Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
E1.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
273.89 Кб
Скачать
  1. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года у Беларусі. Беларускі нацыянальны рух I яго роля у рэвалюцыйным працэсе пачатку XX ст.

Усе ваюючыя краіны спадзяваліся на «маланкавую» вайну і не былі гатовыя да працяглых ваенных дзеянняў, таму да пачатку 1917 г. у многіх з іх ва ўмовах вайны склаліся агульнанацыянальныя крызісы.

Лютаўская рэвалюцыя. 23 лютага 1917 г. з забастоўкі работніц тэкстыльных прадпрыемстваў у Петраградзе пачалася рэвалюцыя, у выніку якой было звергнута царскае самадзяржаўе, Расія была абвешчана дэмакратычнай рэспублікай. Як і рэвалюцыя 1905 – 1907 г., Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. насіла буржуазна-дэмакратычны характар. Асаблівасцю яе стала ўсталяванне двоеўладдзя: з аднаго боку, падчас рэвалюцыйных падзей рэальная ўлада знаходзілася ў руках Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з другога боку, 28 лютага Часовы камітэт Дзяржаўнай думы абвясціў пераход да яго ўсёй улады ў краіне і стаў называцца Часовым урадам.

Насельніцтва Беларусі сустрэла звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе масавымі мітынгамі і вулічнымі шэсцямі. У Беларусі таксама ўзнікла двоеўладдзе: саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў і падначаленыя Часоваму ўраду Часовыя гарадскія камітэты парадку.

Лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва і палітычных партый. Аднавіла сваю дзейнасць і БСГ. У сакавіку 1917 г. у Мінску адбыўся з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. З’езд абраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) на чале з Раманам Скірмунтам. Р.Скірмунту была пастаўлена задача дабівацца ад Часовага ўрада аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі. Аднак Часовы ўрад не падтрымаў аўтанамісцкіх захадаў БНК, матывуючы гэта складанасцю ваеннага часу і неабходнасцю склікання Устаноўчага сходу для вырашэння гэтага пытання. Нягледзячы на тое, што спадзяванні на атрыманне аўтаноміі не спэўніліся, Беларуская сацыялістычная грамада падтрымлівала Часовы ўрад з надзеяй на перспектыву. Яна падзяляла ідэю вядзення вайны да перамогі, за мір без анексій і кантрыбуцый. 8–10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся ІІ з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый, на якім была абрана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый на чале з Язэпам Лёсікам (пазней, пасля далучэння да яе Беларускай вайсковай Рады, была перайменавана ў Вялікую Беларускую Раду ― ВБР).

У жніўні 1917 г. галоўнакамандуючы генерал Л.Г.Карнілаў паспрабаваў усталяваць у краіне ваенную дыктатуру. Па яго загаду ў Петраград былі накіраваны войскі, каб разагнаць Часовы ўрад і Саветы. Спроба Карнілава здзейсніць дзяржаўны пераварот не атрымала падтрымкі, і мяцеж быў падаўлены.

Разам з тым асноўныя пытанні рэвалюцыі ― аб міры, аб зямлі, аб увядзенні рабочага заканадаўства, аб скліканні Устаноўчага сходу ― не былі вырашаны Часовым урадам. Такім чынам, палітыка Часовага ўрада не ліквідавала агульнадзяржаўны крызіс, а яшчэ больш абвастрыла яго, што ў выніку прывяло да яшчэ адной рэвалюцыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]