Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

55. Набыцце дзяржаўнай незалежнасці. Грамадска-палітычнае жыцце Рэспублікі Беларусь ва ўмовах суверынітэту

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азна-чала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз. Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублік і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбытнымі. Гэтаму супрацьстаялі дзве супрацьлеглыя сілы. 3 аднаго боку, патрыятычныя нацыянальныя і нацыяналістычныя рухі ў рэспубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Саюза. 3 другога, кіруючая партынна-дзяржаўная наменклатура стаяла за захаванне Саюза як унітарнай дзяржавы, але толькі з падмаляваным фасадам. 3 гэтым адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі і на захаванне каманднай эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне над грамадствам. Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі ў Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага 1991 г. путчу, у ходзе якога быў створаны Дзярж. камітэт па надзвычайнаму становішчу (ГКЧП) Звесткі аб жнівеньскім путчы ў Маскве і пераходзе ўлады ў краіне да самазванага ГКЧП былі ўспрыняты кіраўніцтвам КПБ з разуменнем, але скарацечнасць падзей не дазволіла яму цалкам праявіць сябе. Дэмакратычныя сілы рэспублікі адкрыта выступілі супраць змовы. Путч праваліўся. Пасля маскоўскіх жнівеньскіх падзей 1991 г. працэс суверэнізацыі рэспублікі значна паскорыўся. Афармленне дзярж. незал-сці Рэспублікі Беларусь. Важнае знач. для практычнага замац-ння суверэнітэту рэспублікі і пераўтварэння яе ў незалежную дзяржаву мела рашэнне, прынятае Вярхоўным Саветам 25 жніўня 1991 г., аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянст-ве Рэспублікі Беларусь», якое з’яўляецца неад’емным атрыбутам дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі Цэнтрам СНД вызначана сталіца Беларусі горад Мінск. Сёння аб’яднанне незал. дзярж знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб’яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза. У замацаванні суверэнітэту Рэспублікі Беларусь асобае месца належыць Канстытуцыі, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з’явіла-ся прыярытэтным накірункам дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў. Аднак на шляху будаўніцтв-а маладой дзяржавы ўзніклі не-прадбачаныя дадатковыя цяжкасці, якія былі звязаны з неда-кладнасцямі самой новай Канстытуцыі. У прыватнасці, у ёй недастаткова выразна праводзілася раздзяленне функцый і паў-намоцтваў паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі, што пры-вяло да абвастрэння ў другой палове 1996 г. унутрыпалітычнага крызісу ў краіне. 3 мэтай выйсця з яго Прэзідэнт рэспублікі А. Р. Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэн-думу па пытанню прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэс-публікі Беларусь і па некаторых іншых пытаннях. Пры прэзідэнцкай форме кіравання Прэзідэнт фарміруе вы-шэйшы выканаўчы орган улады і нясе адказнасць за яго дзей-насць. Дзейнасць Прэзідэнта рэгламентуецца Канстытуцыяй і законамі. Новы ўрад — Кабінет міністраў Рэспублікі Беларусь са жніўня 1994 г. па лістапад 1996 г. узначальваў М. Чыгір. Галоў-ным напрамкам дзейнасці Прэзідэнта і ўрада з’явілася распра-цоўка і ажыццяўленне праграмы па вываду эканомікі з крызісу, гэта значыць спынення падзення вытворчасці, а потым і забеспя-чэння яе росту, прадухілення нарастання інфляцыі, абароне на-сельніцтва ад поўнага збяднення.