- •Гісторыя як навука. Фармацыйны I цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
- •Перыядызацыя айчыннай I сусветнай гісторыі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі
- •Даіндаеурапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі
- •Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеурапейцаў.
- •Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян I славянізацыя балтаў.
- •Фарміраванне феадальных адносін I ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у IX - XIII стст.
- •Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Кіеўская Русь.
- •Полацкае I Тураўскае княствы у IX - XI ст., IX узаемаадносіны з Кіевам I Ноўгарадам.
- •Феадальная раздробленасць. Месца I роля беларускіх зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй I набегамі ардынцаў (канец XII - пачатак XIII ст.).
- •Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга Сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства I распаўсюджванне пісьменнасці.
- •Сацыяльна-эканамічныя I палітычныя перадумовы ўтварэння вкл. Роля усходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будауніцтва.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага у х1у — ху1 ст.
- •Цэнтралізатарская палітыка I ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх. Крэўская унія.
- •Месца беларускіх зямель ва ўсходнееурапейскай геапалітычнай прасторы XV - першай паловы XVI ст. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам I суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •15.Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага (ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі)
- •Асаблівасці развіцця культуры беларускіх зямель у складзе вкл у х1у - ху1 ст.
- •Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у х1у - ху1 ст. Рэфармацыя I Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўна-рэлігійная унія.
- •Асноўныя канцэпцыі этнагенэзу беларусаў у Сярэднія вякі. Эканамічныя I палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).
- •Люблінская унія I ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага I сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях.
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове ху1 - хуш ст.
- •Беларускія землі ў геапалітычнай прасторы Еўропы Новага часу. Войны ху1 - хуш ст. I IX наступствы.
- •Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай Імперыі.
- •Асноўныя тэндэнцыі I дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў кантэксце эпох Адраджэння I Асветніцтва.
- •Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы хуш - першай палове XIX ст.
- •Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі у першай палове XIX ст.
- •Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы I адмена прыгоннага права.
- •Буржуазныя рэформы 60 - 80-х гг. XIX ст. I асаблівасці IX правядзення на Беларусь
- •Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Прамысловы пераварот, яго вынікі I асаблівасці ў Беларусі.
- •Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове XIX ст. Шляхецкія паустанні I IX наступствы для беларускіх губерняў.
- •Беларусь у вайне 1812 года.
- •Культура Беларусі ў першай палове XIX ст. Зараджэнне I развццё беларусазнаўства
- •Культура Беларусі у другой палове XIX ст.
- •Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне у пачатку XX ст.
- •Эканамічныя I палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі у другой палове XIX -пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі
- •Грамадска-палітычны рух у другой палове XIX - пачатку XX ст. На тэрыторыі Беларусі: ідэалогія лібералізму, народніцкі I сацыял-дэмакратычны рух.
- •Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. Пачатак парламентарызму.
- •Наяўнасць самадзяржаўя і адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод;
- •Геапалітычнае становішча I сацыяльна-эканамічная сітуацыя у Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.
- •Лютаўская рэвалюцыя 1917 года у Беларусі. Беларускі нацыянальны рух I яго роля у рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст.
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. I яе роля у гістарычным лесе беларускага народа.
- •Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне бнр
- •Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасці. Роля I месца бсср у стварэнні ссср.
- •Шляхі I метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства у савецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення нэПа ў бсср.
- •Духоўнае I культурнае жыццё у бсср у 1920-я гады.
- •Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрна грамадства: індустрыялізацыя I калектывізацыя сельскай гаспадаркі у бсср.
- •Усталяванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. У Беларусі
- •Дасягненні I супярэчнасці развіцця культуры I навукі бсср у 30-я гг. XX ст.
- •Заходнебеларускія землі ў складзе Польскай дзяржавы (1920 - 1939 гг.)
- •Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •Удзел бсср у заснаванні I дзейнасці аан. Роля I месца бсср на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм (другая палова 40-х-першая палова 80-х гг. XX ст.).
- •Грамадска-палітычная I сацыяльна-эканамічная сітуацыя у бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (сярэдзіна 40 - сярэдзіна 50-х гг. XX ст.).
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця бсср у сярэдзіне 50 - сярэдзіне 80-х гг. XX ст.
- •Грамадска-палітьгчнае жыццё бсср у сярэдзіне 50- сярэдзіне 80-х гг. XX ст.
