Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

13. Прычыны ўтварэння і пачатак вкл.

Разглядаемы пер-яд – гэта час, калі на тэр-рыі Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, працягваўся працэс фарміравання феад. адносін. Узнікалі і пашыраліся новыя дзрж. утварэнні, працягвалі складвацца і нацыянальныя асаблівасці еўрап. народаў. Першыя бел. княствы сталі падмуркам, над якім пачалося ўтварэнне нов. дзяржавы з цэнтрам ў Наваградку. На сённяшні дзень пытанне аб ўтварэнні ВКЛ і ўваходжанні ў яго склад бел. зямель застаецца даволі забытым. У сучаснай гіст. навуцы існуюць розныя пункты гледжання на гэту праблему: 1. У савецкай гістыраяграфіі традыцыйна лічылася, што ў часы аслаблення Кіеўскай Русі і заваявання яго большай часткі мангола-татарамі ва ўмовах барацьбы з крыжакамі літ. князь Міндоўг змог аб`яднаць літ. землі і далучыць ваен. шляхам бел. землі. Прыхільнікі гэтай канцэпцыі падаюць ВКЛ як дзяржаву-прыгнятальніцу, а Маск. дзяржаву як вызваліцельніцу ад літ. і польск. прыгнёту. 2. Паводле больш памяркоўнага падыхода ВКЛ утварылася ў выніку тых сацыяльна-эканамічных працэсаў, якія адбываліся сярод літ. плямён у пераходны пер-яд ад першабытна-абшчыннага ладу да феадалізму. У феадальна-разрозненых заходнебеларускіх землях таксама спела аб`ектыўная неабходнасць у асобнай дзяржаве, якая б забяспечвала агульнасць тэр-рыі гасп. дзейнасці, абараняла класавыя інтарэсы феадалаў, адным словам з`яўлялася арганізатарам сацыяльна-эканамічнага і паліт. жыцця. 3. Згодна 3-яй канцэпцыі ВКЛ лічыцца усходне-славянскай бел. дзяржавай. Яе распрацоўшчык Мікола Ермаловіч сцвярджае, што ўтварэнне ВКЛ пачалося не з далучэння Чорнай Русі да Літвы, а наадварот з заваявання Літвы Навагрудчынай і было ажыццёўлена не ў інтарэсах літ. феадалаў, а беларускіх. Аўтар лічыць, што летапісная старажытная Літва знаходзіцца не на тэр-рыі сучаснай Літвы, а ў Верхнім Панямонні(землі паміж сучасным Мінскам, Наваградкам і Слонімам). На думку даследчыка літоўцы, якія ў гэты пер-яд знаходзіліся на больш ніжэйшай грамадска-паліт. ступені развіцця, не маглі захапіць больш развітых і магутных суседзяў.

Працэс уключэння бел зямель у склад ВКЛ быў паступовым і заняў амаль 100 гадоў. Ён ажыццяўляўся па-рознаму. У адных выпадках – ваен. сілы, у другіх – шляхам дынастычных шлюбаў, у з-іх – на аснове пагадненняў паміж літ. і ўсходнеслав. князямі. Аб`яднанню ў складзе моцн. дзяржавы садзейнічаў шэраг прычын: 1. небяспека з боку нямецк. органа і татарскіх набегаў; 2. інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі; 3. класавыя інтарэсы як літ., так і ўсходнеслав. феадалаў, якія імкнуліся ўмацаваць сваё панаванне над залежным нас-вам. Поспеху аб`яднання садзейнічала і тое, што літ. князі давалі абяцанне “не рухаць старадаўнасці і не ўводзіць навіны ў далучаныя землі”. Утварэнне з цэнтрам у Наваградку адносіцца да 1240-х гадоў. У 1248 г. на княжанне ў Наваградак быў запрошаны Міндоўг. Да 1248 г. аб`яднаў Прынямонне, уступіўшы ў канфлікт з Галініцка-Валынскім княствам на чале з Данілам Раманавічам. Амаль няспынная барацьба з крыжакамі прымусіла Міндоўга шукаць падтрымкі ў захаду. З гэтай прычыны ў 1251 г. ён прыняў хрысціянства па каталіцкаму абраду, а ў 1253 г. – каранаваўся ў Наваградку з дазволу папы Інакенція ІV. Міндоўг(1253-1263 – гады панавання) вёў барацьбу з Тэўтонскім і Лівонскім Ордэнамі, у 1260 г. разбіў іх войскакаля воз. Дурбе. Забіты падчас змовы князёў Даймонта і Траняты. З 1263 г. па 1264 г. вялікім князем літоўскім з`яўляўся Траняты. У асобе полацкага князя Таўцвіла бачыў небяспечнага саперніка, таму і забіў яго, але неўзабаве і сам быў забіты. Вялікі князь Войшалк(1264-1267 гг., гады панавання) абапірабчыся на бел. баяр і галіцка-валынскіх князёў заваяваў Нальшаны, Дзявоўтву, аб`яднаў Наваградскую, Пінскую, Полацкую і Віцебскую землі. У 1267 г. Войшалк перадаў уладу свайму швагру галіцкаму князю Шварну(1267-1270, гады панавання), які працягваў далейшае аб`яднанне.