Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Культура

Асветніцтва. Своеасаблівасць і супярэчлівасць эпохі асветніцтва на Беларусі. Школьная рэформа 1740 – 1760 гг. Дзейнасць Адукацыйнай Камісіі. Галоўная школа ВКЛ. Гарадзенская медыцынская школа. Дасягненні ў прыродазнаўчых навуках. М. Пачобут-Адляніцкі, Ж. Жылібер.

Ідэі Асветніцтва ў літаратуры. К. Марашэўскі, М. Цяцэрскі. Грамадская думка. С. Майман, К. Нарбут, І. Яленскі, С. Шадурскі, М. Карповіч. Фізія­кра­ты. Мецэнацтва. Тэатр. Музычнае мастацтва. Друк, першыя газеты. Мяшчанская і сялянская культура. Побыт сялян і мяшчан. Светапогляд і абраднасць жыхароў вёскі і горада.

Архітэктура і жывапіс. Барока. Класіцызм.

Лекцыя 41. КультуРа беларусі ў другой палове xviiі ст.

  • Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця

  • Грамадска-палітычная думка. Навука

  • Асвета. Кнігадрукаванне

  • Літаратура

  • Тэатр. Музыка

  • Архітэктура

  • Выяўленчае мастацтва

Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця

У 40–50-я гады XVIII ст. Беларусь разам з Рэччу Паспалітай у цэлым уступіла ў эпоху Асветніцтва – адну з найбольш важных у гісторыі сусветнай культуры. Беларуская культура другой паловы XVIII ст. развівалася пад уздзеяннем славянскага і заходнееўрапейскага Асветніцтва, ва ўмовах эканамічнага ажыўлення і настойлівых пошукаў выхаду з зацяжнога палітычнага крызісу, звязаных з актывізацыяй элементаў капіталістычнага ўкладу. З сярэдзіны XVIII ст. адбываецца ажыўленне гарадоў, сельскай гаспадаркі, росквіт гандлю.

Цэнтрам культурнага жыцця заўсёды быў горад. З сярэдзіны XVIII ст. на карце Беларусі з'яўляюцца новыя культурныя цэнтры (Шклоў, Слуцк і інш.), павышаецца роля традыцыйных Нясвіжа, Міра, Навагародку) і г. д. Дзякуючы рэфарматарскай дзейнасці Антонія Тызенгаўза асяродкам еўрапейскай цывілізацыі становіцца Гародня. Затое страціў былое значэнне Полацк.

У адрозненне ад горада беларуская вёска на працягу стагоддзяў не зведала вялікага прагрэсу ў матэрыяльнай і духоўнай культуры. Для яе, замкнутай і адсунутай ад кантактаў з навакольным светам, пазбаўленай магчымасці карыстацца дабротамі асветы, прыток культурнага зместу звонку быў надзвычай ускладнёны і абмежаваны. Духоўную культуру вёскі фарміравалі тры асяродкі: карчма, якая была для прыгонных нечым накшталт сённяшняга клуба, панскі двор і царква (ці касцёл).

Вядома, контррэфармацыя адступіла не адразу. У 40–60-я гады, на этапе ранняга, пачатковага Асветніцтва, ішла ўпартая барацьба супрацьлеглых сіл. Менавіта тады вызначыліся многія новыя тэндэнцыі, новыя шляхі ў грамадска-культурным жыцці, развіцці літаратуры і мастацтва і пахіснуліся эстэтычныя каноны барока, пачалася пераарыентацыя ў традыцыях (на эпоху Рэнесансу) і тагачасных тэндэнцыях (на класіцызм і сентыменталізм). Кансерватыўным сілам у тагачаснай Беларусі супрацьстаялі такія асветнікі-рэфарматары, як Антоній Тызенгаўз, Яхім Храптовіч, Мацей Бутрымовіч. Іх падтрымліваў новы кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

Эпоха Асветніцтва нарадзіла новага чалавека, новыя ідэалы, якія знайшлі сваё ўвасабленне ў грамадска-філасофскай думцы і мастацтве, у шматмоўнай літаратуры Беларусі і ўласна беларускай. Асветніцтва ахоплівала не толькі мастацтва, але і іншыя сферы: грамадска-палітычную, філасофскую, навуковую думку. Асветніцтва – гэта своеасаблівая "культурная фармацыя", этап у развіцці культуры. Асноўнымі мастацкімі напрамкамі (стылямі) эпохі Асветніцтва з'яўляліся класіцызм і сентыменталізм. Першы з іх апеляваў да чалавечага розуму, другі – да сэрца, пачуццяў.

На хвалі Асветніцтва ідзе секулярызацыя грамадскай свядомасці, заняпад аўтарытэту царквы, развіццё свецкага светапогляду, пашырэнне рэлігійнага скептыцызму. На змену фанатызму, забабоннасці, пасіўнасці, жорсткасці, крывадушнасці цаступова прыходзяць культ розуму, рацыяналізм, грамадзянскасць, актыўнасць, патрыятызм. Агульнапалітычны ўздым апошняй трэці XVIII ст. на Беларусі, які ахапіў мясцовую шляхту і гараджан, меў сваім вынікам распаўсюджванне перадавых для свайго часу дэмакратычных ідэалаў. Сярод шляхты і гараджан растуць, з аднаго боку, сепаратысцкія настроі адносна Польшчы, з другога – патрыятызм, абуджаны падзеламі Рэчы Паспалітай. "Краёвы" літвінскі патрыятызм перастае быць набыткам абмежаванага кола асоб.

У славянскіх краінах, у тым ліку і на землях Беларусі, Асветніцтва мела ў адрозненне ад заходнееўрапейскага шэраг адметных рысаў. Філасофія Асветніцтва не набыла тут такога рашучага рэвалюцыйнага і матэрыялістычнага характару, як у Заходняй Еўропе. Слабай развітасцю буржуазных грамадскіх адносін тлумачыцца тое, што носьбітам ідэй асветніцтва ў Беларусі выступалі прадстаўнікі не буржуазіі, а перадавога дваранства (шляхты), а часам, і духавенства.

Аднак, нягледзячы на гэтыя адрозненні, славянскае, у тым ліку і беларускае, Асветніцтва ўсё ж было цесна звязана з заходнееўрапейскім. Славянскіх і заходнееўрапейскіх асветнікаў аб'ядноўвала вера ва ўсемагутную сілу розуму, у тое, што пры дапамозе ведаў можна змяніць грамадства ў лепшы бок. Аб'ядноўвала агульная накіраванасць супраць феадальнага ладу, супраць пануючых у папярэднюю эпоху ідэй контррэфармацыі, за чалавека і яго вызваленне ад рэлігійнага фанатызму. Аб'ядноўвала арыентацыя на антычнасць і Рэнесанс, бо гэта была арыентацыя на часы Скарыны і Буднага.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]