Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

40.Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр.

Савецкая Расія так і не змагла абараніць Беларусь ад поўнай нямецкай акупацыі. У той жа дзень, 19 лютага, калі бальшавікі пакінулі Мінск, вызваленыя з турмы лідэры Цэнтральнай Беларускай вайсковай рады сабраліся, каб узняць на сябе забеспячэнне парадку і бяспекі ў горадзе. Да канца дня 19 лютага бел. сілы кантралявалі асноўныя аб`екты Мінска. Але тут умяшаліся прадстаўнікі польскага падполля і некаторыя польскія вайскоўцы з корпуса Ю. Доўбар-Мусніцкага. Позна ўвечары таго ж дня яны пачалі раззбройваць атрады бел. камендатуры. У ход ледзь не пайшла зброя, але ўдалося дамовіцца аб стварэнні агульнай польска-беларускай ваеннай камендатуры і падзеле горада на 2 сектары. Бел. сілы кантралявалі паўночна-заходнюю частку разам з плошчай Свабоды. З падполля выйшаў Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з`езда, ён абвясціў сябе вышэйшай уладай у Беларусі, вылучыў са свайго складу першы бел. урад – Народны сакратарыят Беларусі на чале з Я. Варонкам – і паабяцаў хуткае скліканне Усебеларускага ўстаноўчага сходу. Усё гэта дэкларавалася ў Першай ўстаўной грамаце да народаў Беларусі, апублікаванай 21 лютага. 25 лютага ў Мінску запанавалі немцы, якія з`явіліся тут яшчэ 21 лютага. Усталяваўшы сваю ўладу ў горадзе, яны забралі касу Народнага сакратарыята, сарвалі з яго будынк бела-чырвона-белы сцяг і выгналі службоўцаў. Бел. вайсковыя фарміраванні раззбройваліся. 3 сакавіка ў Брэсце паміж савецкай Расіяй і Германіяй разам з яе саюзнікамі быў падпісаны трактат аб міры. Брэсцкі дагавор узаконьваў падзел бел. зямель паміж ваюючымі бакамі. Бел. лідэры спачатку пратэставалі супраць узаконенай акупацыі немцаў. Але нельга было выключыць і верагодную магчымасць неяк дамовіцца з новымі гаспадарамі. Згодна з Брэсцкім дагаворам, немцы абавязаліся не прызнаваць на тэр-рыі былой Расійскай імперыі ніякіх новых дзяржаў, абвешчаных пасля 3 сакавіка, г. зн. і БНР. Яна лічылася часткай тэр-рыі савецкай Расіі і разглядалася, як своеасаблівы залог пад кантрыбуцыю, якую ленінскі ўрад абавязаўся заплаціць Нямеччыне. Аднак у выніку перагавораў 28 лютага нямецкая ваен. адміністрацыя ў Мінску дазволіла дзейнасць Народнага сакратарыята БНР у якасці бел. прадстаўніцтва.

41. Утварэнне бсср і ЛітБелСср. Савецка-польская вайна і яе вынікі.

Бальшавіцкім урадам у Петраградзе 31 студзеня быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят(Белнацкам). “Камісарам беларусаў” прызначылі А. Чарвякова, сакратаром – З. Жалудовіча. У ноч з 1 на 2 студзеня 1919 г. Часовы рабоча-сялянскі ўрад, які ўзначаліў З. Жалудовіч, прыняў Маніфест аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі(БССР). Спатрэбілася зусім нямнога часу, каб зразумець, што дзяржаўнасць Беларусі была для бальшавіцкага кіраўніцтва Расіі часовай дыпламатычнай мерай. Масква прызнала БССР толькі праз месяц пасля яе абвяшчэння. Тады стала магчымым сабраць 2-3 лютага 1919 г. у Мінску і Усебеларускі з`езд саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. З`езд устанавіў федэратыўны саюз з савецкай Расіяй і прыняў канстытуцыю, спісаную з расійскай. Новым прэм`эрам Беларусі замест З. Жалудовіча стаў А. Мяснікоў. Ён згадзіўся на зліццё савецкай Беларусі з савецкай Літвой, дзеля лепшай абароны ад знешніх ворагаў, а дакладней – Польшчы. Злучэнне адбылося 27 лютага 1919 г. паводле пастаноў ЦВК абедзвюх савецкіх рэспублік. Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка(ЛітБел) са сталіцай у Вільні ўключала Віленскую, Мінскую і Гродзенскую губерні.

