Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
E1.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
273.89 Кб
Скачать
  1. Абвяшчэнне I заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі і эвалюцыя палітычнай сістэмы. На хвалі перабудовы і новага палітычнага мыслення ў СССР у канцы 1989 г. адбыліся змены ў краінах Усходняй Еўропы, якія ўваходзілі ў так званы «сацыялістычны лагер». У іх узняліся масавыя антытаталітарныя рухі за аднаўленне дэмакратычных правоў і свабод, якія прывялі да падзення кіруючых дзяржаўна-палітычных рэжымаў.

Рух за набыццё дзяржаўнага суверэнітэту ў канцы 1980  пачатку 1990- х г. актывізаваўся і ў рэспубліках СССР. Дэмакратызацыя перыяду перабудовы нечакана абвастрыла нацыянальныя праблемы, якія лічыліся кіраўніцтвам Савецкага Саюза вырашанымі. У 1990 г. адбыўся сапраўдны «парад суверэнітэтаў». Першымі запатрабавалі ажыццяўлення свайго канстытуцыйнага права на выхад са складу СССР рэспублікі Прыбалтыкі: у сакавіку 1990 г. аб поўнай дзяржаўнай незалежнасці абвясціў урад Літвы, а пазней  Латвіі і Эстоніі. У той жа час у Маскве стала відавочнай канфрантацыя паміж саюзным урадам М.С.Гарбачова, прызначанага ў сакавіку 1990 г. прэзідэнтам СССР, і кіраўніцтвам РСФСР на чале з Б.М.Ельцыным. 12 чэрвеня 1990 г. быў абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі, а 16 ліпеня 1990 г.  Украіны.

Пад уплывам падзей, якія адбываліся ў суседніх рэспубліках, рух за набыццё дзяржаўнага суверэнітэту актывізаваўся і ў Беларусі. Гэтаму спрыялі таксама праведзеныя ў 1990 г. у БССР першыя альтэрнатыўныя выбары і абранне ў беларускі парламент значнай колькасці прыхільнікаў дэмакратычнага развіцця. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Першы артыкул гэтага дакумента дэклараваў, што Беларусь з’яўляецца суверэннай дзяржавай, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Пры гэтым ажыццяўленне пералічаных прынцыпаў планавалася ў рамках Савецкага Саюза, ператворанага ў дэмакратычную прававую дзяржаву.

Між тым, палітычная сітуацыя ў СССР абвастралася, паўстала пытанне аб магчымасці існавання Саюза ўвогуле. У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум па праблеме захавання СССР, у якім прынялі ўдзел толькі 9 з 15 саюзных рэспублік (акрамя Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Арменіі і Малдовы). І хоць 3/4 удзельнікаў галасавання выказаліся станоўча на карысць СССР, але гэта не магло адбыцца пры адначасовым жаданні рэспублік ажыццяўляць дзяржаўны суверэнітэт.

Палітычная сітуацыя ўскладнялася пагаршэннем эканамічнага становішча. 2 красавіка 1991 г. урад СССР павялічыў цэны на прадукты харчавання, што выклікала ў Беларусі шматтысячныя забастоўкі, адным з галоўных патрабаванняў якіх было ўсталяванне дзяржаўнай незалежнасці.

Путч ГКЧП. Падчас падрыхтоўкі новага саюзнага дагавора актывізаваліся рэакцыйныя сілы ў Маскве, якія выступалі супраць змен ва ўсіх сферах жыцця грамадства і за захаванне Савецкага Саюза як унітарнай дзяржавы. У перыяд з 19 па 21 жніўня 1991 г. група вышэйшых дзяржаўных асоб, карыстаючыся адсутнасцю ў Маскве М.С.Гарбачова, здзейсніла спробу дзяржаўнага перавароту. Прадстаўнікі партыйна-дзяржаўнай наменклатуры звярнуліся да грамадзян СССР з заявай аб тым, што палітыка перабудовы зайшла ў тупік, прэзідэнт «у сувязі з хваробай" не можа выконваць свае функцыі, і абвясцілі, што ўлада пераходзіць да створанага імі Дзяржаўнага камітэта па надзвычайнаму становішчу. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як путч ГКЧП (ад расійскага ― Государственный комитет по чрезвычайному положению).

Аднак дэмакратычныя сілы на чале з Б.М. Ельцыным арганізавалі сапраўдную акцыю грамадзянскага непадпарадкавання ГКЧП, паколькі відавочнымі былі сапраўдныя мэты змоўшчыкаў: пры дапамозе войскаў і КДБ падавіць дэмакратычныя рухі і аднавіць таталітарны рэжым у СССР. У шмат якіх рэспубліках і гарадах прайшлі мітынгі і дэманстрацыі пратэсту. На тэрыторыі Беларусі партыйнае кіраўніцтва падтрымала путч, але дэмакратычныя сілы рэспублікі адкрыта выступілі супраць змовы і па прыкладу Масквы арганізавалі мітынгі пратэсту.

Путч з самага пачатку быў асуджаны на няўдачу, паколькі немагчыма атрымаць прыхільнасць насельніцтва, вяртаючы яго ў лона таталітарнага рэжыму.

Шлях да незалежнасці. Правал путча значна паскорыў працэсы дэзінтэграцыі ў Савецкім Саюзе і спрычыніўся да хутчэйшага набыцця Беларуссю сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне аб наданні Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статуса канстытуцыйнага закона. На тэрыторыі Беларусі, як і ўсяго Савецкага Саюза, была прыпынена дзейнасць КПСС. Законам «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР», прынятым 26 жніўня 1991 г., усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, размешчаныя на тэрыторыі БССР, пераводзіліся ва ўласнасць рэспублікі.

