Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

19. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе і Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.

Геаграфічныя адкрыцці адкрылі перад еўрапейцамі дзверы ў невядомыя землі і такім чынам падарвалі ўсталяваныя схаластычныя ўяўленні ад чалавеку і Сусвеце. Усё гэта суправаджалася аслабленнем тысячагадовага панавання каталіцкай царквы ў духоўным жыцці еўрапейскага грамадства. Распачаты з гэтай прычыны рэфарматарскі(пратэстанскі) рух быў выкліканы, па-першае, жаданнем шырокіх колаў насельніцтва зрабіць царкоўныя падаткі меншымі, абрады – больш таннымі, пропаведзі – больш зразумелымі; па-другое, мацнеючыя нацыянальныя дзяржавы адчувалі патрэбу ва ўласнай ідэялагічнай базе і жадалі мець падкантрольныя па сабе царкоўныя інстытуты; па-трэцяе, дваранства і буржуазія прэтэндавалі на вялізныя зямельныя ўладанні каталіцкіх кляштараў(у Англіі ім належала да 40 % усіх асвоеных тэр-рый); па-чацвёртае, пратэстанскі рух дазваляў кансалідаваць грамадства для правядзення радыкальных буржуазных пераўтварэнняў. Вынікам рэфармацыі стала стварэнне з пачатку 16 ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцтва. У большасці краін Германіі і Скандынавіі атрымала распаўсюджванне лютэранства, у Швецыі і Нідэрландах – кальвінізм, у Англіі – англіканская царква. Агульнымі для ўсіх іх былі спадзяванне на выратаванне праз асабістую веру і без дапамогі царквы, адмова ад асобнага стану святара ў грамадстве, прызнанне Бібліі адзінай крыніцай веравучэння, прыняцце толькі некаторых з таінстваў(хрышчэнне і прычасце). Хуткае распаўсюджванне пратэстантызму прымусіла Ватыкан прыняць шэраг захадаў, якія ў далейшым атрымалі назву Контррэфармацыі. У першую чаргу яны былі накіраваны на ўмацаванне пазіцый каталітызму ў свеце. Асноўныя палажэнні Контррэфармацыі былі выпрацаваны на знакамітым Трыдэнцкім Усяленскім саборы, які з перапынкамі працягваўся з 1545 па 1563 г. У яго пастановах была ўмацавана ўлада Рымскага папы і біскупаў, пацверджаны асноўныя дагматы каталіцкага вучэння. Трэба адзначыць, што ўплыў Контррэфармацыі адчуваўся ва ўсім свеце. Найбольш вядомымі негатыўнымі праявамі яе ажыццяўлення сталі: бязлітасная дзейнасць судоў інквізіцыі ў Іспаніі, а таксама Варфаламееўская ноч у Францыі(24-25 жніўня 1572 г.), калі былі забіты тысячы французскіх пратэстантаў(гугенотаў). Беларусь: Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабой рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. У першую чаргу гэта датычылася кантактаў з Заходняй Еўропай. Найбольш яскравымі праявамі культурных кантактаў Беларусі з Цэнтральнай і Заходняй Еўропай стала амаль абавязковая адпраўка на вучобу ва універсітэты Германіі, Італіі і Францыі моладзі з асяроддзя шляхты і заможнага мяшчанства, а таксама запрашэнне сюды еўрапейскіх дойлідаў, жывапісцаў і майстроў-рамеснікаў для забеспячэння патрэб дзяржавы і правячай эліты. Значна актывізаваліся міжнародныя кантакты ВКЛ з канца 15 ст., калі ў Беларусі ўсё большую папулярнасць сталі атрымліваць гуманістычныя ідэі італьянскага Рэнесансу. Іх першай праявай у рэгіёне стаў пачатак кнігадрукавання і пераклад на родную мову шырока вядомых кніг, пераважна рэлігійнага зместу. У Беларусі падобную справу распачаў Ф. Скарына з Полацку(каля 1490-каля 1551), які атрымаў важнейшую па тых часах адукацыю у Кракаўскім і Падуанскім універсітэтах. Менавіта ён на працягу 1517-1519 гг. выдаў у Празе 23 кнігі Старога Завету. Пасля свайго пераезду ў Вільню Ф. Скарына арганізаваў першую ў ВКЛ друкарню, у якой убачылі свет “Малая падарожная кніжыца”(1522) і “Апостал”(1525). Практычна на адзін час з дзейнасцю Ф. Скарыны прыпадае і дзейнасць М.Гусоўскага(1470-я-пасля 1533), якога можна разглядаць у якасці пачынальніка свецкай літаратурнай традыцыі ў ВКЛ. У 1523 г. у Кракаве ён выдаў паэму “Песня пра зубра”, напісаную ім пра упдывам ідэй Адраджэння ў час знаходжання ў Італіі. Пратэстанскі рух. Найбольш раннім этапам стварэння ў Беларусі пратэстанскай абшчыны можна лічыць 1535 г., калі князь Ю. Алелькавіч выдзеліў у Слуцку зямельны ўчастак пад будаўніцтвам лютэранскай кірхі. Аднак больш шырокае распаўсюджванне ў ВКЛ атрымаў усё ж кальвінізм, які актыўна падтрымліваўся канцлерам літоўскім і ваяводай віленскім князем М. Радзівілам Чорным. у 1553 г. па яго ініцыятыве ў Брэсце быў заснаваны першы кальвінісцкі збор(храм). У цэлым к сярэдзіне 17 ст. на бел. землях было пабудавана 85 кальвінісцкіх і 7 арыянскіх храмаў. Найбольш значныя рэфарматарскія абшчыны знаходзіліся ў Вільні, Ашмянах, Браславе, Берасце, Глыбокім, Іўі, Лідзе, Мінску, Навагрудку, Оршы, Полацку, Слуцку і Смаргоні. У 1557 г. у Вільні быў утвораны Сінод пратэстанскіх абшчын ВКЛ. У 1564 г. уся шляхта і магнаты ў ВКЛ былі ўраўнаваны ў правах незалежна ад веравызнання, а ў 1573 г. сейм Рэчы Паспалітай зацвердзіў “Акт Варшалаўскай канферэнцыі”, дзе быў агучаны прынцып талерантнасці пры выбары рэлігіі(Статут ВКЛ 1588 г.). Менавіта пратэстанты актывізавалі кнігавыдавецкую справу ў Беларусі. У 1553 г. у Берасце(Брэсце) была выдадзена “Біблія”, у тэкстах якой добра прасочваўся ўплыў бел. народнай мовы. Вядомым рэфарматарскім дзеячам быў С. Будны(каля 1530-1593 гг.), які надрукаваў у 1562 г. у Нясвіжы беларускамоўны “Катэхізіс”. У далейшым ён стаў ініцыятарам перавыдання “Бібліі”(1572), “Новага завету”(1574), а таксама аўтарам шэрагу палемічных трактатаў. Яго сучаснікам і аднадумцам быў В. Цяпінскі(1530-я-каля 1600), які на ўласныя сродкі ў 1570-я гг. ажыццявіў пераклад на родную мову і выданне “Евангелля”.