Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
E1.docx
Скачиваний:
54
Добавлен:
04.08.2019
Размер:
273.89 Кб
Скачать
  1. Грамадска-палітычная I сацыяльна-эканамічная сітуацыя у бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (сярэдзіна 40 - сярэдзіна 50-х гг. XX ст.).

Эканамічнае развіццё. Выбар новага палітычнага курса патрабаваў зменаў і ў эканамічных арыенцірах. Паколькі палітычна кіраўніцтва не ставіла пад сумненне існаванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы, то размова ішла толькі пра некаторае яе рэфармаванне.

У другой палове 1950-х г. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя (НТР), якая прадугледжвала хуткае ўкараненне дасягненняў навукі ў вытворчы працэс. У Савецкім Саюзе перавага ў развіцці надавалася машынабудаванню, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыцы. У другой палове 1950-х − першай палове 1960-х г. у БССР быў пабудаваны шэраг прамысловых прадпрыемстваў, заснаваных на перадавых тэхналогіях: першы ў СССР завод вылічальных машын і завод аўтаматычных ліній у Мінску, Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат, азотна-тукавы завод у Гродне, калійны камбінат у Салігорску, Беларускі аўтамабільны завод («БелАЗ») у Жодзіне і інш.

У 1957 г. была праведзена рэформа кіравання эканомікай: замест міністэрстваў, якія былі створаны па галіноваму прынцыпу, уводзіліся саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы), у аснову якіх быў пакладзены тэрытарыяльны прынцып кіравання ўсёй эканомікай − прамысловасцю і сельскай гаспадаркай. У БССР быў створаны саўнаргас БССР. Лічылася, што гэта прывядзе да змяншэння бюракратычнага апарату і будзе садзейнічаць лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў.

З мэтай паляпшэння становішча ў аграрным сектары эканомікі былі павялічаны закупачныя цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркі, уводзілася аплата працы калгаснікаў, з 1956 г. пачалі выплочваць пенсіі па старасці і інваліднасці. Упершыню пераразмеркаванне дзяржаўнага бюджэту адбывалася на карысць сельскай гаспадаркі. Да непасрэднага ўдзелу ў сельскагаспадарчай вытворчасці прыцягваліся прамысловыя, навуковыя і навучальныя ўстановы. У 1954 г. для павелічэння аб’ёмаў вытворчасці збожжа пачалося асваенне цалінных зямель у Казахстане. У асваенні цаліны ўдзельнічала каля 180 тыс. беларусаў, прамысловасць БССР павялічыла выпуск сельскагаспадарчых машын для забеспячэння цалінных саўгасаў.

Каб надаць калгасам большую гаспадарчую самастойнасць, у 1958 г. было прынята рашэнне аб рэарганізацыі МТС і продажы іх тэхнікі ва ўласнасць калгасам. Для аблягчэння гэтай працэдуры калгасам спісваліся запазычанасці мінулых гадоў за работу МТС.

Вынікі эканамічнага развіцця. У другой палове 1950-х г. у БССР адбыўся адчувальны рост вытворчасці цяжкай прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Аднак, нягледзячы на разгортванне навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, рост эканамічных паказчыкаў па-ранейшаму дасягаўся пераважна за кошт ужывання экстэнсіўных метадаў гаспадарання. Да таго ж, панаванне камандна-адміністрацыйных метадаў у эканоміцы не прынесла чакаемага эфекту ад праведзеных рэформ. Прыярытэт у развіцці індустрыі прывёў да значнага адставання лёгкай прамысловасці Беларусі і пагаршэння забеспячэння насельніцтва прадукцыяй масавага попыту. У сельскай гаспадарцы, пры першапачатковым росце валавой прадукцыі, у канцы 1950-х − пачатку 1960-х г. становішча таксама пагоршылася. Гэта тлумачылася некалькімі прычынамі:

  • ліквідацыяй МТС і немагчымасцю калгасаў хутка купіць сельскагаспадарчую тэхніку і абслугоўваць яе, што прывяло да росту запазычанасці з боку калгасаў дзяржаве;

  • пошукам новых зямель для вырошчвання сельскагаспадарчых культур, што суправаджалася на тэрыторыі БССР меліярацыяй Палесся, заворваннем лугоў і пашаў. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да парушэння экалагічнай раўнавагі і скарачэння пагалоўя жывёлы;

  • шырокімі пасевамі такіх зернебабовых культур, як кукуруза і гарох, пры адначасовым скарачэнні пасеваў пшаніцы і грэчкі. Адсутнасць неабходнай рэкультывацыі і севазвароту адмоўна адбілася на ўраджайнасці глебы.

Было відавочна, што выкананне запланаваных паказчыкаў VІ пяцігодкі знаходзіцца пад пагрозай зрыву. Каб выйсці з складанага становішча, у апараце кіравання ўзнікла рашэнне: замяніць пяцігадовы план 1956 − 1960 г. сямігадовым планам на 1959−1965 г. Па сутнасці «пралікі» ў выкананні пяцігодкі перакрываліся новым планам на сямігодку.

У кастрычніку 1961 г. на ХХІІ з’ездзе КПСС была прынята праграма пабудовы камунізму, якую планавалася ажыццявіць падчас жыцця аднаго пакалення − да пачатку 1980-х г. Гэтая праграма была складзена без уліку аб’ектыўных законаў развіцця грамадства і эканомікі і, па сутнасці, з’яўлялася наборам палітычных і ідэалагічных лозунгаў. У рабоце і рашэннях ХХІІ з’езду адбіліся ўсе супярэчнасці часу кіравання М.С. Хрушчова: з аднаго боку, працэсы дэсталінізацыі і рэальныя дасягненні ў эканоміцы, а з другога ― утапічныя планы пабудовы камунізму і ўзмацненне культу асобы самаго Хрушчова. Усё гэта адбывалася на фоне напружанасці міжнароднага становішча.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]