Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

14. Вкл у канцы 13-70-я гг. 14 ст.

Панаванне вялікага князя літоўскага Тройдзеня(1270-1282 гг.) вызначалася барацьбой з Галіцка-Валынскім княствам, якая працягвалася з папераменным поспехам. У 1277-1281 гг. паспяхова ваяваў з крыжакамі за горад Дынабург(Дзвінск), ажыццяўляў паходы ў Мазовію падчас панавання вял. князя Віценя(1293 ці 1295-1316 гг.), пры якім канчаткова было замацавана Полацкае княства на падставе “рада” ад 1307 г., які гарантаваў аўтаномію і захаванне мясцовых законаў. Ён таксама ўвёў герб і пячатку з выявай пагоні. Пашырэнню тэр-рыі садзейнічала панаванне Гедыміна(1316-1341 гг.) – заснавальнік дынастыі Гедымінавічаў. Ён упершыню ўвёў тытул “вялікі князь літоўцаў і рускіх”. У 1320 г. ў склад ВКЛ увайшла Віцебская зямля, у 20-30-я гг. 14 ст. – Берасцейская зямля, Менскае княства і Турава-Пінская зямля. У 1323 г. перанёс сталіцу ў Вільню. Яго панаванне адзначана поспехамі ў барацьбе з крыжакамі. З гэтай жа мэтай узводзіліся абарончыя збудаванні(крэпасці ў Троках, Вільні, Медніках, Крэве і Лідзе). Яшчэ пры жыцці яго сыны атрымалі спадчыну. Альгерд атрымаў Віцебскае княства, Кейстут, Токі, Гарадзенскую і Берасцейскую землі, а малодшы сын Яйнут атрымаў Вільню і тытул вялікага кназя(1341-1345 гг.). У выніку змовы Альгерда і Кейнута Яйнут быў скінуты з прэстола і яму была перададзена васлаўскае княства. Вялікім князем стаў Альгерд(1345-1377 гг.). Пры ім у сяр. 14 ст. у склад ВКЛ увайшло бел. Падняпроўе. У 1355 г. далучаецца Бранскае княства, у 40-я гады 14 ст. – Чарнігава-Северскае, у 60-70-я гады ў ВКЛ увайшлі Кіеўская зямля, Падольскае і Валынскае княствы і Жамойцкія землі. За час княжання Альгерда тэр-рыя ВКЛ павялічылася амаль удвая. Уся тэр-рыя Беларусі была ўключана ў склад ВКЛ. У 50-я гады 14 ст. ў паліт залежнасці ад ВКЛ апынулася Смаленскае княства. Прадпрыняў 3 паходы на маскву(1368, 1370, 1372 гг.), атрымаў перамогу над татарамі ў бітве пры Сініх Водах у 1362 г. Альгерд памёр у 1377 г.

15. Вкл у канцы 14-першай палове16 ст.

Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам, Вітаўтам і Ягайлам. У гэтым трохкутніку перамог Ягайла, які стаў вялікім князем літоўскім(1377-1392 гг.), каралём Польшчы пад імем Уладзіслава ІІ з 1386 г. Ягайла ў пошуках дапамогі ў барацьбе з крыжакамі звярнуўся да Москоўскай дзяржавы, але прытэнзіі Масквы на усходнія землі вымусілі шукаць падтрымкі на захадзе. У 1385 г. адбылося заключэнне крэўскай уніі. Па яе ўмовах феадалы ВКЛ абавязаны былі прыняць каталіцтва, перадаць казну ВКЛ на карысць Польшчы і г.д. З гэтага часу пачынаецца каталіцкая экспансія на тэр-рыі Беларусі. Намеснікам у княстве застаўся Свідрыгайла, а незадаволеных феадалаў, у перш. чаргу праваслаўнага веравызнання, узначаліў Вітаўт, у выніку міжусобіца скончылася заключэннем Востраўскага пагаднення ў 1392 г. Па яго ўмовах узнаўляўсмя вялікакнямкі пасад, а самому ВКЛ гарантавалася аўтаномія, захоўвалася папярэдняя сістэма судаводства, фінансаў, самастойнае войска, тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел і інш. Вітаўт(1392-1430 гг., гады панавання). Пасля падпарадкавання сваіх праціўнікаў ў ВКЛ Вітаўт авалодаў Смаленскам(1404 г.), дабіўся прызнання ўлады над Ноўгарадам, тройчы арганізоўвах паходы на Маскву. У 1399 г пацярпеў паражэнне ад татараў на рацэ Ворскле, але падначаліў сабе поўдзень Падоліі, што дало выхад ВКЛ да Чорнага мора, узначаліў войскі ВКЛ у Грунвальдскай бітве(1410 г.), у выніку якой ў склад ВКЛ была звернута Жмуць. Унутраная палітыка Вітаўта вызначалася ліквідацыяй удзельных княстваў і ўвядзеннем інстытута намесніцтва. Пры Вітаўце ў ВКЛ пачынаецца чаканка ўласнай манеты – дынарыя. У гэты час паступова ўзмацнялася каталіцкая экспансія, гэтаму садзейнічала заключэнне Гарадзельскай уніі 1413 г., паводле якой надаваліся выключныя маёмасныя правы каталіцкай царкве, а таксама феадалам каталіцкага веравызнання. Паводле уніі было вырашана прызначаць на дзярж. пасады выключна католікаў. Але разам з гэтым Вітаўт дамогся раўнапраўнага становішча і праваслаўнай царквы. У 1416 г. быў зацверджаны асобны метрапаліт праваслаўнай царквы, незалежны ад Масквы(Грыгорый Цамблак). Вітаўт пашырыў тэр-рыю за кошт канчатковага далучэння Цверскага, Разанскага княстваў, а таксама вярхоўяў Акі. У 1430 г. Вітаўт памірае. Пасля смерці Вітаўта да ўлады прыходзіць Свідрыгайла(1430-1432 гг.). Ён з`яўляўся праціўнікам уніі з Польшчай, ва ўнутранай палітыцы абапіраўся на буйных бел. і украінскіх феадалаў правасл. веравызнання, якіх прыцягваў да дзярж. кіравання. пры Свідрыгайле назіраецца апошняя спроба выйсці з падпарадкавання Польшчы. У выніку з 1432 па 1436 гг. у ВКЛ адбываецца частковая феадальная вайна. На баку Свідрыгайлы Полацкае, Віцебскае, Смаленскае, Чарнігава-Северскае, Кіеўскае княствы. У 1432 і 1434 гг. вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч выдае прывілеі, якія ўраўноўваюць маёмасныя правы праваслаўных і католікаў. У 1432-1440 гг. вялікі князі літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч стаў вялікім князем пры падтрымцы католікаў, занімаў прапольскую пазіцыю, у склад Польшчы перадаў Валынь і Падолле. Яго палітыка і жорсткасць выклікала незадаволенасць бел., укр. і літ. феадалаў. Забіты князем Чартарыйскім у выніку змовы. З 1440 г. вялікім князем стаў Казімір Ягелончык. Адначасова з 1445(1447) ён становіцца каралём Польшчы. Праводзіў палітыку ўмацавання велікакняжацкай улады, запрыгоньвання сялян і пашырэння правоў феадалаў. У 1447 г. выдаў прывілей, які паклаў пачатак юрыдычнага замацавання залежнасці сялян. Выдаў судзебнік 1468 г. Вялікі князь літоўскі Аляксандр(1492-1506), адначасова кароль Польшчы з 1501 па 1507 гг. Падчас вайны 1500-1503 гг. ВКЛ страціла 26 гарадоў, у тым ліку Чарнігаў, Старадна, Бранск, Гомель і інш. Ён таксама выдаў прывілей 1492 г., па якому абмяжоўвалася ўлада вялікага князя, які без згоды паноў-рады не меў права прымаць ні якіх важных рашэнняў. Пры ім польскі сейм прыняў у 1505 г. радамскую канстытуцыю, якая пашырыла правы шляхты. 8 верасня 1514 г. адбылася Аршанская бітва – адзіная бітва на карысць ВКЛ. Наступны вялікі князь і кароль Польшчы – Жыгімонт І стары(1506-1507-1548 гг.). Пры ім падцверджаны і ўведзены статут 1529 г., вядомы як мецэнат і папячыцель навук, меў вялікую бібліятэку. За яго подпісамі былі выдвдзены 2 асноўныя граматы для Ф.Скарыны. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы – Жыгімонт ІІ Аўгуст(1548-1572 гг.). Апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў. Пры ім уведзены ў дзейнасць статут ВКЛ 1566 г., праведзены паліт., эканам. рэформы(адміністрацыйная 1565-1566 гг., аграрная “ўстава на валокі” 1557 г.), вынікам якіх стаў той факт, што грамадскі, дзяржаўны, палітычны і эканамічны лад ВКЛ быў набліжаны да адпаведнага лау Польшчы, што ў сваю чаргу стварала лепшыя ўмовы для заключэння чарговай уніі. У 1569 г. заключана Люблінская унія, паводле якой утвараецца адзіная дзяржава – Рэч Паспалітая.