- •Лівонская вайна
- •Лекцыя 20. Шлях да любліна
- •Лівонская вайна
- •Люблінская унія 1569 г.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 21. Палітычная сітуАцыя ў рэчы паспалітай у 70–80-я гады XVI ст.
- •Першае бескаралеўе. Стэфан Баторый
- •Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. – выдатны помнiк прававой думкi
- •Лекцыя 23. Гарады I мястэчкi Беларусi ў XIV – першай палове XVII ст.
- •Эканамiчнае развiццё гарадоў I мястэчак
- •Сацыяльная структура і сістэма кіравання ў гарадах
- •Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі
- •Лекцыя 30. Гарадскія паўстанні канца хvі – першай трэці хvіі ст.
- •"Каляндарны бунт" у Полацку
- •Выступленні супраць гарадской адміністрацыі ў Магілёве і Мазыры
- •Антыуніяцкія хваляванні
- •Лекцыя 22. Афармленне прыгоннага права ў беларусі (XV– XVI стст.)
- •Формы феадальнага землеўладання і феадальных адносін у вкл
- •Аграрная рэформа Жыгімонта іі Аўгуста "Валочная памера". "Устава на валокі" 1557 г.
- •Павіннасці цяглых сялян з валокі паводле "Уставы на валокі" 1557 г.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •Царква і рэлігія на беларусі
- •Лекцыя 24. Рэлiгiя I царква на Беларусi ў XIII–XVI стст.
- •Праваслаўе ў палiтыцы вялiкiх князёў
- •Распаўсюджванне і прывілеі каталiцызму ў вкл
- •Рэфармацыя
- •Контррэфармацыя. Дзейнасць езуiтаў на Беларусi
- •Лекцыя 25. Берасцейская царкоўная унiя
- •Унiяцкая iдэя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Падрыхтоўка I зацвярджэнне унii, яе ўмовы
- •Барацьба унiяцкай царквы за iснаванне I самабытнасць
- •Беларускае адраджэнне
- •Лекцыя 26. Культура Беларусi ў XVI–першай палове XVII ст.
- •Асаблiвасцi Адраджэння на Беларусi
- •Лiнгвiстычная сiтуацыя
- •Лекцыя 27. Пачатак Усходнеславянскага I беларускага кнiгадрукавання
- •Францыск Скарына
- •Рэфармацыйнае кнiгадрукаванне
- •Прыватныя друкарні
- •Брацкiя друкарнi
- •Лекцыя 28. Лiтаратура XVI – першай паловы XVII ст.
- •Лацiнамоўная паэзiя
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-рэлiгiйная публiцыстыка
- •Летапiсы, гiсторыка-мемуарная і палiтычная лiтаратура
- •Сiмяон Полацкi
- •Лекцыя 29. Мастацтва XVI – першай паловы XVII ст.
- •Жывапiс, скульптура
- •Дойлiдства
- •Музыка і тэатр
- •Беларусь у сярэдзіне хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Развіццё казацкага руху ў Беларусі. Арганізацыя абароны вкл
- •Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла
- •Лоеўская бітва 1649 г.
- •Падзеі 1650 – 1651 гг. Вынікі вайны
- •Лекцыя 32. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг.
- •Прычыны вайны. Кампанія 1654 г.
- •Контрнаступленне арміі вкл. Ваенная кампанія 1655 г.
- •Пачатак першай Паўночнай вайны. Кейданская унія 1655 г.
- •Віленскае перамір’е 1656 – 1658 гг.
- •Народнае супраціўленне
- •Пачатак вызвалення вкл. Андрусаўскі мір
- •«Хатняя вайна» 1696 – 1700 гг.
- •Змена канфесiйнай сiтуацыi
- •Лекцыя 34. Беларусь ў другой Паўночнай вайне
- •Прычыны і пачатак вайны
- •Раскол шляхты вкл
- •Ваенныя дзеянні 1706 – 1708 гг.
- •Завяршэнне вайны
- •Вайна за “польскую спадчыну”
- •Лекцыя 35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Наступствы войнаў сярэдзіны XVII – пачатка XVIII ст.
