- •Лівонская вайна
- •Лекцыя 20. Шлях да любліна
- •Лівонская вайна
- •Люблінская унія 1569 г.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 21. Палітычная сітуАцыя ў рэчы паспалітай у 70–80-я гады XVI ст.
- •Першае бескаралеўе. Стэфан Баторый
- •Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. – выдатны помнiк прававой думкi
- •Лекцыя 23. Гарады I мястэчкi Беларусi ў XIV – першай палове XVII ст.
- •Эканамiчнае развiццё гарадоў I мястэчак
- •Сацыяльная структура і сістэма кіравання ў гарадах
- •Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі
- •Лекцыя 30. Гарадскія паўстанні канца хvі – першай трэці хvіі ст.
- •"Каляндарны бунт" у Полацку
- •Выступленні супраць гарадской адміністрацыі ў Магілёве і Мазыры
- •Антыуніяцкія хваляванні
- •Лекцыя 22. Афармленне прыгоннага права ў беларусі (XV– XVI стст.)
- •Формы феадальнага землеўладання і феадальных адносін у вкл
- •Аграрная рэформа Жыгімонта іі Аўгуста "Валочная памера". "Устава на валокі" 1557 г.
- •Павіннасці цяглых сялян з валокі паводле "Уставы на валокі" 1557 г.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •Царква і рэлігія на беларусі
- •Лекцыя 24. Рэлiгiя I царква на Беларусi ў XIII–XVI стст.
- •Праваслаўе ў палiтыцы вялiкiх князёў
- •Распаўсюджванне і прывілеі каталiцызму ў вкл
- •Рэфармацыя
- •Контррэфармацыя. Дзейнасць езуiтаў на Беларусi
- •Лекцыя 25. Берасцейская царкоўная унiя
- •Унiяцкая iдэя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Падрыхтоўка I зацвярджэнне унii, яе ўмовы
- •Барацьба унiяцкай царквы за iснаванне I самабытнасць
- •Беларускае адраджэнне
- •Лекцыя 26. Культура Беларусi ў XVI–першай палове XVII ст.
- •Асаблiвасцi Адраджэння на Беларусi
- •Лiнгвiстычная сiтуацыя
- •Лекцыя 27. Пачатак Усходнеславянскага I беларускага кнiгадрукавання
- •Францыск Скарына
- •Рэфармацыйнае кнiгадрукаванне
- •Прыватныя друкарні
- •Брацкiя друкарнi
- •Лекцыя 28. Лiтаратура XVI – першай паловы XVII ст.
- •Лацiнамоўная паэзiя
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-рэлiгiйная публiцыстыка
- •Летапiсы, гiсторыка-мемуарная і палiтычная лiтаратура
- •Сiмяон Полацкi
- •Лекцыя 29. Мастацтва XVI – першай паловы XVII ст.
- •Жывапiс, скульптура
- •Дойлiдства
- •Музыка і тэатр
- •Беларусь у сярэдзіне хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Развіццё казацкага руху ў Беларусі. Арганізацыя абароны вкл
- •Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла
- •Лоеўская бітва 1649 г.
- •Падзеі 1650 – 1651 гг. Вынікі вайны
- •Лекцыя 32. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг.
- •Прычыны вайны. Кампанія 1654 г.
- •Контрнаступленне арміі вкл. Ваенная кампанія 1655 г.
- •Пачатак першай Паўночнай вайны. Кейданская унія 1655 г.
- •Віленскае перамір’е 1656 – 1658 гг.
- •Народнае супраціўленне
- •Пачатак вызвалення вкл. Андрусаўскі мір
- •«Хатняя вайна» 1696 – 1700 гг.
- •Змена канфесiйнай сiтуацыi
- •Лекцыя 34. Беларусь ў другой Паўночнай вайне
- •Прычыны і пачатак вайны
- •Раскол шляхты вкл
- •Ваенныя дзеянні 1706 – 1708 гг.
- •Завяршэнне вайны
- •Вайна за “польскую спадчыну”
- •Лекцыя 35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Наступствы войнаў сярэдзіны XVII – пачатка XVIII ст.
- •Шляхі аднаўлення сельскай гаспадаркі
- •Становішча сялянства. Формы антыфеадальнай барацьбы
- •Аднаўленне гарадоў у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Узнікненне мануфактур
- •Культура
- •Лекцыя 36. КультуРа беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця беларускага народа
- •Грамадска-палітычная думка. Навука
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Лекцыя 37. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел рэчы паспалітай
- •Паглыбленне палiтычнага крызiсу
- •Рашэнні сойма 1764 г. Выбранне каралём Станіслава Панятоўскага
- •Выступленне Барскай канфедэрацыі
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 38. «вялікі» сойм. Другі падзел рэчы паспалітай
- •Чатырохгадовы сойм і яго рашэнні
- •Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •Дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі
- •Другі падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 39. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел рэчы паспалітай
- •Прычыны і пачатак паўстання
- •Тадэвуш Касцюшка
- •Асаблівасці паўстання на тэрыторыі Літвы і Беларусі
- •Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 40. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хvііі ст.
