Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
E1.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
273.89 Кб
Скачать
  1. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаунасці. Роля I месца бсср у стварэнні ссср.

Падзеі, звязаныя з Усебеларускім кангрэсам, сведчылі пра сур’ёзнасць беларускага пытання. У студзені 1918 г. у Петраградзе як аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцяў быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) (старшыня − А.Чарвякоў, сакратар − З.Жылуновіч). Белнацкам выступаў за ператварэнне Заходняй вобласці, якая была створана на тэрыторыі Беларусі ў выніку рэвалюцыйных падзей 1917 г., у беларускую аўтаномію ў складзе РСФСР. Дзейнасць Белнацкама выклікала незадаволенасць Аблвыканкамзаха, які адхіліў усялякія спробы стварэння беларускай дзяржаўнасці і перайменаваў Заходнюю вобласць у Заходнюю камуну. Толькі абвяшчэнне БНР і прэтэнзіі на беларускія тэрыторыі з боку адноўленай пасля Першай сусветнай вайны Польшчы прымусілі ўрад Савецкай Расіі пайсці на ўтварэнне беларускай сацыялістычнай дзяржавы.

Рашэнне аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі было аформлена на VІ Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі бальшавікоў, якая праходзіла ў Смаленску 30–31 снежня 1918 г. і была перайменавана ў І з’езд камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. 1 студзеня 1919 г. быў утвораны Часовы рабоча-сялянскі ўрад рэспублікі, які ўзначаліў З.Жылуновіч. У гэты ж дзень урад прыняў Маніфест аб абвяшчэнні БССР. У дакуменце дэклараваліся сацыяльныя правы працоўных у новай краіне, але адсутнічалі дэмакратычныя правы і свабоды, паколькі яны не адпавядалі інтарэсам дыктатуры пралетарыяту.

Але пасутнасці ўрад БССР не меў ніякіх паўнамоцтваў, а ўсе асноўныя пытанні, якія тычыліся беларускага народа, вырашаліся ў Маскве. Так, былі зачынены ўсе беларускія навучальныя ўстановы, якія былі створаны ў час нямецкай акупацыі, было адмоўлена ў вылучэнні сродкаў на выданне камуністычнай газеты на беларускай мове. Больш за тое, 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б), рыхтуючыся да падзелу сфераў уплыву з Польшчай, прыняў рашэнне аб вывадзе са складу БССР Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў і далучэнні іх да Расіі, а Гродзенскай і Мінскай губерням прапаноўвалася аб’яднацца з Літвой і ўтварыць адзіную дзяржаву. Зварот урада БССР у Маскву з надзеяй адмяніць гэтыя рашэнні поспеху не меў.

Беларуска-Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка са сталіцай у Вільні ўзнікла 27 лютага 1919 г. Ва ўрад новага дзяржаўнага ўтварэння не быў уключаны ніводны беларус, а ў дзяржаўным справаводстве выкарыстоўваліся руская, літоўская і нават польская мовы, акрамя беларускай. ЛітБел ССР з’яўлялася буфернай дзяржавай, якую бальшавікі стварылі з мэтай выкарыстаць яе ў якасці пагранічнай зоны паміж РСФСР і Польшчай з мэтай прадухілення адкрытай вайны. Гэтае дзяржаўнае ўтварэнне не праіснавала і двух месяцаў.

«Ваенны камунізм». Сацыяльна-эканамічнае становішча на беларускіх землях было вельмі складанае. У Савецкай Расіі бальшавікамі была ўведзена палітыка «ваеннага камунізма» (1918 − сакавік 1920), якая грунтавалася на сістэме надзвычайных мер і мела на мэце ўсталяваць дыктатуру пралетарыяту ў краіне з перавагай дробна-буржуазнага насельніцтва. Сваю назву палітыка атрымала з-за адмены таварна-грашовых адносін, свабоднага гандлю і прыватнай уласнасці і ўвядзення натуралізацыі аплаты працы. У прамысловасці была праведзена нацыяналізацыя ўсіх прадпрыемстваў, уведзены ўсеагульная абавязковая працоўная павіннасць («кто не работает, тот не ест»), а таксама цэнтралізацыя і камандна-адміністрацыйны стыль кіравання прамысловасцю.

Найбольш цяжкая сітуацыя склалася ў сельскай гаспадарцы. Для таго, каб пракарміць армію, рабочых і непрацаздольнае насельніцтва гарадоў, улада ўвяла манаполію хлебнага гандлю і харчразвёрстку. Сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі хлеба і іншых прадуктаў па фіксаваных цэнах. На самай справе ў сялян забіраліся не толькі лішкі, але і частка неабходных для спажывання прадуктаў. У большасці выпадкаў іх забіралі ў доўг, або за папяровыя грошы, якія не мелі ніякай пакупной здольнасці. Праводзілі харчразвёрстку спецыяльныя харчатрады і прадстаўнікі мясцовых саветаў. Тых, хто адмаўляўся падпарадкавацца, хаваў збожжа, аказваў супраціўленне, па ўмовах ваеннага часу чакаў расстрэл. У Беларусі палітыка «ваеннага камунізму» ажыццяўлялася на тэрыторыі, якая ў той час кантралявалася бальшавікамі.

У выніку гэтай палітыкі за два гады была зруйнавана гаспадарка былой Расійскай імперыі. Пагаршэнне становішча насельніцтва выклікала сацыяльную напружанасць у грамадстве і прыводзіла да антыбальшавіцкіх выступленняў сялян і салдат.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]