- •Шляхі аднаўлення сельскай гаспадаркі
- •Становішча сялянства. Формы антыфеадальнай барацьбы
- •Аднаўленне гарадоў у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Узнікненне мануфактур
- •Культура
- •Лекцыя 36. КультуРа беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця беларускага народа
- •Грамадска-палітычная думка. Навука
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Лекцыя 37. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел рэчы паспалітай
- •Паглыбленне палiтычнага крызiсу
- •Рашэнні сойма 1764 г. Выбранне каралём Станіслава Панятоўскага
- •Выступленне Барскай канфедэрацыі
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 38. «вялікі» сойм. Другі падзел рэчы паспалітай
- •Чатырохгадовы сойм і яго рашэнні
- •Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •Дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі
- •Другі падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 39. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел рэчы паспалітай
- •Прычыны і пачатак паўстання
- •Тадэвуш Касцюшка
- •Асаблівасці паўстання на тэрыторыі Літвы і Беларусі
- •Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 40. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хvііі ст.
- •Развіццё фальварковай і сялянскай гаспадаркі
- •Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза
- •Гарады і гарадское насельніцтва
- •Рамяство, гандаль, мануфактурная вытворчасць
- •Культура
- •Лекцыя 41. КультуРа беларусі ў другой палове xviiі ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Крыніцы
- •Храналогія
- •220013, Г. Мінск, праспект ф.Скарыны, 79.
Лiнгвiстычная сiтуацыя
Станаўленне рэнесансна-гуманiстычнай культуры ў Беларусi ажыццяўлялася ў спецыфiчнай моўнай сiтуацыi. Полiлiнгвiзм – развiццё культуры на старабеларускай, цаpкоўнаславянскай, лацiнскай i польскай мовах – з'яўляецца асаблiвасцю духоўнага жыцця Беларусi ў XVI–XVII стст.
Гуманiстычнае адраджэнне XVI ст., якое разам з тым было i раннiм нацыянальным адраджэннем, пачыналася з абвяшчэння роднай мовы фундаментальнай духоўнай каштоўнасцю, якая жывiць культуру i стымулюе яе паскоранае развiццё.
На працягу XIV–XVI стст. беларуская лiтаратурная цi "руская" (паводле крынiц) мова становiцца дзяржаўнай. Яе дзяржаўны статус зафiксаваны ў Статуце ВКЛ 1588 г.: "Писарь земский мает по-руску литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншым езыком и словы". Гэта была спроба заканадаўчым шляхам спынiць яе выцясненне з элiтарных сфер грамадскага жыцця i культуры. Аб ролi старажытнабеларускай мовы ("русчизны") у грамадскiм i культурным жыццi ВКЛ беларускi паэт Ян Казiмiр Пашкевiч у 1621 г. пiсаў:
"Полска квитнет лациною,
Литва квитнет русчизною:
Без той в Полсце не пребудешь,
Без сей в Литве блазнем будешь.
Той лацина езык дает,
Та без Руси не вытрвает.
Ведзь же юж Русь, иж тва хвала
По всем свете юж дойзрала;
Весели ж се ты, Русине,
Тва слава никгды не згине!"
Дасягнуўшы значнага развiцця, беларуская мова з другой паловы XVI ст. паступова пачала здаваць свае пазiцыi, выцясняцца польскай i лацiнскай мовамi ў дзяржаўных установах, грамадскiм жыццi, пiсьменнасцi.
Люблiнская унiя паклала пачатак новаму, складанаму i адказнаму перыяду ў культурным жыццi беларускага народа – перыяду шматлiкiх культурных страт. У лiтаратуры яны праявiлiся ў амаль паўсюднай замене пiсьма i мовы са старажытнабеларускай на польскую i лацiнскую. У 1696 г. гэта старажытная мова афiцыйна перастала быць дзяржаўнай у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, яе замяніла польская. Зрэшты тое, што адбылося ў канцы XVII ст. – заняпад беларускай мовы i культуры, – рыхтавалася доўга. Спачатку здавалася, што знаёмства перадавых, па-еўрапейску адукаваных беларусаў з лацiнскай i польскай мовамi, на якiх яны пiсалi свае творы, для развiцця роднай культуры нiякай небяспекi не нясе. Але справа не толькі ў Люблiнскай унiі. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалiтай 1654–1667 гг. стала нашай першай нацыянальнай катастрофай (загiнула да 53 працэнтаў насельнiцтва). Менавiта тады не панёсшая такiх страт польская культура пачынае падаўляць беларускую i над ёй дамiнаваць.
