- •Лівонская вайна
- •Лекцыя 20. Шлях да любліна
- •Лівонская вайна
- •Люблінская унія 1569 г.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 21. Палітычная сітуАцыя ў рэчы паспалітай у 70–80-я гады XVI ст.
- •Першае бескаралеўе. Стэфан Баторый
- •Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. – выдатны помнiк прававой думкi
- •Лекцыя 23. Гарады I мястэчкi Беларусi ў XIV – першай палове XVII ст.
- •Эканамiчнае развiццё гарадоў I мястэчак
- •Сацыяльная структура і сістэма кіравання ў гарадах
- •Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі
- •Лекцыя 30. Гарадскія паўстанні канца хvі – першай трэці хvіі ст.
- •"Каляндарны бунт" у Полацку
- •Выступленні супраць гарадской адміністрацыі ў Магілёве і Мазыры
- •Антыуніяцкія хваляванні
- •Лекцыя 22. Афармленне прыгоннага права ў беларусі (XV– XVI стст.)
- •Формы феадальнага землеўладання і феадальных адносін у вкл
- •Аграрная рэформа Жыгімонта іі Аўгуста "Валочная памера". "Устава на валокі" 1557 г.
- •Павіннасці цяглых сялян з валокі паводле "Уставы на валокі" 1557 г.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •Царква і рэлігія на беларусі
- •Лекцыя 24. Рэлiгiя I царква на Беларусi ў XIII–XVI стст.
- •Праваслаўе ў палiтыцы вялiкiх князёў
- •Распаўсюджванне і прывілеі каталiцызму ў вкл
- •Рэфармацыя
- •Контррэфармацыя. Дзейнасць езуiтаў на Беларусi
- •Лекцыя 25. Берасцейская царкоўная унiя
- •Унiяцкая iдэя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Падрыхтоўка I зацвярджэнне унii, яе ўмовы
- •Барацьба унiяцкай царквы за iснаванне I самабытнасць
- •Беларускае адраджэнне
- •Лекцыя 26. Культура Беларусi ў XVI–першай палове XVII ст.
- •Асаблiвасцi Адраджэння на Беларусi
- •Лiнгвiстычная сiтуацыя
- •Лекцыя 27. Пачатак Усходнеславянскага I беларускага кнiгадрукавання
- •Францыск Скарына
- •Рэфармацыйнае кнiгадрукаванне
- •Прыватныя друкарні
- •Брацкiя друкарнi
- •Лекцыя 28. Лiтаратура XVI – першай паловы XVII ст.
- •Лацiнамоўная паэзiя
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-рэлiгiйная публiцыстыка
- •Летапiсы, гiсторыка-мемуарная і палiтычная лiтаратура
- •Сiмяон Полацкi
- •Лекцыя 29. Мастацтва XVI – першай паловы XVII ст.
- •Жывапiс, скульптура
- •Дойлiдства
- •Музыка і тэатр
- •Беларусь у сярэдзіне хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Развіццё казацкага руху ў Беларусі. Арганізацыя абароны вкл
- •Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла
- •Лоеўская бітва 1649 г.
- •Падзеі 1650 – 1651 гг. Вынікі вайны
- •Лекцыя 32. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг.
- •Прычыны вайны. Кампанія 1654 г.
- •Контрнаступленне арміі вкл. Ваенная кампанія 1655 г.
- •Пачатак першай Паўночнай вайны. Кейданская унія 1655 г.
- •Віленскае перамір’е 1656 – 1658 гг.
- •Народнае супраціўленне
- •Пачатак вызвалення вкл. Андрусаўскі мір
- •«Хатняя вайна» 1696 – 1700 гг.
- •Змена канфесiйнай сiтуацыi
- •Лекцыя 34. Беларусь ў другой Паўночнай вайне
- •Прычыны і пачатак вайны
- •Раскол шляхты вкл
- •Ваенныя дзеянні 1706 – 1708 гг.
- •Завяршэнне вайны
- •Вайна за “польскую спадчыну”
- •Лекцыя 35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Наступствы войнаў сярэдзіны XVII – пачатка XVIII ст.