- •Развіццё фальварковай і сялянскай гаспадаркі
- •Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза
- •Гарады і гарадское насельніцтва
- •Рамяство, гандаль, мануфактурная вытворчасць
- •Культура
- •Лекцыя 41. КультуРа беларусі ў другой палове xviiі ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Крыніцы
- •Храналогія
- •220013, Г. Мінск, праспект ф.Скарыны, 79.
Літаратура
У 40–50-я гады XVIII ст. літаратура Беларусі ўступіла ў новы перыяд свайго развіцця. Дабратворны ўплыў на яе зрабілі ідэі Асветніцтва. На жаль, асветніцкія павевы не далі вынікаў адразу і не былі такімі адчувальнымі, як у іншых галінах культуры. Асноўнымі літаратурнымі напрамкамі эпохі Асветніцтва з'яўляліся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі – да сэрца, пачуццяў. Але і класіцысты, і сентыменталісты былі перакананыя ў дзейснасці мастацкага слова, у тым, што пісьменнік – гэта настаўнік грамадства.
Як класіцызм, так і сентыменталізм выразна праявіліся ў шматмоўнай літаратуры Беларусі эпохі Асветніцтва. Беларускамоўныя творы, на жаль, займалі ў ёй яшчэ меншае месца, чым у часы барока. Асноўнай літаратурнай мовай тагачаснай Беларусі з'яўлялася польская. Тут нарадзіліся або жылі класікі польскай літаратуры Ю. Нямцэвіч, А. Нарушэвіч, Ф. Карпінскі, Ф. Князьнін, Ф. Багамолец і інш. У канцы XVIII ст. узнікла руская літаратура Беларусі (I. Сакольскі, Г. Дабрынін, Л. Энгельгардт і інш.). У Мінску працаваў выдатны паэт-лацініст, аўтар паэмы "Птушыны збор" Міхаіл Карыцкі. У дварах магнатаў і шляхты пашырыліся французская і нямецкая мовы, на якіх пісаліся панегірычныя оды і чуллівыя ідыліі. На такім шматмоўным фоне даволі сціпла выглядаюць колькасныя і мастацкія здабыткі тагачаснай беларускай літаратуры, якая была пераважна "плебейскай", сатырычна-парадыйнай, рукапіснай, пазбаўленай права друкавацца, і ананімнай. Тады лічылася, што беларускай прозе і паэзіі наканавана толькі ніжэйшая роля: смяшыць, парадзіраваць "высокі" змест Бібліі, афіцыйных прамоў і казанняў. Як гэта на першы погляд ні парадаксальна, якраз на эпоху Асветніцтва, калі развеялася "ноч" контррэфармацыі і ўстанавіўся культ розуму, прыпадае найбольшы крызіс беларускай паэзіі, драматургіі і асабліва прозы (яна была, па сутнасці, прадстаўлена толькі беларуска-польскім зборнікам анекдотаў "Торба смеху", складзеным К. Жэрам). Прычыны гэтага крызісу трэба шукаць як ва ўзмоцненай паланізацыі мясцовага насельніцтва, так і ў пашырэнні нарматыўнай эстэтыкі класіцызму, якая дапускала беларускае "прастамоўе" толькі ў "нізкіх", парадыйных жанрах. Для "высокіх" жанраў (трагедыя, ода) патрабавалася "высокая" польская, лацінская або стараславянская мова. Моўнае "раздваенне" назіраецца нават у творчасці аднаго і таго ж аўтара: у камедыйных творах (К. Марашэўскага і М. Цяцерскага ўжываецца беларуская мова, а іх трагедыі на антычныя сюжэты ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму напісаны па-польску.
Развіццё літаратуры ў другой палове XVIII ст. адбываецца пераважна на свецкай аснове. Літаратура ўсё больш вызваляецца ад сярэдневяковых канонаў. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы гэтага часу сведчаць, што зацяжны крызіс беларускай літаратуры паспяхова пераадольваўся. У эпоху Асветніцтва створаны помнікі, якія па сваім змесце і мове ўжо цалкам належаць да новага часу.
Цікавым помнікам беларускай літаратуры другой паловы XVIII ст. з'яўляецца "Торба смеху". Гэта зборнік беларускіх і польскіх анекдотаў і быляў, пераважна антыклерыкальных па змесце. Некаторыя з іх перарастаюць у расказы.