Даволi хуткi i iнтэнсiўны працэс засвойвання польскай мовы i культуры, якi пачынаецца ў 1570-я гады, спачатку меў пазiтыўнае значэнне. Польская мова засвойвалася як сродак мiжнародных зносiн, здольны дапамагчы адаптацыi культурных i навуковых дасягненняў Заходняй Еўропы. Разам з лацiнскай мовай польская робiцца другой, а дакладней, трэцяй, асноўнай мовай беларускага пiсьменства i ўсёй культуры (пасля беларускай i лацiнскай). Асаблiва вялiкiя поспехi ў паланiзацыi, "спальшчэннi" робiць шляхта, якая толькi што стала роўнай у правах з палякамі. У гэты пачатковы перыяд "паланiзацыi" польская мова пранiкала на тэрыторыю Беларусi i Лiтвы нiбы сама па сабе, без асаблiвай дапамогi з боку палякаў, якiя лiчылiся "iншаземцамi" i не маглi дастаткова свабодна сялiцца на землях Вялiкага княства Лiтоўскага, дзе iх правы былi рэзка абмежаваныя. Польская мова i культура, засвоеныя лiтвiнскай шляхтай i магнатамi, з надзвычайнай хуткасцю "ўводзiлiся" ў княстве самiмi яго ўраджэнцамi, а не iх новымi суграмадзянамi па Рэчы Паспалiтай – палякамi. У гэтым галоўная асаблiвасць i карэннае адрозненне "паланiзацыi" пачатковага перыяду, якi працягваўся да пачатку XVII ст., ад паланiзацыi XVII–XVIII стст., якая навязвалася каралеўствам.
Ужо на тым, першым этапе Сымон Будны раiў: "...абы ся ваши милости не только в чужоземных языцех кохали, але бы ся тежь ... и того здавна славного языка словенского розмиловати и оным ся бавити рачили. Слушная бо речь ест, абы ваши милости того народу язык миловати рачили, в котором давные предки и их княжацкие милости панове отци ваших милости славне преднейшие преложеньства несуть".
А вось словы Васіля Цяпінскага адносна тых, хто выракся роднай мовы: ".. хто бы не мусил плакати, видечи так великих княжат, таких панов значных, так много деток невинных, мужов з жонами в таком зацном русском, а звлаща перед тым довстипном, учоном народе езыка своего славного занедбане, а просто взгарду, ... же вжо некоторие и писмом се свои, а звлаща в слове божем, встыдают?!"
З цягам часу сiтуацыя, аднак, склалася такiм чынам, што ў неабвешчанай вайне спачатку за прыярытэт, а пасля за выжыванне перамаглi лацiнская i польская мовы. За нейкiя паўтара–два стагоддзi (калi весцi адлiк з памежжа XV–XVI стст.) беларуская культура, у прыватнасцi лiтаратура, зведала моцную еўрапеiзацыю, а дакладней, паланiзацыю i лацiнiзацыю. Ордэн езуiтаў, якi шырока пранiкае ў асвету, навуку, iдэалогiю, мастацкую культуру Беларусi ў канцы XVI – першай палове XVII ст., быў носьбiтам каталiцка-лацiнскага касмапалiтызму i не садзейнiчаў развiццю беларускай культуры ў яе нацыянальных формах.
Нацыянальна-культурны рух, якi пачаўся ад Скарыны, спачатку сустрэў спрыяльныя адносiны i падтрымку мясцовых феадалаў. Асаблiва гэта праявiлася ў перыяд iнтэнсiўнага распаўсюджвання Рэфармацыi, з якой многiя з iх звязалi свае сацыяльна-палiтычныя i iнтэлектуальныя iмкненнi. Аднак уласцiвы многiм буйным беларускiм феадалам нацыянальна-патрыятычны энтузiязм у 70–80-я гады XVI ст. пачынае рэзка згасаць. Таму садзейнiчаў шэраг гiстарычных абставiн: пагоршаныя ўзаемаадносiны з Маскоўскай дзяржавай, узмоцненыя антыфеадальныя народныя выступленнi, боязь страцiць свае эканамiчныя i сацыяльна-палiтычныя перавагi i г. д. Усё гэта падштурхоўвала пануючы клас Беларусi не толькi да сацыяльна-палiтычнага, але i да рэлiгiйнага, культурнага зблiжэння з польскiмi феадаламi. У iмя зберажэння класавага панавання прыносiлiся ў ахвяру традыцыйная рэлiгiя, нацыянальная культура. Беларускiя феадалы прымалі каталiцызм, усё больш уцягваліся ў сферу польскай культуры, адмаўляліся ад роднай мовы, пераставалі спрыяць нацыянальна-культурнаму руху.