- •Шляхі аднаўлення сельскай гаспадаркі
- •Становішча сялянства. Формы антыфеадальнай барацьбы
- •Аднаўленне гарадоў у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Узнікненне мануфактур
- •Культура
- •Лекцыя 36. КультуРа беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця беларускага народа
- •Грамадска-палітычная думка. Навука
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Лекцыя 37. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел рэчы паспалітай
- •Паглыбленне палiтычнага крызiсу
- •Рашэнні сойма 1764 г. Выбранне каралём Станіслава Панятоўскага
- •Выступленне Барскай канфедэрацыі
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 38. «вялікі» сойм. Другі падзел рэчы паспалітай
- •Чатырохгадовы сойм і яго рашэнні
- •Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •Дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі
- •Другі падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 39. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел рэчы паспалітай
- •Прычыны і пачатак паўстання
- •Тадэвуш Касцюшка
- •Асаблівасці паўстання на тэрыторыі Літвы і Беларусі
- •Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 40. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хvііі ст.
- •Развіццё фальварковай і сялянскай гаспадаркі
- •Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза
- •Гарады і гарадское насельніцтва
- •Рамяство, гандаль, мануфактурная вытворчасць
- •Культура
- •Лекцыя 41. КультуРа беларусі ў другой палове xviiі ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Крыніцы
- •Храналогія
- •220013, Г. Мінск, праспект ф.Скарыны, 79.
Дойлiдства
У беларускiм дойлiдстве першай паловы XVI ст. панавалi яшчэ сярэднявечныя архiтэктурныя стылi. Праваслаўныя цэрквы ў асноўным паўтаралi традыцыйны старажытнаруска-вiзантыйскi тып храма, каталiцкiя ж касцёлы ўзводзiлiся ў гатычным стылi. Нават найбольш арыгiнальныя i выдатныя помнiкi своеасаблiвага стылю, узнiкшага на Беларусi на мяжы XV–XVI стст. (цэрквы абарончага тыпу ў Сынкавiчах, Супраслi, Мураванцы), не ўтрымлiваюць ясных рэнесансных рыс i з'яўляюцца "лебядзiнай песняй" сярэднявечча ў беларускiм дойлiдстве. Толькi ў другой палове XVI ст. былi ўзведзены першыя збудаваннi рэнесанснага стылю. Для гэтага стылю характэрна зацікаўленасць культурнай спадчынай, што праявiлася ў звароце да антычнай ордэрнай сiстэмы з iнтэрпрэтацыяй антычных формаў у дачыненнi да новых гiстарычных умоў, ужываннi ордэрнага члянення сцен, арачных галерэй, каланад, зводаў, купалоў. Яны спалучалiся з рысамi готыкi: Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўi, кальвiнiсцкi збор у Асташыне на Наваградчыне, фарны касцёл у Клецку. Найбольш вядомай пабудовай беларускага рэнесансу з'яўляецца кальвiнiсцкi збор у Смаргонi, узведзены ў 1606–1612 гг. i хутка прыстасаваны пад касцёл.
У канцы XVI ст. пад уплывам рэнесансу адбылiся iстотныя змены ў традыцыйных для таго часу збудаваннях. Страчваюцца абарончыя вежы i з'яўляюцца якасна новыя дэкаратыўныя формы. Праўда, у iх архiтэктуры па-ранейшаму захоўваюцца асобныя элементы готыкi (напрыклад, Троiцкi касцёл у Чарнаўчыцах на Берасцейшчыне, комплекс кляштара бенедыкцiнак у Нясвiжы). У пачатку XVII ст. працягваецца будаўнiцтва храмаў готыка-рэнесанснага тыпу (касцёл кармелiтаў у Ружанах).
Канец XVI – першая палова XVII ст. у архiтэктуры адзначаны з'яўленнем i станаўленнем новага мастацкага стылю – барока, якi сфармiраваўся ў Рыме i распаўсюдзiўся па ўсёй Еўропе, набыўшы ў розных краiнах свае выразныя нацыянальныя рысы. Барока – адзiн з асноўных стыляў архiтэктуры XVI–XVII стст., якi атрымаў шырокае распаўсюджванне ў краiнах, дзе актыўную ролю адыгрывала феадальна-каталiцкая рэакцыя. Цесна звязанае з задавальненнем эстэтычных патрэб кіруючай арыстакратыi i царквы, мастацтва барока выпрацавала мастацкiя прынцыпы, якія адрознiвалiся ад рэнесанснага стылю. Месца гармонii i ўраўнаважанасцi, уласцiвых рэнесансу, у творах барока занялi пышнасць i дынамiка кампазiцыi, ускладнёнасць архiтэктурных формаў, светлавыя кантрасты, багатая пластыка i нечаканыя эфекты. Замест ранейшых устойлiвых формаў (квадрат, круг) у планах будынкаў сталi шырока вар'iравацца формы авала, элiпса ў спалучэннi з прамавугольнiкам, трапецыяй i г. д. Усе сродкi архiтэктуры, жывапiсу i скульптуры барока былi накiраваны на дасягненне тэатралiзаванага i эмацыянальнага ўспрыняцця, стварэнне патэтычна прыўзнятага пачуцця ўсяго мастацкага вобраза будынка цi ансамбля ў цэлым.
