Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_2_OTL.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
20.04.2019
Размер:
358.4 Кб
Скачать

12. Элементы зместу: тэма, праблема, ідэя, пафас.

Змест складаюць ідэйна асэнсаваныя, эстэтычна, асвоеныя жыццёвыя з’явы, у тым ліку думкі, пачуцці, праблемы.

Элементы зместу: 1) Тэма. Увасобленне задумы пісьменніка ў канкрэтных жыццёвых з’явах і падзеях, што вобразна паказвае мастак слова.

2) Праблема.

3) Ідэя. Асноўная думка, што сцвярджаецца ўсім моўнавобразным ладам.

4) Пафас (ад грэч. Pathos – пачуццё натхненне жорсць) – ідэя-жарсць, якой натхняецца пісьменнік, якая прадвызначае усе яго ідэйна-мастацкія пошукі, увасабляецца ў мастацкай тканіне усіх ці большасці ягоных твораў. Так пафас творчасці большасці бел. Дарэвалюцэонных і савецкіх пісьеннікаў стала купалаўскі. Ідэя “людзьмі звацца” – ідэя сац. І нац адраджэння роднага народа. Часам тэрмін “пафас” ужываецца ў адмоўным сэнсе (“пусты”, “напышлівы”), або збліжваецца па свайму сэнсу з эстэтычнымі катэгорыямі “высокае” і “нізкае”. Пафас трагічны, гераічны, сатырычны, ідылічны.

Аўтарская суб’ектыўнасць (кампаненты):

  • Рэфлектуўны кампанент (думкі, пачуцці)

  • Нерэфлектыўны (аксіёматычныя ўяўленні пэўнай культурнай традыцыі)

  • Псіхаідэалогія грамадскай групы, да якой належыць пісьменнік

  • Міфапаэтычны план твора

Творы мастацтва, мастацкай літаратуры асабліва, заўсёды выяўляюць ідэйна-эмацыйнае стаўленне пісьменнікаў да тых сацыяльных характараў, якія імі намаляваныя. Менавіта ў ідэйнай адзнацы мацней і ясней усяго выяўляецца ідэалагічная сутнасць твораў мастацкай літаратуры.

13. Выбар тэмы. Тэматыка мастацтва.

ТЭМА (грэч. 'галоўная думка') — гэта жыццёвая праблема, пастаўленая пісьменнікам у творы. Тэма – сфера адлюстравання рэчаіснасці.

Тэма – пасрэднік паміж эстэтычнай рэальнасцю твора і рэчаіснасцю. З пункту гледжання рэчаіснасці, тэма – праблемны або карцінны змест. З эстэтычнай рэальнасці мы можам казаць пра ўнутраную тэму твора або асабістую думку пісьменніка.

Выбар тэмы абумоўлены:

- жыццёвым вопытам,

- грамадзянскімі і асабістымі інтарэсамі,

- светапоглядам,

- ідэйнай пазіцыяй пісьменніка.

Тэма непасрэдна звязана з ідэяй твора. У беларускай літаратуры, напрыклад, знайшлі сваё адлюстраванне такія тэмы, як гераізм народа ў мінулай вайне (творы В. Быкава, I. Навуменкі, А. Адамовіча, Я. Брыля), гістарычнае мінулае Беларусі (творы У. Караткевіча, Л.Дайнекі, У. Арлова,), жыццё сучаснай вёскі (творы С. Грахоўскага, I. Пташнікава, М. Гіля), чалавек і прырода (творы В. Карамазава, А. Жука, В. Казько), чарнобыльская аварыя (творы I. Шамякіна, В. Пгевіча, У. Някляева), а таксама «вечныя» тэмы кахання, дружбы, жыцця і смерці, любові да радзімы і інш. У буйных эпічных творах можа вылучацца некалькі тэм. Так, шматтэмнасцю характарызуецца «Палеская хроніка» I. Мележа (калектывізацыя, барацьба паміж старым і новым і змены ў свядомасці людзей, каханне і інш.).

В.Шкловский: “Найти тему – очень сложная вещь. Основной совет – писать о современности, писать о совершенно определенных вещых, случаях. Не бояться, что тема велика или мала. Не бойтесь, что в своем рассказе вы не разрешите вопрос. Самое главное, чтобы тема хоть затронула вопрос, чтобы она была способна отложить материал и повернуть по новому то явление, которое берется в основу».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]