З канца XVI ст. нацыянальна-культурны рух Беларусi ўзначальваюць брацтвы. Аднак яны не здолелi процiстаяць дэнацыяналiзацыi. Iх барацьба супраць феадальна-каталiцкай рэакцыi ў многiм насiла абмежаваны, рэлiгiйна замкнёны характар. Яны клапацiлiся ў першую чаргу аб умацаваннi пазiцый праваслаўнай царквы, што прывяло да звужэння нацыянальна-асветнiцкай праграмы брацкага руху. Брацтвы адраджалi ўжо мёртвую стараславянскую мову i з пагардай ставiлiся да жывой народнай мовы. Больш таго, у палемiцы з католiкамi i унiятамi яны карысталiся не роднай, а польскай мовай. Iдэолагi брацкага руху не змаглi прапанаваць такой нацыянальна-палiтычнай iдэi, вакол якой сканцэнтравалiся б усе патрыятычныя сiлы краiны.
Тармажэнне нацыянальнай беларускай культуры тлумачылася перш за ўсё здрадай мясцовых феадалаў нацыянальна-культурнаму руху. Здрадзiўшы яму, феадалы Беларусi развязалi рукi ваяўнiчаму каталiцызму, контррэфармацыi, сталi актыўнымi праваднiкамi i ўдзельнiкамi антыпатрыятычнай, дэнацыяналiзатарскай палiтыкi.
Некаторыя праваслаўныя царкоўныя дзеячы, феадалы занялi катэгарычна-непрымiрымую пазiцыю ў адносiнах да заходняй навукi, iдэалогii, культуры, абгрунтоўваючы гэта неабходнасцю барацьбы з каталiцызмам, пратэстантызмам, ерасямi. Яны абуджалi i зацвярджалi ў грамадстве непрыязнасць, а часам i адкрытую варожасць да ўсяго "лацiнскага". Iх пазiцыя была даволi супярэчлiвая: змяшчала як сацыяльна-рэлiгiйны, так i духоўна-культурны аспект. Апалагеты праваслаўя iмкнулiся не толькi да кансервацыi традыцыйных грамадска-iдэалагiчных устояў, але i да захавання i абароны старажытнарускiх культурна-рэлiгiйных традыцый ад езуiцка-каталiцкай экспансii. Аднак iмкнучыся захаваць старажытную культуру i веру, кансерватыўныя праваслаўныя дзеячы адмяжоўвалiся ад культурнага ўплыву Захаду. Спроба праваслаўных багасловаў i грамадскiх дзеячаў абаранiцца ад наступаючага каталiцызму абярнулася пагардай да еўрапейскай свецкай культуры і рэнесансна-гуманiстычнай адукаванасцi.
Мiж тым у праваслаўным асяроддзi, асаблiва ў другой палове XVI ст., расце апазiцыя палiтыцы iзаляцыянiзму, узрастае iмкненне наладзiць дыялог з заходняй гуманiстычнай культурай. Экспансiя каталiцкай царквы, мабiлiзуе культурна-асветнiцкi патэнцыял праваслаўя.
Рэфармацыя адыграла вiдавочную ролю ў развiццi беларускай культуры, асаблiва ў пачатковы перыяд. Аднак далейшая арыентацыя рэфармацыйнага руху пераважна на польскую мову i культуру паслужыла адной з прычын заняпаду нацыянальнай пiсьменнасцi.
Узаемадзеянне беларускай культуры з польскай садзейнiчала iх агульнаму прагрэсiўнаму развiццю. Аднак нацыянальная культура Беларусi, згубіўшы падтрымку пануючага класа, не змагла ўтрымаць сваiх пазiцый на многiх узроўнях.
Лiквiдацыя беларускай мовы ў культурным асяроддзі шляхты вельмi адмоўна паўплывала на далейшае духоўнае жыццё Беларусi, iстотна замарудзiла развiццё нацыянальнай самасвядомасцi. Сапраўдным захавальнiкам беларускай культуры застаўся просты народ, якi ва ўмовах шматвяковай сацыяльнай эксплуатацыi i нацыянальнага прыгнёту змог зберагчы родную мову.