Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

16. Дзяржаўны лад, сістэма судаводства і заканадаўства вкл.

Сістэма кіравання ў ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, якое бытавала ў Полацкім, Менскім, Наваградскім, Тураўскім і інш. княстваў. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння з Польшчай у арганізацыю кіравання сталі пераносіцца тыя рысы і формы, якія склаліся ў Польшчы. Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь(гаспадар). Ён з`яўляўся таксама суддзёй, адміністратарам, галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны. Вялікі князь меў даволі шырокія паўнамоцтвы: права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну, заключаць мір, прызначаць на дзярж. пасады і распараджацца дзярж. маёнткамі. Яму таксама належала права заканадаўчай ініцыятывы. Вялікі князь выбіраўся з прадстаўнікоў дома Гедымінавічаў, а пазней – Ягелонаў. Напачатку вузкім колам важнейшых саноўнікаў, а з канца 15 ст. – вальным ці агульным соймам з прадстаўнікоў усіх зямель. Ажыццяўляў свае паўнамоцтвы вялікі князь з удзелам рады, сойма і службовых асоб вярхоўнага кіравання. Джярж. лад ВКЛ можна вызначыць як парламанскую манархію. Непасрэдны уплыў вялікага князя, які адначасова з`яўляўся і польскім каралём на дзярж. справы аслабляўся працяглымі ад`ездамі ў Польшчу. Рада або паны-рада спачатку была дарадчым органам пры князю і назначалася па яго ўласным выбары. Паступова рада ўзмацнілася, ператварылася ў кіруючы орган, які з цягам часу юрыдычна абмежаваў уладу гаспадара і стаў пастаянным выканаўча-распарадчым заканадаўчым кантрольным і судовым органам. Права засядаць у ёй мелі каталіцкія віскупы па Яволі, Кашталяну, некаторыя старосты і найбольш важныя службовыя асобы(Маршалак, канцлер, гетман і інш.). Поўны састаў рады налічваў 45 чал., а пасля рэформы 1565 г. і стварэння новых ваяводстваў іх стала 65. Кампетэнцыя рады: пытанне абароны дзяржавы, міжнародныя адносіны, бягучае кіраванне, фінансавая дзейнасць, а таксама прызначэнне на вышэйшыя дзярж. пасады. Агульнадзяржаўны вольны сойм меў важнае значэнне ў сістэме органаў дзярж. улады. На яго пасяджэнне запрашаліся ўсе прадстаўнікі ўляхецкага саслоўя, вярхі каталіцкага і праваслаўнага духавенства. У 1512 г. быў прыняты закон, паводле якога павятовай шляхтай выбіраліся па 2 дэпутаты адпаведна. На соймах выпрацоўваліся агульныя кірункі знешняй і унутранай палітыкі. Вышэйшымі службовымі асобамі ў дзяржаве былі: 1. маршалак дземскі(ён з`яўляўся старшынёй на пасяджэннях сойма і рады, абвяшчаў пастановы гаспадара і рады, быў даглядчыкам за парадкам і этыкетам пры двары і падчас афмцыйных цырымоній кіраваў прыёмам замежных паслоў, дапускаў да гаспадара носьбітаў са скарбамі і чалабітнымі, судзіў за злачынствы, зробленыя на сойме); 2. гетман найвышэйшы(камандаваў узброенымі сіламі, калі на чале не стаяў вялікі князь, яго намеснікам з`яўляўся гетман польны. Гетман асабліва ў ваен. часы меў даволі шырокія паўнамоцтвы, у тым ліку права караць смертным пакараннем); 3. канцлер(кіраваў дзярж. канцылярыяй, пад яго наглядам ажыццяўлялася падрыхтоўка законапраектаў, прывілеяў, грамат. і інш. джярж. дакументаў, у яго знакодзілася вялікая дзярж. пячатка, без якой ніводзін дакумент не мог уступіць у сілу, яго намеснік з`яўляўся падканцлерам. У канцылярыі існаваў вялікі штат пісараў, талмачоў і інш. службовых асоб. У канцылярыі пісьмова на бел. мове(з 1696 г. на польскай) афармляліся ўсе пастановы і распараджэнні князя і рады. Дакументы, што выходзілі з канцылярыі, запісваліся ў асобныя кнігі, якія называліся літ. метрыкай). 4. падскарбій земскі( быў даглядчакам джярж. казны і выконваў абавязкі міністра фінансаў, яго намеснік, падскарбій чорны, адказваў за матэрыяльныя сродкі, якія шлі на ўтрыманне гаспадарскага двара. Мясцовае кіраванне на бел. землях залежала ад гіст. мінулага тэр-рыі, адміністрацыйна тэрытар. падзелу і ад уладальніка тэр-рыі). Найбольш буйныя старажытныя княствы(Полацкае, Віцебскае, Берасцейскае, Наваградскае) у першай палове 16 ст. былі ператвораны ў ваяводствы, а такія як Слуцкае, Попрыцкае і некатор. іншыя заставаліся княствамі. Асобнае кіраванне было ў гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права. На тэр-рыі ВКЛ першым горадам, які атрымаў магдэб. права, была Вільня(1387 г.), на тэр-рыі Беларусі – Брэст(1390 г.), Гродна(1496 г.), Менск(1499 г.). Галоўнай асобай у ваяводстве быў ваявода, які тут узначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і судовыя органы. Вая вода назначаўся вялікім князем і радай пажыццёва. Яго бліжэйшымі памочнікамі з`яўляліся кашталян(па ваен. справах), падваявода(па адміністр.-судовых), ключнік(даглядаў за зборам даніны), гараднічы(камендант замка. Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста. Як і ваявода назначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў павеце былі павятовыя сеймікі, на якіх маглі прысутнічаць усе шляхціцы паветаў. Яны збіраліся штогод, або некалькі разоў у год, у павятовых цэнтрах.