з левым экстрэмізмам было цяжэй, бо, у адрозненне ад правага(карнілаўшчыны), ён умела карыстаўся сацыяльнай дэмагогіяй і меў падтрымку дэкласаванага вайной нас-ва. Антыбальшавіцкае супраціўленне ў Мінску было спынена 2 лістапада, калі на дапамогу Мінскаму савету з Зах. фронту прыбылі вайсковыя злучэнні, у тым ліку бронецягнік. У Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка Глаўнакамандуючага расійскіх войскаў, улада да бальшавікоў перайшла толькі 20 лістапада. Вялікая беларуская рада абмежавалася выданнем 27 кастрычніка “Граматы бел. народу”, дзе ацэньвала бальшавіцкі пераварот як праяву анархіі і заклікала да аб`яднання вакол сваёй арганізацыі. У лістападзе пасля канчатковай перамогі над Камітэтам выратавання рэвалюцыі расійскія бальшавікі стварылі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт(ВРК) Зах. вобласці(Віцебская, Магілёўская губерні і неакупаваныя паветы Мінскай і Віленскай губерняў). Ён стаў вышэйшым надзвычайным органам улады ў Беларусі і на фронце. Адной з першых мер новай улады было ўвядзенне цэнзуры над усімі выданнямі. З 18 да 25 лістапада бальшавікі правялі ў Мінску адразу 3 з`езды: абласны з`езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, абласны з`езд сялянскіх дэпутатаў і франтавы з`езд. Усе яны пераважна пад дыктоўку бальшавікоў выказаліся за неабходнасць для Беларусі савецкай улады і заснавалі адзіны Выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Зах. вобласці і фронту(Аблвыкамзам). “Сялянскія дэпутаты” выбіраліся пад непасрэдным наглядам вайскоўцаў-бальшавікоў. Ніводнага прадстаўніка бел. руху ў Аблвыканзаму не было. У склад вышэйшага органа ўлады, што стварылі бальшавікі, увайшлі А. Мяснікоў, В. Кнорын, К. Ландар, якія пражылі ў Беларусі каля годаці крыху больш і не ведалі ні жыцця бел. народа, ні яго мовы.