Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
E1.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
273.89 Кб
Скачать
  1. Месца беларускіх зямель ва ўсходнееурапейскай геапалітычнай прасторы XV - першай паловы XVI ст. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам I суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

У пач. 13 ст. на бел землях пач. барацьба з нямецкими рыцарами-крыж., якия, пашыраючы каталицкую веру, пачали захоп чужых тэр., так званы нациск на Усход.Ствар. ордэн Мечаносцау(1202) и Тэутонски(к.12 ст.).У 1237 г. яны абъядн. и стварыли дзяржаву са сталицай у Мальбарку.

У 1331 г. пры Гедзимине адбылася пераможная битва войска Вкл з Тэут.орд. на рацэ Акмяне.

Рашаючае знач. з праникненнем крыжакоу на Усход мела Грунвальдская битва.Галоунай падзеяй вайны стала битва под Грунв. 15 липеня 1410 г.(Дуброуна на тэр. суч. Польшчы) памиж абъяднаными силами польска-лит-бел войска и Тэутонским ордэнам. Войски ВКЛ налич. 40 харугвау-баявыя атр. к-цю ад 60 да 600 копъяу.Капъё-баявая тройка:рыцар-вершник, збраяносяц-парабак и лучник.Узначалиу Витаут.Пол. кар. выст. 50 харугвау. Агульнае кираун. ажыцяуляу пол. кар. Ягайла. У абъядн. войску были харугвы з Украины, рус. дружына з Ноугарада, атрад з Чэхии пад кирауництвам Яна Жыжки и татарская конница. Па падликах войска наличвала каля 40 тыс. чал.

Войска крыж. мела больш за 30 тыс. воинау, у их было лепшае узбраенне. Киравау магистр Ульрых Фон Юнгинген. Битва пачалася з атаки конница Витаута. Крыж. адыйшли да бамбардау- гармат, што страляли каменными ядрами.Аднак гэта не спын. конницу Витаута. Тады крыж. кон. нанесла удар у адк. и прымус. адступиць частку. Палки Смаленскае кн. праяв. стойкасць, 2 з их потым злуч. з харугвами польскага войска, якое перайшло у наступленне.Войски саюзн. акружыли рыцарау и нанесли рашучае паражэнне.Паражэнне Тэут. орд. азначала крах 200-гад. крыж. агрэсии у Еуропе. Перамога павысила аутарытэт ВКЛ и Польшчы

З маскоускай дзяржавай

З другой паловы ХV ст. ускладніліся адносіны ВКЛ з Крымскім ханствам, якое ў 1480 г. заключыла антылітоўскі саюз з Вялікім княствам Маскоўскім. З канца ХV ст. адбываецца канфлікт з Вялікім княствам Маскоўкім. Масква прад’яўляла прэтэнзіі не толькі на тыя рускія княствы, якія пакуль яшчэ заставаліся самастойнымі, але і на землі ВКЛ, населеныя праваслаўным, рускім па тагачаснай тэрміналогіі, насельніцтвам. Акрамя таго, пачынаючы з канца ХV ст., маскоўскі вялікі князь Іван ІІІ абвясціў сябе абаронцам інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва ВКЛ, умешваючыся тым самым ва ўнутраныя справы заходняга суседа. А з 1492 па 1494 г. доўжылася ўжо першая маскоўска-літоўская вайна. У выніку яе да Маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства і землі ў вярхоўях Акі. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Пскоў, Ноўгарад, Цвер. Мірная дамова 1494 г. была замацавана шлюбам вялікага князя Аляксандра з Аленай, дачкой вялікага князя маскоўскага Івана ІІІ. У 1500 г. пачалася чарговая маскоўска-літоўская вайна, якая доўжылася да 1503 г., калі было абвешчана 6-гадовае перамір’е і вызначаны новыя межы паміж дзяржавамі. Да Масквы адышла прыкладна трэцяя частка тэрыторыі ВКЛ з 19 буйнымі гарадамі, у т. л. Гомелем, Бранскам, Чарнігавам, Ноўгарад-Северскім, Старадубам і г.д.

Пры Жыгімонце Старым войны з Маскоўскай дзяржавай аднавіліся. Вайна 1507 – 1508 гг. нікому не прынесла поспеху (ВКЛ вярнула толькі Любеч і пяць смаленскіх валасцей) і скончылася т. зв. “вечным мірам”, які доўжыўся толькі 4 гады. У 1512 г. вайна аднавілася. Яна цягнулася 10 гадоў. У ходзе яе 31 ліпеня 1514 г. быў страчаны Смаленск, а 8 верасня 1514 г. адбылася знакамітая бітва пад Оршай, у якой гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі дашчэнту разбіў больш чым удвая пераважаючае маскоўскае войска. У 1522 г. было падпісана 5-гадовае перамір’е, па ўмовах якога Смаленская зямля засталася за Масквой, шматлікі “маскоўскі палон” – за ВКЛ. Але мір так і не быў падпісаны з-за спрэчак наконт Смаленска. Таму перамір’е было прадоўжана ў 1527 і 1532 гг. У 1534 г. пачалася чарговая вайна, якая доўжылася да 1537 г., калі было падпісана 5-гадовае перамір’е, якое затым працягвалася ў 1542 і 1548 гг. (да 1562 г.). У выніку яе ВКЛ вярнула Гомель, аднак страціла шэраг тэрыторый на поўначы. У сярэдзіне ХVІ ст. ВКЛ сустрэлася з дамаганнямі Івана ІV ужо на сучасныя беларускія і ўкраінскія землі. Гэта сведчыла аб пагрозе існаванню ВКЛ. З 1559 г. ВКЛ аказалася ўцягнутым у чарговы ваенны канфлікт, які меў самыя страшныя наступствы для яго далейшага лёсу. Барацьба гэта прывяла да значных тэрыторыяльных страт і прымушала ВКЛ шукаць лепшага паразумення са сваім партнёрам па уніі – Польшчай.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]