- •Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі бсср у 60 - 80-я гг. XX ст.
- •Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай I сацыяльна-эканамічнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы (1985-1991 гг.).
- •Абвяшчэнне I заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
- •Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь.
Духоўнае I культурнае жыццё у бсср у 1920-я гады.
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г. у полі зроку кіраўніцтва рэспублікі знаходзіліся пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю БССР.Нагадаем, што ў пачатку 1921 г. тэрыторыя БССР складалася фактычна з шасці паветаў: Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага /з 1923г. Чэрвеньскага/, Мазырскага, Мінскага і Слуцкага. Агульная плошча рэспублікі складала 52,3тыс.км.кв., дзе пражывала прыкладна 1 млн.500 тысяч чалавек.
Такім чынам, дзяржаўнае, нацыянальна – культурнае развіццё БССР стрымлівалася як абмежаванымі матырыяльнымі рэсурсамі малой тэрыторыяй, так і штучным разрывам гаспадарчых і культурных сувязей паміж рэгіёнамі, што складаліся на працягу стагодзяў.
Пасля ўтварэння СССР /30.12.1922г./ VIII з’езд кампартыі Беларусі, а таксама І і ІІ сесія ЦВК БССР (сакавік 1923г.) выказаліся за ўзбуйненне БССР, за кошт далучэння Віцебскай і Гомельскай губерняў і некалькі паветаў Смаленскай губерніі. У выніку гэтага тэрыторыя БССР павялічылася да 110 тыс. км.кв., г.зн. больш чым у два разы, а насельніцтва – да 4,2 млн. чалавек.
У снежні 1926 г. Прэзідыум УЦВК выдаў пастанову аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. Тэрыторыя БССР павялічылася да 125,8 тыс.км.кв., а насельніцтва прыкладна да 5 млн. чалавек. З 15 студзеня 1938 г. у рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне: утвораны Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская і Палеская вобласці, якія ўключалі 90 раёнаў.
Саветызацыя нацыянальных раёнаў былой Расійскай імперыі, падпарадкаванне іх партыйнаму кантролю цэнтра спрыялі працэсу аб’яднання савецкіх рэспублік.
30 снежня 1922 г. адбыўся І з’езд Саветаў СССР, які зацвердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, БССР, УССР, ЗСФСР. У выбраны з’ездам ЦВК СССР ад БССР увайшло 7 чалавек. А.Р. Чэрвякоў стаў адным з чатырох старшынь Прэзідыума ЦВК СССР. У кампетэнцыю вышэйшых органаў улады СССР адышлі знешняя палітыка, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэспублікамі, узброеныя сілы, транспарт, сувязь, планаванне народнай гаспадаркі, фінансы, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія маглі ўзнікнуць паміж рэспублікамі і інш.
Асноўныя палажэнні Дагавора зацвердзіла Канстытуцыя СССР, якая была прынята на ІІ з’ездзе Саветаў СССР 31 студзеня 1924 г. Канстытуцыя давала магчымасць РСФСР мець перавагу ў ЦВК, бо Савет Саюза складаўся з дэпутатаў прапарцыянальна колькасці насельніцтва, а ў РСФСР пражывала ў той час 75% усяго насельніцтва Саюза, і ён быў больш шматлікім, чым Савет нацыянальнасцяў.
Стварэнне СССР выклікала ў многіх народаў краіны надзею на больш справядлівае і дэмакратычнае вырашэнне нацыянальнага пытання. Але, як паказала жыццё, ён не змог вырашыць гэта пытанне ў поўным аб’ёме. Жорсткая цэнтралізацыя ўлады фактычна прывяла да сталінскай “аўтанамізацыі” Савецкіх рэспублік, што не ўмацоўвала, а, наадварот, аслабляла Савецкі Саюз і ў рэшце рэшт прывяла да яго распаду.
Асаблівасцю палітычнага жыцця Беларусі ў 1920-я гг. з’яўлялася тое, што ў рэспубліцы, як і ва ўсім СССР, замацавалася аднапартыйная сістэма – адзін з важнейшых фактараў усталявання дыктатарскага рэжыму. Тэндэнцыя падпарадкавання лініі партыі ўсіх думак і поглядаў прывяла ў 30-я гг. да ўзмацнення партыйнага ўціску ў розных сферах жыцця, да масавых рэпрэсій.