Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
E1.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
273.89 Кб
Скачать
  1. Геапалітычнае становішча I сацыяльна-эканамічная сітуацыя у Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны.

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Першая сусветная вайна стала вынікам абвастрэння супярэчнасцей паміж вядучымі еўрапейскімі дзяржавамі за перадзел сфер уплыву, за рынкі збыту і крыніцы сыравіны. Асноўныя ваенныя сапернікі былі аб’яднаны ў два ваенна-палітычныя блокі: Антанту (Англія, Францыя, Расія) і Траісты саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія), усяго ў вайну было ўцягнута 38 краін.

Вайна пачалася 1 жніўня 1914 г., а непасрэдна да тэрыторыі Беларусі фронт наблізіўся летам 1915 г. Аднак ужо ў першыя дні вайны беларускае насельніцтва выразна адчувала яе подых: беларускія губерні былі абвешчаны на ваенным становішчы. Забараняліся дзейнасць палітычных партый, правядзенне мітынгаў, маніфестацый, шэсцяў, забастовак, уводзілася цэнзура пры выданні газет і кніг. На тэрыторыі Беларусі была праведзена мабілізацыя − у армію было прызвана больш за палову працаздольных мужчын, на насельніцтва былі ўскладзены павялічаныя падаткі, людзі прыцягваліся да будаўніцтва абарончых умацаванняў. У Баранавічах размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання расійскай арміі.

У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна − Вільня, а на пачатку верасня нямецкая армія прарвала фронт у раёне в. Свянцяны і дайшла да Смалявіч (Свянцянскі прарыў). Восенню 1915 г. лінія фронту стабілізавалася ў раёне гарадоў Дзвінск − Паставы − Баранавічы − Пінск. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання была перанесена ў Магілёў.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі быў усталяваны германскі акупацыйны рэжым. Ён быў заснаваны на жорсткай сістэме падаткаў, прымусовых работ, штрафаў, рэквізіцый. У Германію вывозіліся матэрыяльныя каштоўнасці і працаздольнае насельніцтва. Пры гэтым нямецкае камандаванне рабіла пэўныя крокі па падтрымцы беларускага нацыянальнага руху. Праўда, у гэтай палітыцы Германія зыходзіла не з інтарэсаў беларускага народа, а са сваіх геапалітычных інтарэсаў − не прызнаючы права беларускага народа на самавызначэнне, разам з тым нямецкі ўрад хацеў паменшыць расійскі ўплыў на гэтых тэрыторыях за кошт падтрымкі адукацыі і культуры іншых нацыянальнасцяў, у першую чаргу беларусаў. У адпаведнасці з распараджэннем генерал-фельдмаршала Паўля фон Гіндэнбурга ад 16 студзеня 1916 г. на акупаванай тэрыторыі забаранялася навучанне па-руску і ўводзілася абавязковае навучанне дзяцей на роднай мове. У выніку на тэрыторыі Заходняй Беларусі было адкрыта каля 300 беларускіх школ, пачалося выданне газет і часопісаў на беларускай мове, ствараліся розныя нацыянальныя арганізацыі. Са згоды нямецкага ваеннага камандавання ў Вільні ў 1915 г. быў створаны каардынацыйны орган беларускіх палітычных, грамадскіх і прафесійных арганізацый − Беларускі народны камітэт, які ўзначаліў А.Луцкевіч. Сябры гэтай арганізацыі прытрымліваліся канцэпцыі стварэння Беларуска-Літоўскай дзяржавы з унутраным размежаваннем аўтаномій. З гэтай ідэяй дзеячы Беларускага народнага камітэта выступалі ў 1916 г. на Стакгольмскай і Лазанскай канферэнцыях народаў Расіі. Таксама пытанне незалежнасці Беларусі ўздымалася на старонках газеты «Гоман», галоўным рэдактарам якой быў В.Ластоўскі. Акрамя таго, у перыяд акупацыі ў Вільні дзейнічаў Беларускі клуб, пры якім існаваў аматарскі тэатр, было створана навуковае таварыства, адчынілася беларуская бібліятэка і інш.

На тэрыторыі Беларусі за лініяй фронту па-ранейшаму існаваў рэжым ваеннага становішча, працягваліся мабілізацыя, рэквізіцыі. Сітуацыя ўскладнялася тым, што адступленне расійскай арміі суправаджалася масавым бежанствам. Часткова яно было справакавана агітацыйнай палітыкай царскага ўрада, які заклікаў насельніцтва ратавацца ўцёкамі ад нямецкага гвалту, а часткова перасяленні мелі вымушаны характар, калі пры адступленні войскі спальвалі вёскі і сяляне гублялі дах над галавой. Летам 1915 г. у Мінску было створана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое арганізоўвала для бежанцаў начлегі, харчаванне і дапамагала ў працаўладкаванні. Але дапамагчы ўсім не было магчымасці, бежанцаў было вельмі многа. Ваенныя ўлады выкарыстоўвалі іх як танную рабочую сілу на будаўніцтве абарончых умацаванняў і іншых ваенных аб’ектаў, але большасць вымушана была ў пошуках лепшай долі накіроўвацца далей на ўсход.

Першая сусветная вайна прынесла шмат гора беларускаму народу − Расія і Германія аспрэчвалі права гегемоніі ў Еўропе менавіта на тэрыторыі Беларусі. Ваенныя дзеянні, татальная мабілізацыя, рэквізіцыі, акупацыйны рэжым і інш. падрывалі гаспадарчы, дэмаграфічны, нацыянальны патэнцыял нашай краіны: загінулі 1 мільён 200 тыс. чалавек, сотні тысяч беларусаў не вярнуліся з эвакуацыі, амаль на 75 % скараціліся пасяўныя плошчы, былі разбураны прамысловыя прадпрыемствы і іншыя будынкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]