Беларуская манументальная архiтэктура, успрыняўшы стыль барока, перапрацавала яго ў адпаведнасцi з мясцовымi будаўнiчымi традыцыямi, што прывяло да стварэння новай архiтэктурна-мастацкай сiстэмы – беларускага барока, якое захоўвала i развiвала традыцыi народнай культуры, удасканальвала нацыянальнае будаўнiчае майстэрства. Для ранняга беларускага барока (канец XVI – першая палова XVII ст.) характэрны арганiчны сплаў заходнееўрапейскага барока з элементамi традыцыйных для беларускага дойлiдства формаў готыкi i рэнесансу. Прасочваюцца ў iм i сувязi з архiтэктурай полацкага перыяду. У цесным узаемадзеяннi ўсходнiх i заходнiх мастацкiх плыняў (што тлумачыцца суiснаваннем на тэрыторыi Беларусi розных рэлiгiйных культаў i iх сапернiцтвам у сферы будаўнiцтва) адбыўся своеасаблiвы сiнтэз разнастайных формаў манументальнай мураванай архiтэктуры.
Першы помнiк архiтэктуры барока на Беларусi – езуiцкi касцёл у Нясвiжы – узведзены iтальянскiм архiтэктарам Дж. М. Бернардонi ў 1584–1593 гг. У якасцi прататыпа ён меў галоўны храм езуiтаў у Рыме. Аднак асноўныя кампаненты яго архiтэктурнага аблiчча ў нясвiжскім храме не былi дакладна пераняты i паўтораны, а творча перапрацаваны.
Першы твор барока паслужыў узорам для шэрагу культавых збудаванняў гэтага рэгiёна, такiх як Мiкалаеўскi касцёл у Мiры (1595–1605), бенедыкцiнскi комплекс у Нясвiжы (1590–1595), бернардзiнскi касцёл у Нясвiжы (1598), успрыняўшых пэўныя рысы новага стылю. Больш на тэрыторыi Беларусi нам невядома нiводнага збудавання ў стылi барока да канца XVI ст.
У першай палове XVII ст. гэты стыль стаў пануючым у беларускай архiтэктуры. Спачатку ўзводзiлiся культавыя пабудовы з бязвежавым фасадам (касцёл езуiтаў у Нясвiжы, касцёл бернардзiнцаў i францысканцаў у Гароднi, касцёлы дамiнiканцаў у Менску, францысканцаў у Гальшанах, бернардзінцаў у Друi). З другой чвэрцi XVII ст. пашыраецца будаўнiцтва храмаў з дзвюхвежавым галоўным фасадам (касцёлы брыгiтак (1642–1651) i езуiтаў (1647–1663) у Гароднi, Успенскi сабор унiяцкага манастыра ў Жыровiчах (1613–1650), касцёл дамiнiканцаў у Стоўбцах, Петрапаўлаўская царква i касцёл бернардзiнак у Менску, Багаяўленскi сабор у Магiлёве). I хаця будаўнiцтва бязвежавых храмаў працягвалася да другой паловы XVII ст., храм з двухвежавым галоўным фасадам становiцца найбольш характэрным для архiтэктуры беларускага барока, а своеасаблiвае вырашэнне галоўнага фасада з дзвюма вежамi па баках – адной з яго галоўных адметнасцей. Вытокi барочнай двухвежавасцi беларускiх храмаў узыходзяць да абарончых збудаванняў беларускай готыкi.
Спалучэнне старых архiтэктурных стыляў з новымi пры панаваннi першых было характэрным i для беларускага свецкага дойлiдства XVI ст. Замест ранейшых замкаў-крэпасцяў, агульнагарадскiх i агульназемскiх цытадэляў, пачалi ўзводзiцца прыватныя палацы беларускiх феадалаў. Характэрная асаблiвасць гэтых збудаванняў – спалучэнне ў адным комплексе чыста сярэдневяковых абарончых умацаванняў (земляных валаў, iрвоў i каменных сцен з вежамi) з жылым палацам, якi звычайна будаваўся ў рэнесансным стылi. Тыповым прыкладам такой архiтэктуры з'яўляецца палац Радзiвiлаў у Мiры – выдатны помнiк беларускага сярэдневяковага дойлiдства XVI – першай паловы XVII ст.
