Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
E1.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
273.89 Кб
Скачать
  1. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь.

Рэспубліка Беларусь на міжнароднай арэне. З часу набыцця суверэнітэту Рэспубліка Беларусь ператварылася ў паўнапраўны суб’ект міжнароднай супольнасці. Атрымаўшы міжнароднае прызнанне, Рэспубліка Беларусь пачала ўсталёўваць дыпламатычныя адносіны з краінамі свету. Толькі ў 1991 – 1995 г. было падпісана звыш за 600 двухбаковых міждзяржаўных і міжурадавых дагавораў па пытаннях знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці.

На новы ўзровень перайшла дзейнасць Рэспублікі Беларусь у складзе Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Беларусь з’яўляецца членам 13 спецыялізаваных установаў ААН. За кароткі тэрмін дзяржава стала членам Арганізацыі Бяспекі і Супрацоўніцтва ў Еўропе і атрымала статус спецыяльна запрошанай у Савеце Еўропы. У 1992 г. з рэспублікі была выведзена тактычная ядзерная зброя, Беларусь адмовілася ад статуса ядзернай дзяржавы.

У 1992 г. Рэспубліка Беларусь уступіла ў Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародны валютны фонд, Міжнародную фінансавую карпарацыю і інш.

Умацаванню палітычных і эканамічных кантактаў Рэспублікі Беларусь з Еўрасаюзам (ЕС) садзейнічалі заключаныя Дагавор аб партнёрстве і супрацоўніцтве з ЕС (1994 г.) і Рамачнае гандлёвае пагадненне з ЕС (1995 г.). Аднак, неабходна прызнаць, што адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і ЕС не прывялі да ўсталявання цесных узаемаадносін. Ужо ў 1995 г. Беларусі было адмоўлена ў паўнапраўным удзеле ў Савеце Еўропы па выніках выбараў, якія еўрапейскімі назіральнікамі былі прызнаныя недэмакратычнымі, а ў 1997 г. Беларусь была пазбаўлена статусу спецыяльна запрошанай краіны ў Савеце Еўропы. Палітыка Еўрасаюза і ЗША ў адносінах да Беларусі вызначаецца як стратэгія «выбарачных кантактаў», якая прадугледжвае ізаляцыю афіцыйнага Мінска і наладжванне ўзаемаадносін са структурамі грамадзянскай супольнасці.

Адносіны з краінамі СНД. Галоўным накірункам міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ўмацаванне адносін з краінамі СНД. 29 сакавіка 1996 г. быў падпісаны Дагавор аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі з Расіяй, Казахстанам і Кыргызстанам («саюз чатырох»).

У 2003 г. краінамі СНД была створана арганізацыя рэгіянальнай інтэграцыі. Беларусь, Расія, Украіна і Казахстан падпісалі Пагадненне аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) з мэтай стварэння зоны свабоднага гандлю.

Але, бясспрэчна, прыярытэт адводзіцца пашырэнню і ўмацаванню стасункаў з Расіяй. Можна вылучыць асноўныя этапы інтэграцыі Беларусі і Расіі:

1) 2 красавіка 1996 г. быў заключаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных дзяржаваў ― Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі;

2) 2 красавіка 1997 г. падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які прадугледжваў забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краін, іх бяспекі, абараназдольнасці;

3) 8 снежня 1999 г.Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь на бліжэйшы час і на перспектыву вызначыў А.Р. Лукашэнка, выступаючы са штогадовым пасланнем Прэзідэнта да Парламента. Галоўным прынцыпам знешняй палітыкі названа шматвектарнасць.

  1. Духоўнае i культурнае жыццё беларускага народа на мяжы XX - XXI ст.

Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на рубяжы стагоддзяў. Ва ўмовах дэмакратызацыі грамадска-палiтычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця ў Савецкім Саюзе ў другой палове 1980-х г. паскорыўся працэс духоўнага і культурнага развіцця ў Беларусі. Важную ролю ў гэтым адыграла палітыка галоснасці, якая вызваліла культуру ад дыктату партыйнага апарату, скасавала ідэалагічныя рамкі і прынцыпы часоў сацыялізму, у якія было «ўціснута» духоўнае жыццё насельніцтва, і спрыяла пачатку новага этапа беларускага нацыянальнага Адраджэння. Аднак на гэтым шляху мелася шмат цяжкасцяў, якія патрабавалі пераадолення. У першую чаргу беларусам неабходна было ўспомніць, што яны ― не толькі «савецкі народ», а нашчадкі шматвяковай гісторыі і культуры. Неабходна адзначыць, што такія ж працэсы адбываліся і ў іншых саюзных рэспубліках.

У адраджэнні пачатку 1990-х г. можна вызначыць некалькі ключавых момантаў:

1) адраджэнне беларускай мовы. 26 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон, згодна з якім беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. Законам прадугледжваўся паступовы перавод на дзяржаўную мову ўстановаў ураду, навукі, адукацыі, культуры і інш. Па сутнасці, гэта была другая беларусізацыя ў ХХ ст. Пры гэтым у Беларусі дазвалялася свабоднае выкарыстанне іншых моваў нацыянальных меншасцяў. Мовай міжнацыянальных зносін была прызнана руская;

2) адраджэнне беларускай культуры. 4 верасня 1991 г. быў прыняты Закон аб культуры, які гарантаваў свабоду творчай дзейнасцi, абарону інтэлектуальнай уласнасці, адмаўленне ад манапалізму ў культуры, права на развіццё культуры нацыянальных супольнасцяў і інш. Паводле Закона аб свабодзе веравызнання ў Рэспубліцы Беларусь (1992 г.), у нацыянальную культуру пачалі вяртацца прынцыпы хрысціянскай духоўнасці і маралі;

3) вяртанне гiстарычнай спадчыны. Гістарычная памяць народа з’яўляецца сведчаннем яго самабытнасці і разумення сваёй ролі ў развіцці сусветнай цывілізацыі. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х г. стварыла спрыяльныя ўмовы для вяртання гістарычнай спадчыны Беларусі. Пiсьменнiкi i гiсторыкi краіны пачалi звяртацца да нацыянальнай гiсторыi, выводзiлi на свет з небыцця гiстарычныя асобы: полацкіх князёў, князёў ВКЛ, прадстаўнікоў беларускай культуры, дзеячоў нацыянальна-вызваленчага руху і інш. Пачалася новая хваля рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

Значную ролю ў гэтым працэсе адыграла выданне часопісаў «Спадчына», «Беларуская мінуўшчына», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларуская думка» і інш. На іх старонках друкаваліся артыкулы, у якіх, у адпаведнасці з нацыянальнай канцэпцыяй, па-новаму ацэньваліся шмат якія падзеі даўняга і недалёкага гістарычнага мінулага Беларусі. Навукова-папулярная гістарычная літаратура пачатку 1990-х г. мела самы высокі рэйтынг, што сведчыла пра цікавасць народа да сваіх гістарычных каранёў і мінулага сваёй краіны. У гэтым накірунку развіваліся таксама літаратура і мастацтва.

Такім чынам, поспеху нацыянальна-культурнага адраджэння ў першыя гады незалежнасці, у першую чаргу, садзейнічаў той факт, што стварэнне беларускай нацыянальна-дзяржаўнай ідэалогіі стала афіцыйным накірункам палітыкі ўлад.

Важнай задачай дзяржавы ў галіне культуры з’яўляецца захаванне помнікаў гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. У Беларусі праводзіцца вялікая рэстаўрацыйная праца, дзякуючы якой другое жыццё набылі Мірскі замак, Камянецкая вежа, палац Радзівілаў у Нясвіжы і інш. Мірскі замак і Нясвіжскі палац унесены Міжнароднай арганізацыяй ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]