А 19 верасня 1991 г. вышэйшы заканадаўчы орган краіны зрабіў наступны крок насустрач дзяржаўнаму суверэнітэту – у гэты дзень была зацверджана новая назва дзяржавы – «Рэспубліка Беларусь», а яе дзяржаўнымі сімваламі сталі бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».

Разам з тым саюзнае кіраўніцтва рабіла апошнія спробы стрымаць канчатковы развал СССР. На пачатку верасня 1991 г. у Маскве працаваў V з’езд народных дэпутатаў СССР, які так і не здолеў стварыць новы Вярхоўны Савет СССР, паколькі некаторыя рэспублікі накіравалі туды сваіх прадстаўнікоў толькі з правам назірання. Было відавочна, што прапанаваныя Прэзідэнтам СССР М.С.Гарбачовым прынцыпы аб’яднання ў рэспубліках сустрэлі насцярожана. Да таго ж, факт афіцыйнага прызнання 9 верасня 1991 г. незалежнасці трох Прыбалтыйскіх рэспублік яшчэ больш умацаваў цэнтрабежныя сілы ў СССР.

Кіраўнікамі Беларусі (С. Шушкевіч), Расіі (Б. Ельцын) і Украіны (Л. Краўчук) 8 снежня 1991 г. былі падпісаны Белавежскія або Віскулёўскія пагадненні (ад назвы ўрадавай рэзідэнцыі «Віскулі» ў Белавежскай пушчы) аб утварэнні новай саюзнай супольнасці – Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД) са штаб-кватэрай у Мінску. Адначасова было абвешчана аб дэнансацыі дагавора аб утварэнні СССР ад 30.12.1922 г. Да канца снежня да СНД далучыліся Казахстан, Малдова і Азербайджан.

Сітуацыя, звязаная з узнікненнем СНД, ацэньваецца неадназначна. З аднаго боку, распад СССР прывёў да парушэння эканамічных сувязяў, якімі былі звязаны прадпрыемствы ў адзіны эканамічны арганізм. Гэта прывяло да скарачэння вытворчасці, паглыблення крызісу і, як следства, да рэзкага падзення жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Да таго ж, у некаторых рэгіёнах былога СССР выбухнулі нацыянальныя канфлікты. З другога боку, распад Савецкага Саюза садзейнічаў афармленню незалежнасці рэспублік, якія атрымалі рэальную магчымасць будаваць сваю дзяржаўнасць.

Перад Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь стаялі задачы па фарміраванню органаў дзяржаўнага кіравання, стварэнню Узброеных Сіл, мытнай службы, банкаўскай сістэмы Беларусі і інш.

Для замацавання суверэнітэту важнае значэнне мела прыняцце Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. у якасці асноўнага закона Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Згодна з яе артыкуламі, Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай. Канстытуцыя ўвяла пасаду прэзідэнта і замацавала прынцып падзелу ўлады. Выбары першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся 10 ліпеня 1994 г. У другім туры перамогу атрымаў А.Р. Лукашэнка.

Эвалюцыя палітычнай сістэмы суверэннай Беларусі звязана і з правядзеннем агульнарэспубліканскіх рэферэндумаў:

  • рэферэндум 14 мая 1995 г., паводле якога адбылася замена дзяржаўнай сімволікі; рускай мове быў нададзены статус другой дзяржаўнай мовы; былі адобраны дзеянні Прэзідэнта, накіраваныя на інтэграцыю з Расіяй; унесены змены ў Канстытуцыю, згодна з якімі Прэзідэнт атрымаў права датэрмінова спыняць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета ў выпадку парушэння апошнім Канстытуцыі;

  • рэферэндум 24 лістапада 1996 г. праводзіўся па пытаннях аб прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, аб перанясенні Дня незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня, за якія прагаласавала большасць выбаршчыкаў. Але пры гэтым народ выказаўся супраць свабоднай, без абмежаванняў, куплі і продажу зямлі і супраць адмены смяротнай кары ў Беларусі. Умовы правядзення і вынікі гэтага рэферэндуму неадназначна былі ацэнены сусветнай супольнасцю.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі значна пашырылася кола правоў і абавязкаў Прэзідэнта: ён не з’яўляецца кіраўніком урада, прызначае ўсіх вышэйшых службовых асоб, фарміруе ўрад, падпісвае законы і выдае дэкрэты, якія маюць сілу закона, валодае правам распускаць абедзве палаты Нацыянальнага сходу. У Нацыянальны сход быў перайменаваны парламент Беларусі. Ён з’яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам улады і складаецца з дзвюх палат: Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

А.Р. Лукашэнка 9 верасня 2001 г. быў пераабраны Прэзідэнтам Беларусі на другі тэрмін;

  • рэферэндум 17 кастрычніка 2004 г., на які было вынесена пытанне: «Ці дазваляеце Вы першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А.Р. удзельнічаць у якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у выбарах і ці прымаеце частку першую артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі: «Прэзідэнт выбіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на падставе ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні». Па выніках рэферэндуму і на падставе новай папраўкі ў Асноўны закон дзяржавы 19 сакавіка 2006 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь трэці раз абраны А.Р. Лукашэнка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]