Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

26. Пачатак мадэрнізацыі ў краінах Заходняй Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст.

Мадэрнізацыя – працэс паступовага пераўладкавання грамадства пры пераходзе ад аграрна-рамеснай да індустрыяльнай цывілізацыі, пераходу ад феад. да буржуазнага грамадства. Прыкметы: індустрыялізацыя, урбанізацыя, дэмакратызацыя, развіццё навукі, адукацыі і культуры, абмежаванне пазіцый царквы(секулярызацыя), фарміраванне прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці, лібералізм(ідэйна-паліт. вучэнне, якое ўзнікла ў канцы 18-пачатку 19 ст., яго паліт. і эканам. мэты – скасаванне феад. парадкаў, абмежаванне манархіі, усталяванне парламентарнага ладу, павага да асобы, абарона прыватнай уласнасці). Для індустрыяльнага тыпу грамадства характэрна станаўленне капіталізму, які зараджаецца яшчэ ў феад. эпоху. Індустрыяльнае грамадства ахапіла пер-яд росквіту і упадка капіталізму. Капіталізм стварыў сістэму машын, а машынны хар-р вытворчасці вызначыў змены ва ўсіх сферах жыцця грамадства:эканамічных, сацыяльных і палітычных адносінах. Ужо на фазе ўпадка перадіндустрыяльнай цывілізацыі і пераходнага пер-яду да індустрыяльнай цывілізацыі павялічыліся тэмпы прыроста нас-ва і скараціліся магчымасці забяспечыць яго патрабаванні на абмежаванай базе мануфактурнай вытворчасці. Пагэтаму аб`ектыўнай неабходнасцю стаў пераварот у самім спосабе вытворчасці, і такі пераварот у выглядзе прамысловай рэвалюцыі адбыўся ў апошняй трэці 18-пачатку 19 ст. Такім чынам прамысловы пераварот – гэта пераход ад мануфактурнай да машыннай працы, звязаны з фарміраваннем прамысловай буржуазіі і вольнаёмнага рабочага класу. Дэатэхнічны пераварот адбыўся яшчэ ў 60-90-я гг. 18 ст. у тэксцільнай прамысловасці. Потым прамысловы пераварот перамяшчаецца ў іншыя краіны кантынентальнай Еўропы: ЗША і Расію. З сярэдзіны 19 ст. пачаўся тэхналагічны пераварот, чкі стаў працягам прамысловай рэвалюцыі. Асновай тэхналагічнага пераварота стала цяжкае машынабудаванне. Вялікае значэнне мела заснаванне электрычнасці і стварэнне электрарухавіка. З адкрыццём электрычнасці пачаўся пераварот у сродках сувязі(вынаходніцтва тэлеграфа(30-я гг. 19 ст., Расія, Шылінг), вынаходніцтва тэлефона(1876 г., Бэл, Англія), радыё(Папоў, Расія, 1895 г.), фатаграфія(1839 г., Францыя, Дайгер), кіно(брацья Люм`ер, Францыя, 1895 г.)). Прамысловая рэвалюцыя і тэхналагічны пераварот прывялі да стварэння і развіцця новай галіны эканомікі машынабудавання. Спачатку яно абмяжоўвалася вытворчасцю паравых рухавікоў, потым ўзнікла паравозабудаванне, с/г машынабудаванне і станкабудаўніцтва, а на рубяжэ 19-20 ст. – аўтамабілебудаванне і самалётабудаванне. Перамены ў эканоміцы тычыліся не толькі эканомікі, але і вялі да ўзнікнення канкурэнцыі. У гэтых умовах узнікаюць і ператвараюцца ў асноўную форму арганізацыі капіталу акцыянерныя кампаніі. Асобныя прадпрыемствы аб`ядноўваюцца ў прамысловыя групоўкі манапаліст. тыпу: картэлі, сіндыкаты, канцэрны і трэсты. Такім чынам у Еўропе і Паўн. Амерыцы 19 ст. – гэта час канчатковага ўсталявання заходняга тыпу цывілізацыі як тэхналагічнай цывілізацыі, заснаванай на прагрэсе навукі і тэхналогіі. На аснове тэхнагеннай цывілізацыі ў 19 ст. фарміруюцца індустрыяльныя, а ў 20-21 ст. постіндустрыяльныя грамадствы. Індустрыяльнае грамадства – грамадства, дзе машынная індустрыя займае вядучае становішча; галоўную ролю ў культуры такога грамадства займае навуковая рацыянальнасць, а прыярытэтнае значэнне надаецца развіццю тэхнічных навук.