- •Лівонская вайна
- •Лекцыя 20. Шлях да любліна
- •Лівонская вайна
- •Люблінская унія 1569 г.
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 21. Палітычная сітуАцыя ў рэчы паспалітай у 70–80-я гады XVI ст.
- •Першае бескаралеўе. Стэфан Баторый
- •Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. – выдатны помнiк прававой думкi
- •Лекцыя 23. Гарады I мястэчкi Беларусi ў XIV – першай палове XVII ст.
- •Эканамiчнае развiццё гарадоў I мястэчак
- •Сацыяльная структура і сістэма кіравання ў гарадах
- •Арганізацыя абароны гарадоў Беларусі
- •Лекцыя 30. Гарадскія паўстанні канца хvі – першай трэці хvіі ст.
- •"Каляндарны бунт" у Полацку
- •Выступленні супраць гарадской адміністрацыі ў Магілёве і Мазыры
- •Антыуніяцкія хваляванні
- •Лекцыя 22. Афармленне прыгоннага права ў беларусі (XV– XVI стст.)
- •Формы феадальнага землеўладання і феадальных адносін у вкл
- •Аграрная рэформа Жыгімонта іі Аўгуста "Валочная памера". "Устава на валокі" 1557 г.
- •Павіннасці цяглых сялян з валокі паводле "Уставы на валокі" 1557 г.
- •Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права
- •Царква і рэлігія на беларусі
- •Лекцыя 24. Рэлiгiя I царква на Беларусi ў XIII–XVI стст.
- •Праваслаўе ў палiтыцы вялiкiх князёў
- •Распаўсюджванне і прывілеі каталiцызму ў вкл
- •Рэфармацыя
- •Контррэфармацыя. Дзейнасць езуiтаў на Беларусi
- •Лекцыя 25. Берасцейская царкоўная унiя
- •Унiяцкая iдэя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Падрыхтоўка I зацвярджэнне унii, яе ўмовы
- •Барацьба унiяцкай царквы за iснаванне I самабытнасць
- •Беларускае адраджэнне
- •Лекцыя 26. Культура Беларусi ў XVI–першай палове XVII ст.
- •Асаблiвасцi Адраджэння на Беларусi
- •Лiнгвiстычная сiтуацыя
- •Лекцыя 27. Пачатак Усходнеславянскага I беларускага кнiгадрукавання
- •Францыск Скарына
- •Рэфармацыйнае кнiгадрукаванне
- •Прыватныя друкарні
- •Брацкiя друкарнi
- •Лекцыя 28. Лiтаратура XVI – першай паловы XVII ст.
- •Лацiнамоўная паэзiя
- •Сымон Будны
- •Царкоўна-рэлiгiйная публiцыстыка
- •Летапiсы, гiсторыка-мемуарная і палiтычная лiтаратура
- •Сiмяон Полацкi
- •Лекцыя 29. Мастацтва XVI – першай паловы XVII ст.
- •Жывапiс, скульптура
- •Дойлiдства
- •Музыка і тэатр
- •Беларусь у сярэдзіне хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Развіццё казацкага руху ў Беларусі. Арганізацыя абароны вкл
- •Абарона Пінска і першы рэйд Радзівіла
- •Лоеўская бітва 1649 г.
- •Падзеі 1650 – 1651 гг. Вынікі вайны
- •Лекцыя 32. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг.
- •Прычыны вайны. Кампанія 1654 г.
- •Контрнаступленне арміі вкл. Ваенная кампанія 1655 г.
- •Пачатак першай Паўночнай вайны. Кейданская унія 1655 г.
- •Віленскае перамір’е 1656 – 1658 гг.
- •Народнае супраціўленне
- •Пачатак вызвалення вкл. Андрусаўскі мір
- •«Хатняя вайна» 1696 – 1700 гг.
- •Змена канфесiйнай сiтуацыi
- •Лекцыя 34. Беларусь ў другой Паўночнай вайне
- •Прычыны і пачатак вайны
- •Раскол шляхты вкл
- •Ваенныя дзеянні 1706 – 1708 гг.
- •Завяршэнне вайны
- •Вайна за “польскую спадчыну”
- •Лекцыя 35. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове хvіі – першай палове хvііі ст.
- •Наступствы войнаў сярэдзіны XVII – пачатка XVIII ст.