Мiрскi замак у плане нагадвае крыху перакошаны чатырохвугольнiк, утвораны замкавымi мурамi. Па вуглах, выступаючы за перыметр сцен, узвышаюцца чатыры магутныя вежы. Пятая – праезджая – вежа размешчана пасярэдзiне заходняй сцяны. Вежы маюць шмат байнiц. Усе яны – блiзкiя па стылю i канструкцыі, але маюць сваё iндывiдуальнае архiтэктурнае аблiчча. Iх прыгажосць i велiчнасць быццам адводзяць магутнасць сцен на другi план, ствараючы разам з iмi адзiны вобраз непаўторнага збудавання. Магутныя абарончыя прыстасаваннi знаходзiлiся i на замкавых сценах. У замкавым двары быў узведзены трохпавярховы палац, прыбудаваны да паўночнай i ўсходняй сцен. Сцены i вежы ўзведзены на масiўных падмурках, складзеных з вялiкiх камянёў.
Аб трансфармацыi пад уплывам рэнесансу замкавага будаўнiцтва ў палацава-замкавае сведчыць i перабудова Старога замка ў Гароднi для караля Стэфана Баторыя каля 1580 г. архiтэктарам Скота з Пармы ў формах мясцовага рэнесансу.
Да лiку помнiкаў абарончага дойлiдства таго часу належаць замак Гаштольдаў у вёсцы Геранёны (цяперашнi Iўеўскi раён) на Гарадзеншчыне, мураваныя замкi ў вёсцы Iказнь (Браслаўскi раён) на Вiцебшчыне i ў Мядзелі на Меншчыне, Заслаўскi замак Iвана Глябовiча.
У апошняй чвэрцi XVI ст. на Беларусi шырока распаўсюджваецца новаiтальянскi тып бастыённых фартыфiкацыйных збудаванняў. Да такога тыпу замкаў належыць Нясвiжскi, якi ў 1583 г. пачаў будаваць iтальянскi архiтэктар Дж. М. Бернардонi.
У шэрагу помнiкаў замкавага дойлiдства на Беларусi першай паловы XVII ст. прасочваюцца элементы нiдэрландскага рэнесансу. Гэта тлумачыцца шырокiм прыцягненнем да iх будаўнiцтва галандскiх архiтэктараў i iнжынераў-фартыфiкатараў: Ван Лаэра, Ван Дадэна, Голанда, Валона i iнш. Замкi ў Гальшанах i Смалянах (апошнi не захаваўся) – прыклад такiх умацаванняў.
Працэс развiцця абарончага замкавага дойлiдства на Беларусi XVII ст. завяршыўся будаўнiцтвам замка ў Любчы на Гарадзеншчыне. Ён быў разбураны яшчэ ў 1655 г., сёння ад яго засталiся толькi дзве вежы.
Такiм чынам, архiтэктура Беларусi першай паловы XVI ст. развiваецца пад непасрэдным уплывам готыкi i старажытнаруска-вiзантыйскага стылю. У другой палове гэтага стагоддзя разам з готыкай у беларускай архiтэктуры распаўсюджваецца рэнесанс, што звязана з пранiкненнем iдэй Рэфармацыi i гуманiзму. Сумяшчэнне элементаў готыкi i рэнесансу стала адметнай з'явай беларускага дойлiдства. Выкарыстаўшы заходнееўрапейскiя традыцыi, майстры, якія працавалi на Беларусi, стваралi яркiя ўзоры нацыянальнага мастацтва. На мяжы XVI i XVII стст. культавыя збудаваннi яшчэ вызначалiся стылявой рознахарактарнасцю, перавагай форм таго цi iншага архiтэктурнага стылю. Надзвычай важным перыядам у гiсторыi беларускай архiтэктуры з'яўляецца першая палова XVII ст. Усяго за паўстагоддзе ў ёй адбылiся якасныя змены, якiя зрабiлi пэўны паварот ад сярэдневяковай архiтэктуры да архiтэктуры новага часу. У гэты час пануючым становiцца стыль барока.