Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пися.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
484.86 Кб
Скачать

18. Рэнесанс у Еўропе і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель у канцы 14-16 ст.

Яскравай праявай фармір-ня новых бурж. адносін стаў росквіт культуры і навукі. Італьянскія філосафы і асветнікі заклікалі звярнуцца да дух. традыцый антычнасці, дзе на першым месцы стаяў не Бог і хрысц царква, а непасрэдна чалавек. Тэрмін “рэнесанс” паходзіў ад франц. слова renaitre, што можна перакласці як “адраджаць”. Рэнесансавая культура прапагандавала наяўнасць абсалютнай духоўнай свабоды асобы і яе нічым неабмежаваныя магчымасці ў самасазнанні і даследаванні навакольнага свету. Росквіт Рэнесансу прыходзіцца на 15-16 ст, калі ў Італіі хуткімі тэмпамі развів-ся свецкая архітэктура(Л.Альберці, А.Паладыо),навука(Дж.Бруна, Г. Галілей, Л.да Вінчы, М.Макіавелі),літ-ра(А.Дантэ,Ф.

Петрарка, Д.Бакачыо).Славутымі прадстаўнікамі тагачаснага італьянскага мастацтва былі Рафаэль(Рафаэла Санці), Тыцыян

(Тыцыяна Вечэліо), Мікеларджэла Буанароці, Б.Чэліні. Дзякуючы кнігадрукаванню і пратэстантызму Рэнесанс пашыр-ся і на іншыя рэгіёны Еўропы, дзе сярод яго актыўных прыхільнікаў былі У.Шэкспір,А.Дзюрэр,М.Сервантэс,М.

Капернік, М.Мантэль, Э.Ратэрдамскі, Ф.Рабле і інш. Крызіс феадалізму і фарміраванне новых капіталіст. адносін адбываліся ва усёй Зах. Еўропе, што выклікала ўзмацненне эксплуатацыі ніжэйшых колаў нас-ва. Рэальная пагроза народнай рэвалюцыі садзейнічала кансалідацыі вакол каралеўскай улады прывілеяваных саслоўяў, а таксама заможнай часткі буржуазіі. У сваю чаргу гэта прывяло, па-першае, да ліквідацыі апошніх рэшткаў феад. раздробленасці(акрамя Германіі). Па-другое, такія краіны, як Англія, Францыя і Іспанія, пачалі ператварацца ў моцныя абсалютысцкія нацыянальныя дзяржавы, што спрыяла паскарэнню развіцця гаспадаркі і культуры. Больш складаным было становішча на Пірэнейскім паўвостраве, дзе партугальцы і іспанцы з пачатку 8 ст. вялі нацыянальна-вызваленчую барацьбу супраць арабаў(Рэканкіста). Завяршэнне 800-гадовай вайны востра паставіла перад мясцовай элітай пытанне аб магчымых крыніцах новых прыбыткаў. Наяўнасць вялікай арміі дазволіла Іспаніі значна пашырыць свае ўладанні ў Еўропе. Завяршэнне кансалідацыйных працэсаў у Зах. Еўропе, акрамя таго, абумовіла і пачатак каланіальнай экспансіі. Пры ўсім гэтым эпоха Адраджэння вярнула папулярнасць тэорыі аб шарападобнасці Зямлі, што супала з хуткім удасканаленнем суднабудаўніцтва і навігацыі. У найбольш выгадным станов. апынуліся Парткгалія і Іспанія, якія мелі буйнейшы ў Еўропе флот і ўдалае для трансатлантычных экспедыцый местазнаходжанне. Вынікам шматгадовых намаганняў гэтых краін сталі: адкрыццё Х. Калумбам у 1492 г. Кубы і Ямайкі, а ў далейшым і Узбярэжжа Цэнтр. Амерыкі і прыбыццё ў 1492 г. судна Васка да Гамы ў Індыю; кругасветн. паляванне экспедыцыі Ф. Магелана(1519-1522). Новыя тэр-рыі сталі невычарпальнай крыніцай прыпраў, золата і срэбра, што празмерна ўзбагаціла эліту Іспаніі і Партугаліі. Што ж датычыцца інш. еўрап. дзяржаў, то іх каланіяльная экспансія да канца 16 ст. мела вельмі абмежаваны хар-р. Англія, Францыя і Нідэрланды імкнуліся знайсці ўласны шлях у Ціхі акіян і Індыю. Аднак іх пошукі так званага “паўночнага праходу” прывялі толькі да пачатку вывуч-ня сучачнай Канады і пашырэння гандл. сувязяў праз Архангельск з Масковіяй. Агульным вынікам Вялікіх геаграф адкрыццяў можна чічыць наступнае: па-першае, значнае паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу; па-другое, далейшае ўдасканаленне атрымала фінансавая сістэма і банкаўска-крэдытная справа; па-трэцяе, пач-ся стварэнне новых галін вытворчасці, арыентаваных на прывазную з калоній сыравіну(цукар, шоўк); па-чацвёртае, паступленне ў Еўропу вялікай колькасці каштоўных металаў выклікала “рэвалюцыю цэн”(змяншэнне вартасці каштоўных металаў), што спрыяла ўзбагачэнню буржуазіі; па-пятае, распачалася каланізацыя новых тэр-рый, якая зменшыла сацыяльн. напружанне ў Еўропе.