- •Шляхі аднаўлення сельскай гаспадаркі
- •Становішча сялянства. Формы антыфеадальнай барацьбы
- •Аднаўленне гарадоў у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Узнікненне мануфактур
- •Культура
- •Лекцыя 36. КультуРа беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця беларускага народа
- •Грамадска-палітычная думка. Навука
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Лекцыя 37. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел рэчы паспалітай
- •Паглыбленне палiтычнага крызiсу
- •Рашэнні сойма 1764 г. Выбранне каралём Станіслава Панятоўскага
- •Выступленне Барскай канфедэрацыі
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 38. «вялікі» сойм. Другі падзел рэчы паспалітай
- •Чатырохгадовы сойм і яго рашэнні
- •Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
- •Дзейнасць Таргавіцкай канфедэрацыі
- •Другі падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 39. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел рэчы паспалітай
- •Прычыны і пачатак паўстання
- •Тадэвуш Касцюшка
- •Асаблівасці паўстання на тэрыторыі Літвы і Беларусі
- •Паражэнне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
- •Лекцыя 40. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове хvііі ст.
- •Развіццё фальварковай і сялянскай гаспадаркі
- •Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза
- •Гарады і гарадское насельніцтва
- •Рамяство, гандаль, мануфактурная вытворчасць
- •Культура
- •Лекцыя 41. КультуРа беларусі ў другой палове xviiі ст.
- •Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Асвета. Кнігадрукаванне
- •Літаратура
- •Тэатр. Музыка
- •Архітэктура
- •Выяўленчае мастацтва
- •Літаратура
- •Крыніцы
- •Храналогія
- •220013, Г. Мінск, праспект ф.Скарыны, 79.
Летапiсы, гiсторыка-мемуарная і палiтычная лiтаратура
У XVI – першай палове XVII ст. на беларускiх землях працягвалася стварэнне летапiсаў. Ва ўмовах узмоцненай цiкавасцi да мiнулага, выклiканай фармiраваннем нацыянальнай самасвядомасцi, уплывам iдэй Адраджэння, была зроблена спроба стварыць новую гiсторыю Лiтвы i Русi.
Арыгiнальным помнiкам гiстарыяграфii i грамадска-палiтычнай думкi Вялiкага княства Лiтоўскага першай паловы XVI ст. з'яўляецца "Хронiка Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага", створаная ў асяроддзi патрыятычна настроенай лiтоўскай знацi. У яе аснову пакладзена легенда аб паходжаннi старажытных лiтоўцаў ад рымлян. Летапiсец падае велiчную, iдэалiзаваную i не пазбаўленую фактычных памылак i недакладнасцяў гiсторыю Лiтвы. Выдатным помнiкам агульнадзяржаўнага летапiсання ВКЛ з'яўляецца "Хронiка Быхаўца", заснаваная на матэрыялах папярэднiх беларускiх летапiсаў i хронiк. Сваю назву яна атрымала ад iмя беларускага пана А. Быхаўца, уладальнiка адзiнага рукапiснага экземпляра гэтага летапiсу. У XIX ст. рукапiс быў згублены, але тэкст твора захаваўся дзякуючы гiсторыку Тэадору Нарбуту, якi надрукаваў яго ў 1846 г. У навуцы няма адзiнай думкi наконт часу i месца стварэння "Хронiкi Быхаўца". Iмкнучыся стварыць максiмальна поўную гераiзаваную гiсторыю Вялiкага княства Лiтоўскага, невядомы аўтар (аўтары) стварыў этапны твор у гiсторыi агульнадзяржаўнага летапiсання, якое згасла разам са стратай у другой палове XVI ст.
У гiсторыi беларускай лiтаратуры другой паловы XVI – першай паловы XVII ст. важнае месца займаюць гiсторыка-мемуарная лiтаратура i творы палiтычнай сатыры. На змену цяжкавагавай мове пiсьменнiкаў-палемiстаў прыйшла лёгкая i ясная, вобразная мова пiсьменнiкаў-мемуарыстаў i сатырыкаў. Славесная творчасць прыкметна пачала наблiжацца да жыцця, рабiлася неад'емным духоўным спажыткам пiсьменнага грамадства.
Узорам эпiсталярнай творчасцi другой паловы XVI ст. з'яўляюцца лiсты аршанскага старасты Фiлона Сямёнавiча Кмiты-Чарнабыльскага да членаў каралеўскай Pады Вялiкага княства Лiтоўскага за 1573–1574 гг. Гэта былi сакрэтныя службовыя данясеннi аб стане спраў у Маскоўскай дзяржаве i памежных раёнах Вялiкага княства Лiтоўскага. "Лiсты" Ф. Кмiты да сённяшняга дня захавалi не толькi гiстарычна-пазнавальную каштоўнасць, але i чыста лiтаратурную цiкавасць. Гэта своеасаблiвы лiтаратурна-мастацкi помнiк канца XVI ст.