Цікавыя з'явы адбываюцца ў паэзіі другой паловы XVIII ст. Знікаюць адны паэтычныя жанры і ўзнікаюць) іншыя. Прыпыняецца развіццё духоўнага і панегірычнага вершаскладання, маральна-дыдатычнай паэзіі. За рэдкім выключэннем, у рукапісных зборніках ужо не сустракаецца і песенна-інтымная лірыка. Затое нараджаецца палітычная паэзія.
Адным з найбольш значных твораў беларускай паэзіі эпохі Асветніцтва з'яўляецца "Песня беларускіх жаўнераў 1794 г.", напісаная ў сувязі з паўстаннем Т. Касцюшкі. Невядомы нам аўтар заклікае ўзняцца на барацьбу з царскім самаўладдзем. "Песня беларускіх жаўнераў 1794 г." напісана ў цэлым з пазіцый шляхецкай рэвалюцыйнасці. Гэта першы ў беларускай літаратуры непасрэдны заклік да народных мас узяць у рукі зброю, "косы ды янчаркі", каб самім "вырашаць лёсрадзімы", "гордыягнуць каркі" знешніх ворагаў і ўнутраных здраднікаў. Народ абвяшчаецца стваральнікам лёсу сваёй краіны.
Значныя змены адбыліся ў другой палове XVIII ст. у беларускай драматургіі. Разам са школьнай драмай знікла звязаная з ёю інтэрмедыя. На аснове інтэрмедыі нараджаецца камедыя.
Да сярэдзіны XVIII ст. беларуска-польскія інтэрмедыі сышлі са сцэн езуіцкіх тэатраў. Рэдкія выключэнні ("Пастух, цыган і літвін", "Селянін і яўрэй") сведчаць, хутчэй, аб дэградацыі жанру. Беларускія сяляне паказаны ў карыкатурным святле – як людзі прымітыўныя, здольныя здзекавацца з прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў і саслоўяў. Затое беларуская інтэрмедыя з'яўляецца ў праваслаўных і уніяцкіх школах. Для праваслаўных і уніяцкіх інтэрмедый характэрны новыя, у многім асветніцкія адносіны да беларускага сялянства. У езуіцкіх сцэнках цёмны, нязграбны і грубы мужык нярэдка з'яўляецца аб'ектам асмяяння і ментарскіх павучанняў. Цяпер жа герой-селянін выклікае спачуванне і сімпатыю. Ён выходзіць пераможцам у сутыкненні з ворагамі, ён больш моцны і высакародны. Адпаведна мяняецца і адрас сатыры – яна накіроўваецца не на праваслаўе, а на каталіцызм, польскую шляхту. Такім чынам, у новых умовах інтэрмедыя адлюстроўвае сацыяльныя бакі жыцця грамадства.
Вальнадумства беларускага народа, яго адмоўныя адносіны да артадаксальных рэлігійных догмаў праявіліся ў інтэрмедыях "Селянін у касцёле", "Селянін на споведзі", напісаных на беларускай мове. Асветніцкая ідэя аб натуральнай роўнасці людзей знайшла адлюстраванне ў двухмоўнай уніяцкай інтэрмедыі "Сляпы, храмы, потым пан і цівун", паказанай на сцэне Жыровіцкай базыльянскай школы ў 1751 г.
Лепшыя інтэрмедыі 50–60-х гадоў падрыхтавалі з'яўленне шматактнай беларускай камедыі і трагедыі. Першыя творы гэтага жанру з'явіліся ў 80–90-я гады XVIII ст. у Забельскім дамініканскім калегіуме, які быў тады значным цэнтрам літаратурна-тэатральнага жыцця на Полаччыне. Выкладчыкамі рыторыкі, паэтыкі і філасофіі працавалі тут асветнікі Каэтан Марашэўскі, Міхаіл Цяцерскі і Ігнацій Юрэвіч. Для школьнага тэатра імі напісана некалькі трагедый і камедый на польскай мове. Найбольш значнымі творамі забельскага рэпертуару з'яўляюцца польска-беларуская перапрацоўка М. Цяцерскім камедыі Ж. Б. Мальера "Доктар па прымусу", у якой вельмі арыгінальнымі з'яўляюцца беларускія сцэнкі, і "Камедыя" К. Марашэўскага, у якой двое з трох вядучых персанажаў размаўляюць па-беларуску і апавядаюць пра цяжкі лёс селяніна Дзёмкі.
Такім чынам, з аднаго боку, працэс развіцця беларускай літаратуры другой паловы XVII – XVIII ст. быў замаруджаны, дэфармаваны, пазбаўлены многіх істотных звенняў. Літаратура стала пераважна рукапіснай і ананімнай, што адмоўна адбілася на колькасці і мастацкім узроўні твораў. З другога ж боку, літаратура была з'арыентавана на народнага чытача, народную паэтыку.
У другой палове XVIII ст. пад уплывам ідэй Асветніцтва працягвалася фарміраванне новай беларускай літаратуры. Яно адбывалася на новым ідэалагічным і моўным грунце.