Польская дзяржава канчаткова адрадзілася пасля капітуляцыі Германіі ў лістападзе 1918 г. Новая Польша прытэндавала на ўсходнія межы старадаўняй Рэчы Паспалітай, імкнулася як мага больш тэрытарыяльна павялічыцца. 14 лютага 1919 г. адбылася першая польска-савецкая сутычка ля Бярозы Картузскай, якая і паклала пачатак вайне. Знясіленая Грамадзянскай вайной Чырвоная Армія не магла аказаць добра ўзброенаму польскаму войску сур`ёзнага супраціўлення. Акрамя таго, бальшавікі адчувалі сябе ў Беларусі вельмі ненадзейна. Вясной і летам 1919 г. сялянскія выступленні супраць бальшавікоў адбыліся ў Нясвіжы, мястэчку Мір, Барыславе, у раёнах Полацка, Слуцка, Рагачова і інш. Пасля няўдач паўстанцы ішлі ў лясы, чакалі вызвалення ад бальшавікоў з дапамогай польскага войска. Таму ужо 19 красавіка 1919 г. польскія войскавыя злучэнні захапілі Вільню. Урад ЛітБела пераехаў у Мінск. Амаль адначасова(28 кастрычніка) палякі ўвайшлі ў Гродна і ліквідавалі там уладу ўрада БНР. У красавіку палякі занялі Кіеў. Занятымі бел. тэр-рыямі кіраваў Генеральны камісарыят усходніх зямель, створаны пры штабе Літ.-Бел. фронту. Яго узначальваў Е. Асмалоўскі. 14 мая 1920 г. Чырвоная армія перайшла ў наступленне, якое, аднак, хутка захліпнулася. Ужо ў ходзе наступлення на Варшаву савецкі ўрад пачаў дзяліць бел. землі. Улічваючы, што Літва варагуе з Польшчай, 12 ліпеня 1920 г. ён схіліў літ. кір-ва да падпісання мірнага дагавору ў Маскве. 12 ліпеня 1920 г. англійскі міністр замежных спраў Д. Керзан прапанаваў ваюючым бакам размежаванне па лініі Гродна-Ялаўка-Няміраў-Брэст. Аднак яно было адхілена савецкім і польскім урадамі. На мірных перагаворах у Рызе(верасень-кастрычнік 1920 г.). Расія згаджалася перадаць Польшчы Мінскую губерню ўзамен на прызнанне польскім бокам Украінскай ССР. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе савецкая Расія і Украіна, з аднаго боку, і Польшча – здругога заключылі перамір`е і папярэднія ўмовы міру. Такім чынам вайна падштурхнула распад царскай імперыі. На яе руінах адбылося ўзнаўленне бел. дзяржаўнасці(БНР, сакавік 1918 г.). Але бальшавіцкая Расія і буржуазная Польшча зрабілі ўсё, каб яе знішчыць. У ходзе савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. суседнія краіны раздзялілі не проста бел. землі, яны раздзялілі тэр-рыю беларускай дзяржавы. У студзені 1919 г. бальшавікі стварылі часовую БССР усяго на 2 месяцы для дыпламатычнага прыкрыцця свайго змагання з Польшчай, а ў 1920 г. проста вымушаны былі ўзнавіць савецкую Беларусь, каб супакоіць бел. камуністаў і ўтрымацца ва ўладзе.