Насычанае падзеямi грамадска-палiтычнае жыццё Беларусi другой паловы XVI – першай паловы XVII ст. заахвочвала яго ўдзельнiкаў i сведкаў брацца за пяро i расказваць пра перажытае, убачанае, пачутае сваiм сучаснiкам. Самым раннiм з вядомых у сучасны момант мемуарных помнiкаў з'яўляецца "Дзённiк", цi "Гiстарычныя запiскi" Фёдара Еўлашоўскага, напiсаныя на беларускай мове ў 1603–1604 гг. У iх аснову, вiдаць, пакладзены дзённiкавыя запiсы аўтара за папярэднiя 40 гадоў. У дзённiку знайшлi адлюстраванне падзеi таго часу, дарожныя прыгоды аўтара, урачыстыя прыёмы паслоў i замежных гасцей, маравыя пошасцi i пажары, пададзены малюнкi жыцця беларускай i польскай шляхты, яе паводзiн, звычаяў, настрояў i падзеi сямейнага жыцця Еўлашоўскага. Мемуары пра сваё жыццё пакiнуў таксама беларускi шляхцiч Ян Цадроўскi.
Адным з цiкавых лiтаратурных помнiкаў канца XVI – пачатку XVII ст. з'яўляецца "Баркулабаўская хронiка", напiсаная невядомым жыхаром в. Баркулабава (цяпер Быхаўскi раён), якi добра ведаў быт i норавы простых людзей, iх думкi i настроi. Чалавек адукаваны i шчыры, ён iмкнуўся быць аб'ектыўным i праўдзiвым летапiсцам. Гэтыя якасцi робяць хронiку цiкавым дакументам i добрым узорам мемуарнай лiтаратурнай творчасцi той эпохi. Яе аўтар па праву называецца выдатным пiсьменнiкам свайго часу, а "Баркулабаўская хронiка" – важнейшым помнiкам беларускай нацыянальнай культуры.
Цiкавымi лiтаратурнымi здабыткамi XVII ст. з'яўляюцца "Прамова Мялешкi" i "Лiст да Абуховiча". "Прамова Мялешкi", як мяркуюць даследчыкi, была напiсана памiж 1622 i 1632 гг. i ўяўляе сабой блiскучую сатырычную пародыю на парламенцкае выступленне, пародыю, у якой яскрава паказаны сумныя вынiкi згубнай паланiзатарскай палiтыкi Польшчы на Беларусi i Украiне, мараль i сапсаваныя норавы разбэшчаных раскошай i чужаземнымi ўплывамi прывiлеяваных слаёў беларускай i ўкраiнскай шляхты. Невядомы пiсьменнiк вуснамi дэпутата Варшаўскага сойма 1589 г., смаленскага кашталяна Iвана Мялешкi абвiнавачвае самога караля ў марнатраўстве i патураннi марнатраўцам. Само iмя I. Мялешкi – творчая выдумка пiсьменнiка.
Палiтычны памфлет "Лiст да Абуховiча" (1655) высмейвае грамадска-палiтычную дзейнасць смаленскага ваяводы Пiлiпа Казiмiра Абуховiча (рэальная гiстарычная асоба), якi здаў Смаленск маскоўскаму цару. Аўтар пiсьма (яго iмя невядома) дакарае свайго адрасата за здраду, крытыкуе тагачаснае дзяржаўнае ўпарадкаванне.
Названыя творы палiтычнай сатыры былi шырока папулярнымi, бытавалi ў шматлiкiх спiсках-копiях i вуснай перадачы.
На другую палову XVI ст. прыпадае лiтаратурная дзейнасць паэта-гiмнатворца Андрэя Рымшы. Ён жыў у Вiльнi, у 1585–1591 гг. напiсаў дыфiрамбiчныя вершы, прысвечаныя "знакамітым асобам": Астафію Валовiчу, Льву Сапегу, Фёдару Скумiну. У канцы XVI – пачатку XVII ст. тварылi Ян Радван, Гальяш Пельгрымоўскi. Iх паэтычныя творы ("Дэкатэрас" А. Рымшы, "Радзiвiлiяда" Я. Радвана i "Пасольства да вялiкага князя Маскоўскага" Г. Пельгрымоўскага) былi вядомыя ў тагачаснай Еўропе.